Год гістарычнай памяці

Наследники Победы

В Год исторической памяти учащиеся Ильянской средней школы имени А.А.Гримотя приняли участие в проекте "Наследники Победы", организованный Радиус FM.

https://disk.yandex.by/client/disk?idApp=client&dialog=slider&idDialog=%2Fdisk%2F02_Наследники_Победы_Ильянская_школа_Кандрашоў.mp3

 

свернуть

Ильянщина помнит

Году исторической памяти посвящается

Видео-ролик "Ильянщина помнит" 

https://www.youtube.com/watch?v=06eTdXw-e9s

 

свернуть

Творчасць паэтаў Вілейшчыны перыяду Вялікай Айчыннай вайны

30.04.2022

Вось ужо амаль семдзесят сем  гадоў прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.  Мы не павінны забываць пра   смерць і пакуты мільёнаў людзей.  Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму, — гэта значыць змагацца за мір.  І таму тэма   вайны з'яўляецца адной з важнейшых у беларускай літаратуры.

30 красавіка ў музеі дзяржаўнай установы адукацыі “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” “Вілейшчына літаратурная” адбылася  экскурсія для вучняў 2-8 класаў па тэме “Творчасць паэтаў   Вілейшчыны перыяду Вялікай Айчыннай вайны”,  якую правёў экскурсавод музея Варанец Ілья. Ён расказаў навучэнцам пра творчасць нашых землякоў, якія  свае ўражанні аб тых далёкіх падзеях адлюстроўвалі ў сваіх паэтычных радках: Івана Лашуткі, Ганны Новік, Леаніда Лукшы, Уладзіміра Папковіча.

свернуть

ЧТОБЫ ПОМНИЛИ

29.04.2022

Накануне Дня Победы советского народа над фашизмом пионеры 7 класса Ильянской средней школы имени А.А. Гримотя и классный руководитель Алеся Игоревна Сесорова побывали на местах геноцида и Холокоста населения Ильянщины, чтобы почтить память погибших в годы войны.

свернуть

Гісторыя аднаго экспаната: камсамольскі білет Дзмітрыя Бірукова

Фурманаў Цімафей, экскурсавод музея “Ільянскія далягляды”, падрыхтаваў экскурсію па гісторыі аднаго экспаната  - камсамольскі білет Дзмітрыя Бірукова, які  атрымаў яго на фронце ў ваенным 1943. З фатаграфіі на нас глядзіць  хлапчук гадоў 16-17…

Дзмітрый Іванавіч Бірукоў,  ветэран вайны і працы, быў частым госцем нашай школы і пакінуў для музея камсамольскі білет, фатаграфіі ваеннага часу,  ўспаміны…  Яны дапамагаюць зразумець сучаснаму маладому пакаленню, што  свабоду адстаялі простыя савецкія людзі, у тым ліку і такія хлапчукі, паднятыя па ваеннай трывозе.

 

Гісторыя аднаго экспаната

свернуть

СЁСТРЫ ХАТЫНІ

Музей «Ільянскія далягляды” дзяржаўнай установы “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця”  ў Год гістарычнай памяці пасвячае свае мерапрыемствы захаванню памяці пра Вялікую Айчынную вайну.

Так, члены гуртка “Спадчына”, вучні 5 класа,  падрыхтавалі экскурсію па тэме “Вогненныя вёскі Вілейшчыны”.

Усяго на тэрыторыі Вілейскага раёна было спалена 76 вёсак. Па няпоўных  архіўных дадзеных было спалена 1308 двароў, загінула 668 чалавек. Пяць вёсак Вілейшчыны раздзялілі лёс Хатыні: Боркі, Любча, Клюева, Рабцова, Янава.

Мы павінны памятаць гэтыя жудасныя старонкі мінулага, каб не дапусціць войнаў, разрушэнняў, гібелі людзей. Гэта мерапрыемства – напамінак маладому пакаленню  пра тое, якой цаной была заваявана Перамога і як важна памятаць кожнаму  аб сваёй  адказнасці  за мір.

свернуть

Геноцид на Вилейщине

21.04.2022

В Год исторической памяти учащиеся 7 класса, члены кружка «Спадчына», подготовили экскурсию по теме «Геноцид на Вилейщине» и проводят ее в музее «Ильянские далягляды».
Всего на территории района было сожжено 76 деревень, 1308 дворов, погибло 668 человек. Пять деревень Вилейщины разделили судьбу Хатыни: Борки, Любча, Клюево, Рябцево, Яново.
Нам никогда не забыть страшные страницы истории Великой Отечественной войны. Мы никогда не простим жестокость, бесчеловечность и бесчинства врага на нашей земле. Мы это помним, и в этом – наша сила!

