Дзейнасць рэсурснага цэнтра

Рэсурсны цэнтр па музейнай педагогіцы

Графік работы рэсурснага цэнтра музейнай педагогікі

Панядзелак: 9.00 - 17.00

Аўторак: 9.00 - 17.00

Серада: 9.00 - 17.00

Чацвер: 9.00 - 17.00

Пятніца: 9.00 - 17.00

Субота: 9.00 - 14.00

Нядзеля: выхадны

 

 

Актыў рэсурснага цэнтра па музейнай педагогіцы

дзяржаўнай установы адукацыі “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця”

 

  1. Шушкевіч А.А. – кіраўнік рэсурснага цэнтра, кіраўнік музея “Вілейшчына літаратурная”.
  2. Юшко І.А. – дырэктар установы адукацыі.
  3. Маркевіч Л.Ф. - кіраўнік музея “Ільянскія далягляды”.
  4. Владыка Т.Ю. – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
  5. Ерашонак М.М. – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.
  6. Міхалёнак А.М. - намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.
  7. Радаванавіч Т.Г. – інжынер-праграміст.
  8. Міхалёнак П.У. – настаўнік інфарматыкі.
  9. Юшко С.М. – педагог-арганізатар.

 

 

Положение о ресурсном центре по музейной педагогике

Сцэнарыі мерапрыемстваў, якія знаходзяцца ў рэсурсным цэнтры, для класных кіраўнікоў 5-11 класаў

Каталог сцэнарыяў мерапрыемстваў для класных кіраўнікоў 1-11 класаў

Журнал уліку прэзентацый

 

 

Структура рэсурснага цэнтра па музейнай педагогіцы

дзяржаўнай установы адукацыі “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця”

Нумар раздзела

Назва раздзела

Раздзел 1

Грымаць А.А. – педагог, вучоны, чалавек

Раздзел 2

Мая Вілейшчына

Раздзел 3

Музейныя матэрыялы

Раздзел 4

Даследчыя працы

Раздзел 5

Я – грамадзянін Беларусі

Раздзел 6

Мая Міншчына

Раздзел 7

Гісторыя – настаўніца жыцця

Раздзел 8

Нашы суседзі

Раздзел 9

З пажаданнямі свету

 

Кіраўнік цэнтра                                             А.А.Шушкевіч

свернуть

План работы рэсурснага цэнтра па музейнай педагогіцы

 

План работы

рэсурснага цэнтра па музейнай педагогіцы

дзяржаўнай установы адукацыі “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” на 2019/2020 навучальны год

 

Змест работы

Тэрмін выканання

Адказны

І. Інфармацыйна-аналітычная праца

1. Падрыхтоўка і правядзенне рэкламнай акцыі сярод вучняў і педагогаў з мэтай актывізацыі дзейнасці цэнтра

Верасень 2019

Кіраўнік цэнтра

2. Інфармацыйная падтрымка і арганізацыя навучання настаўнікаў гісторыі, геаграфіі, беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры,  мастацтва, класных кіраўнікоў 1-11 класаў  па выкарыстанні ў практыцы работы педагагічных, праграмна-метадычных рэсурсаў па музейнай педагогіцы. 

На працягу года

Адміністрацыя школы, інжынер-праграміст, настаўнік інфарматыкі, кіраўнік цэнтра

3. Аналіз і сістэматызацыя метадычных распрацовак

На працягу года

Кіраўнік цэнтра

4. Аказанне метадычнай дапамогі педагагічным, кіруючым і другім катэгорыям работнікаў установы па выкарыстанні педагагічных, праграмна-метадычных рэсурсаў для падрыхтоўкі і правядзення семінараў, арганізацыі метадычных кансультацый, практыкумаў, адкрытых мерапрыемстваў і г.д.

На працягу года

Актыў цэнтра, кіраўнікі музеяў

 5. Выяўленне, вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту па музейнай педагогіцы.

 

На працягу года

Намеснікі дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, актыў цэнтра, настаўнікі-прадметнікі, класныя кіраўнікі,  кіраўнікі музеяў

1.Аказанне метадычнай дапамогі удзельнікам  праектаў 
 «Укараненне  этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі», "Развіццё экалагічнай кампетэнтнасці навучэнцаў на аснове стратэгіі ўстойлівага развіцця", "Зялёныя школы".