свернуть

Геноцид на Вилейщине

Учащиеся Ильянской средней школы имени А.А.Гримотя в шестой школьный день, 9 апреля, посетили Вилейский краеведческий музей, где недавно открылась уникальная экспозиция"Геноцид на Вилейщине".
развернуть

Учащиеся смогли увидеть подлинные материалы из фондов музея:редкие фотографии, документы, предметы гражданского и военного быта. Экскурсовод музея рассказал, что по неполным архивным данным на Вилейщине за годы нацистской оккупации было сожжено 1308 дворов и 668 жителей. 5 населенных пунктов - Рябцево, Клюево, Яново,Борки и Любча - исчезли с карты района навсегда.Их сожгли дотла вместе с мирными жителями.

 

свернуть

Рукам праца – сэрцу радасць

03.03.2022

Музей “Ільянскія далягляды” ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” пастаянна падтрымлівае цесныя сувязі са сваімі выпускнікамі школы, краяведамі, землякамі, ладзіць сустрэчы з імі.

“Рукам праца – сэрцу радасць” –  менавіта пад такой назвай  у школе праходзіць выстава вырабаў з нітак  Ірыны Леанідаўны Бабкевіч. Ірына Леанідаўна не так даўно займаецца вязаннем, але, па меркаванню наведвальнікаў выставы, паспела дасягнуць высокага ўзроўню майстэрства.

- Уражанні вельмі прыемныя. Адчуваеш гонар за сваіх землякоў, за Ірыну Леанідаўну, ганарышся нашым народам, так як бачыш усё сам – яго жыццё, яго працу, і  адчуваеш любоў да сваёй Радзімы, - адзначаюць вучні.

свернуть

Я нарадзіўся беларусам

“Я нарадзіўся беларусам” – так называлася інтэлектуальная гульня , якую правялі  экскурсаводы музея “Ільянскія далягляды”” ДУА Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця  для вучнў 5 класа. Спаборнічалі тры каманды: “Беларусачка”, “Каласок” і “Сонейка”. Вучні паказалі  свае веды  па гісторыі роднага краю,  па беларускай мове,   і па літаратуры.  Мэта мерапрыемства – падтрымліваць і развіваць цікавасць навучэнцаў да гісторыі сваёй краіны, роднага краю, развіваць моўную культуру, пашыраць агульны кругагляд , у Год гістарычнай памяці  садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню.

свернуть

Служыў Айчыне

23.02.2022

У музеі “Ільянскія далягляды” адкрыта выстава “Служыў Айчыне”, прысвечаная памяці выпускніка Ільянскай сярэдняй  школы імя А.А.Грымаця, палкоўніка медыцынскай службы Кандрацёнка Уладзіміра Аляксандравіча. Вучні, настатаўнікі , іншыя  наведвальнікі музея маюць магчымасць пазнаёміцца з жыццёвым і службовым шляхам  нашага слаўнага земляка, яго бездакорнымі характарыстыкамі, дакументамі, фатаграфіямі, шматлікімі ўзнагародамі.

свернуть

Літаратурная карта "Нам засталася спадчына"

Змяшчае інфармацыю пра знакамітых людзей, чый творчы лёс і жыццё былі звязаны з Вілейскай зямлёй і Ільяншчынай.
развернуть

Ветлівыя словы беларускай мовы

14.02.2022

“Ветлівыя словы беларускай мовы” – назва вуснага часопіса для пачатковых класаў, які падрыхтавалі члены гуртка “Спадчына” ДУА “ Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця”. Беларусы даўно заўважылі, што ветлівыя словы  не простыя, а чароўныя,  бо дапамагаюць людзям ў жыцці.

Ветлівымі словамі трэба даражыць,

З  ветлівымі словамі лёгка жыць!

свернуть

Зімовыя святы беларусаў

01.02.2022

Члены гуртка “Спадчына” ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” 1 лютага выступілі перад вучнямі пачатковых класаў з праграмай “ Зімовыя святы беларусаў”. Гучалі вершы, песні, беларуская народная музыка, якую выконваў на цымбалах Цімафей Фурманаў. Вучні даведаліся, як святкавалі Новы год, Каляды нашы дзяды і прадзеды. Дэманстравалася выстава календароў розных гадоў выдання. Асаблівую ўвагу прыцягнуў каляндар 1945 года выпуску.

Мерапрыемства садзейнічае выхаванню ў вучняў павагі і любові да традыцый беларускага народа.

свернуть

Мая вёска

31.01.2022

У Год гістарычнай памяці народны музей “Ільянскія далягляды”працягвае работу па вывучэнню гісторыі роднага краю.

Выхавальнікі групы падоўжанага дня 2-7 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Ільянская сярэдняя школа імя А. Грымаця”  - частыя госці музея. На гэты раз ім была прапанавана экскурсія на тэму “Мая вёска”. Вучні не толькі слухалі расказ кіраўніка музея пра гісторыю вёсак Ільянскага сельсавета, іх цікавыя гістарычныя мясціны, але і  расказвалі пра  родныя вёскі, заняткі вясковых жыхароў, прызначэнне сельскагаспадарчых прылад працы. Выхаванцы задавалі свае пытанні і атрымоўвалі змястоўныя адказы.

Наша гісторыя – гэта наша памяць.

свернуть

День памяти жертв Холокоста

27.01.2022

27 января – День памяти жертв Холокоста. Руководитель музея «Ильянские далягляды» Маркевич Л.Ф. провёла занятие для учащхся 7 класса, на котором учащиеся проследили историю Холокоста на основе материалов школьного музея, книги «Память. Вилейский район». Сейчас, когда мир гудит от потрясений – национальных взрывов, религиозной нетерпимости, пересмотра хода и итогов Второй мировой войны - , мы говорим о Холокосте, как о страшном выражении античеловечности и его проявлениях в наши дни. Изучение страшного прошлого – это не только сохранение памяти о погибших, но и одно из условий выживания современного человека.

свернуть

Вілейская водная сістэма

25.01.2022

У рамках Года гістарычнай памяці экскурсаводы музея “Ільянскія далягляды” Фурманаў Цімафей і Лушчык Разарыя ў студзені праводзяць экскурсію, прысвечаную 46-гадавіне са дня ўвода Вілейскай воднай сістэмы. 25 студзеня музей наведалі вучні 6 класа. Шасцікласнікі даведаліся аб гісторыі стварэння воднай сістэмы, канкрэтныя факты будаўніцтва і дзеяння. У ходзе экскурсіі былі прадэмастраваны шматлікія фотаздымкі.

свернуть

ЗНОЙДЗЕНА Ў ІЛЬЯНСКАЙ ЗЯМЛІ

18.01.2022

- ЗНОЙДЗЕНА Ў ІЛЬЯНСКАЙ ЗЯМЛІ, - так  кажа Іван Владыка, вучань 8 класа  пра сваю калекцыю, якую прадставіў на выставу у наш школьны музей. Калі быць дакладным, то знойдзеныя манеты, гузікі, кулі, свісток належаць дварэцкай зямлі. Дварэц – вёска недалёка ад Ільі, дзе пражывае наша сям’я.  Мы з татам, якога завуць Андрэй Аляксандравіч  Владыка, амаль каля свайго дому знайшлі гэтыя цікавыя рэчы.

Паліцэйскі свісток хутчэй за ўсё мог належыць мясцоваму гарадавому(паліцэйскаму).

Каменныя пулі, вядомыя яшчэ са старажытных часоў, ужываліся ў ваеннай справе працяглы час.

У нас у калекцыі некалькі гузікаў розных часоў і відаў: гузікі з якарам, арлом, выявай  дзяржаўнага герба, з нумарамі. Манеты таксама  розных часоў: 1821 года, 1869, 1831, 1841, 1910 г.г.

Запрашаем наведаць выставу ў музеі “Ільянскія далягляды”

свернуть

Фотовыставка «Брестская крепость- герой», посвящённая Году исторической памяти

17.01.2022

   - Прошлым летом мы с семьёй посетили мемориал «Брестская крепость- герой», -   рассказывает Милана Амилавская, учащаяся 7 класса ГУО «Ильянская средняя школа имени А.Гримотя, член кружка «Спадчына».   Здесь, в стенах Брестской крепости, хранится история героических подвигов и непобедимой стойкости советского солдата.

     История героической обороны цитадели началась 22 июня 1941 года, когда в 4:15 утра по крепости внезапно был открыт огонь немецких артиллерийских орудий. Бойцы мужественно сражались, пока не пал последний из них. Оборона Брестской крепости длилась 32 дня.

      Брестская крепость стала символом несгибаемой стойкости. В 1965 году ей присвоено звание крепость-герой. В 1971 году был открыт Мемориал «Брестская крепость-герой», который стоит посетить каждому белорусу.

свернуть