 

На працягу года

Актыў цэнтра, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

ІІ. Арганізацыйна-метадычная работа

1. Падрыхтоўка і правядзенне семінараў, практыкумаў, майстар-класаў і г.д.

На працягу года

Актыў цэнтра, настаўнікі-прадметнікі, класныя кіраўнікі,  кіраўнікі музеяў

2. Удзел у рэалізацыі раённых, абласных, рэспубліканскіх педагагічных праектах, мерапрыемствах.

На працягу года

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

3. Арганізацыя метадычных кансультацый.

На працягу года

Кіраўнік цэнтра, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

4. Фарміраванне бібліятэкі сучаснай вучэбна-метадычнай і педагагічнай літаратуры, фонда аўдыёвізуальных і інтэрактыўных сродкаў навучання.

На працягу года

Дырэктар, бібліятэкар

5. Стварэнне мультымедыя-альбомаў і прэзентацый, фотаматэрыялаў.

На працягу года

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, бібліятэкар, настаўнік інфарматыкі

6. Улік і сістэматызацыя публікацый настаўнікаў і вучняў у СМІ.

 

Кіраўнік цэнтра

7. Узаемадзеянне з другімі рэсурснымі цэнтрамі, дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі.

На працягу года

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, кіраўнік  цэнтра

ІІІ. Вучэбна-метадычная работа

1. Распрацоўка зместу, арганізацыя і метадычнае суправаджэнне работы рэсурснага цэнтра.

На працягу года

Кіраўнік цэнтра

2. Распрацоўка, арганізацыя і ажыццяўленне праектнай дзейнасці па музейнай педагогіцы.

На працягу года

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, актыў цэнтра, кіраўнікі музеяў

 

3. Падрыхтоўкам метадычных рэкамендацый па накірунку дзейнасці.

Кастрычнік 2019

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, актыў цэнтра, кіраўнікі музеяў

4. Фарміраванне банка педагагічных і метадычных матэрыялаў.

На працягу года

Актыў цэнтра, кіраўнікі музеяў

 

Кіраўнік цэнтра                                          А.А.Шушкевіч

 

 

свернуть

Экскурсійныя маршруты

КРАЯЗНАЎЧЫ МАРШРУТ  “ІЛЬЯНСКІЯ  ДАЛЯГЛЯДЫ”

Дадзены маршрут распрацаваны краязнаўцамі Ільянскай сярэдняй школы імя А.А. Грымаця пад кіраўніцтвам дырэктара школы Юшко Ігара Аляксандравіча з мэтай азнаямлення з мінулым і сучасным наваколля аграгарадка Ілья і некаторых краязнаўчых аб’ектаў нашага раёна.

Задачы: зацікавіць жыхароў і гасцей нашага рэгіёна важнай краязнаўчай інфармацыяй;

прадставіць пазнавальныя і рэкрэацыйныя магчымасці цудоўнага краю і здабыць новыя звесткі пра малую радзіму.

Працягласць – каля 32 км (пешшу, на веласіпедах, аўтамабільным транспартам).

У распрацаваны маршрут уключаны разнастайныя аб’екты, што дазваляе зацікавіць шырокае кола наведвальнікаў. Маршрут знаходзіцца на шляху да зон адпачынку, месц паломніцтва, побач са значнымі турыстычнымі аб’ектамі. Гэта дае магчымасць экскурсантам шмат пабачыць і даведацца, нават проста адпачыць. Ён можа быць прапанаваны як пешым турысцкім групам, так і аматарам розных відаў транспарту.

Уключаныя ў маршрут вёскі – найкаштоўнейшыя аб’екты краязнаўства.

Запрашаем усіх жадаючых на наш краязнаўчы маршрут. Гарантуем шэраг уражанняў, новыя веды, добры настрой. Прыязджайце, не пашкадуеце!

Пералік аб’ектаў краязнаўчага маршруту

  1. Ільянская сярэдняя школа
  2. Вуліца Труханава. Мемарыяльная дошка
  3. Сквер на месцы разбуранай царквы
  4. Дарожны крыж
  5. Малітоўны дом хрысціян веры евангельскай
  6. Новая забудова на вуліцы Сонечная
  7. Вёска Ільянскія хутары
  8. Вёска Абадоўцы. Руіны маёнтка пана Багдановіча. Парк. Каплічка
  9. Вёска Бязводнае. Жалезаробчы цэнтр
  10. Вёска Барсукі
  11. Вёска Суднікі
  12. Вёска Баяры. Радзіма паэта Івана Лашуткі
  13. Вёска Будзішча. Беларуска-германскае сумеснае прадпрыемства аздараўленчы цэнтр “Надзея – ХХ1 век”
  14. Вадапомпавая станцыя 1 Вілейска-Мінскай воднай сістэмы
  15. Вілейскае вадасховішча
  16. Вёска Кавалі. Гарадзішча
  17. Веска Старынкі
  18. Вёска Карытніца
  19. Вёска Дварэц. Яўрэйскія могілкі
  20. Праваслаўныя могілкі (старыя і новыя). Магіла акадэміка А.А.Грымаця
  21. Дом, дзе нарадзіўся акадэмік Грымаць А.А., на вуліцы Чырвонаармейская
  22. Цэнтр вёскі Ілья
  23. Вёска Альхоўка (Адамавічы)
  24. Цагельны завод
  25. Вёска Уладыкі. Магіла паўстанцаў 1863 года. Магіла ахвяр фашызму
  26. Вёска Малявічы. Курганны магільнік. Каменныя магілы
  27. Мемарыяльны комплекс Любча
  28. Спаленая фашыстамі вёска  Боркі
  29. Вёска Сакалоўка (Чарвякі)
  30. Вёска Брыгідава. Помнік ахвярам фашызму
  31. Вёска Навасёлкі. Помнік у гонар Ільянскага падпольнага райкома КП(б)Б і партызанскай брыгады імя Фрунзе
  32. Партызанскія зямлянкі
  33. Вёска Старынкі. Помнік ахвярам фашызму
  34. Вёска Залескія
  35. Шклозавод “Залессе” ў п.Партызанскім
  36. Вёска Шчакаўшчына
  37. Вёска Куляшы
  38. Вадапомпавая станцыя ў в.Беражок на Галоўным канале Вілейска-Мінскай воднай сістэмы
  39. Вёска Беражок
  40. Вёска Шыпкі. Курганныя магільнікі
  41. Вёска Казлы. Гарадзішча
  42. Вёска Каўшэвічы. Курганны магільнік
  43. Вёска Забар’е
  44. Вуліца Багатырова М.М. Мемарыяльная дошка. Рэшткі шкляной мануфактуры
  45. Вуліца Старая Гута
  46. Вёска Капусціна
  47. Ільянскае лясніцтва
  48. Рака Ілія
  49. Месца расстрэлу яўрэяў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Помнік на месцы пахавання
  50. Будынак былой гасцініцы
  51. Касцёл
  52. Каталіцкія могілкі
  53. Вёска Асцюковічы. Рэшткі панскага палаца. Парк. Каплічка
  54. Вёска Лёпаўшчына. Каплічка

КРАЯЗНАЎЧЫ МАРШРУТ “ІЛЬЯНСКІЯ ДАЛЯГЛЯДЫ”:

НЕКРОПАЛЬ І КУЛЬТАВЫЯ СВЯТЫНІ

ЭКСКУРСІЙНЫ МАРШРУТ «НЕКРОПАЛЬ  І КУЛЬТАВЫЯ  СВЯТЫНІ»

ТЭХНАЛАГІЧНАЯ КАРТА МАРШРУТА ЭКСКУРСІІ «НЕКРОПАЛЬ  І КУЛЬТАВЫЯ  СВЯТЫНІ»

ФАТАГРАФІІ АБ'ЕКТАЎ

КРАЯЗНАЎЧЫ МАРШРУТ «Ільянскія вандроўкі»

 Дадзены маршрут распрацаваны краязнаўцамі Ільянскай сярэдняй школы імя А.А. Грымаця з мэтай азнаямлення з мінулым і сучасным наваколля аграгарадка Ілья, раённага цэнтра горада Вілейкі і некаторых краязнаўчых аб’ектаў нашага раёна.

Задачы: зацікавіць жыхароў і гасцей нашага рэгіёна важнай краязнаўчай інфармацыяй;

прадставіць пазнавальныя і рэкрэацыйныя магчымасці цудоўнага краю і здабыць новыя звесткі пра малую радзіму.

Працягласць – каля 31 км (пешшу, на веласіпедах, аўтамабільным транспартам).

         Спачатку пазнаёмімся з агульнымі звесткамі:

Вілейскі раён

Размешчаны на ПнЗ Мінскай вобл. Мяжуе з Мядзельскім, Маладзечанскім, Лагойскім раёнамі Мінскай вобласці, Докшыцкім Віцебскім, Смаргонскім раёнамі Гродзенскай вобласці. Плошча 2,4 тыс. км2. Насельніцтва 22656 чал. (без Вілейкі, у горадзе 26590 жыхароў). Сярэдняя шчыльнасць 24 чал. на 1 км2. Асн. насельніцтва беларусы (92,2%), рускія (5,9%), украінцы (0,9%), палякі (0,5%), інш. (0,5%). У складзе раёна 407 населеных пунктаў (больш за 12,5 тыс. гаспадарак), 11 сельсаветаў.

Краязнаўчыя аб’екты маршрута

Назва

Адлеласць ад папярэдняга аб’екта (км)

1

ІЛЬЯНСКАЯ СЯРЭДНЯЯ  ШКОЛА ІМЯ А.А. ГРЫМАЦЯ

 

2

ВУЛІЦА ТРУХАНАВА А.М.

 

 

3

СКВЕР НА  МЕСЦЫ  РАЗБУРАНАЙ  ЦАРКВЫ

Мемарыяльны знак у гонар першага ўпамінання аб Ільі. Аўтобусная станцыя. Магазін-кафэ. Лесапільная вытворчасць.

 

4

КРЫЖ

 

5

МАЛІТОЎНЫ ДОМ ХВЕ

 

6

ІЛЬЯНСКІЯ ХУТАРЫ

 Месца ваеннага шпіталю ў гады ВАв 

2

7

ВЁСКА   АБАДОЎЦЫ.

Сядзіба Багдановічаў

Капліца-ўсыпальніца         

Вінакурня (руіны)

Гаспадарчыя пабудовы 19 ст.

Парк

Сажалкі

 

2

8

  БЯЗВОДНАЕ

Жалезаробчы цэнтр

Гарадзішча

Акопы 1 СВ

 

1

9

ЦАГЕЛЬНЯ

1

10

ВЁСКА   КАВАЛІ

Гарадзішча

 

 

4

11

ВЁСКА  БАЯРЫ

Радзіма паэта Івана Лашуткі.

2

12

ВЁСКА  БАРСУКІ

Сядзіба пана Барсука

Могілкі рускіх салдат 1СВ

Курган “Панская гара”

 

2

13

ВЁСКА  СУДНІКІ

 Капліца на могілках.

1

14

КАЛОДЧЫНА

Брацкая магіла савецкіх актывістаў

Алімпійскі чэмпіён Аляксандр Газаў

Радзіма дзеяча рэвалюцыйнага  і

нацыянальна-вызваленчага руху ў

Заходняй Беларусі Я.Е.Гаўрыліка

(6.4.1893-8.12.1937) 

 

2

15

КРЫНІЦА 1

2

16

ВАДАПОМПАВАЯ  СТАНЦЫЯ  № 1 ВІЛЕЙСКА – МІНСКАЙ  ВОДНАЙ СІСТЭМЫ

3

17

ВЁСКА   БУДЗІШЧА

ДРАЦ “Надзея”. База адпачынку

3

18

ГАРАВАТКА

1

19

“НАДЗЕЯ”

3

20

ВІЛЕЙСКАЕ  ВАДАСХОВІШЧА

1

21

СТАРЫНКІ

Сядзіба Багдановічаў

Гаспадарчыя пабудовы 19 ст

Парк

Рэшткі вёскі Рыжанка,

спаленай французамі ў 1812 г.

Рэшткі вёскі Баяршчына

Магіла  царскага салдата 1 СВ

 

9

43

КАРЫТНІЦА

Жалезаробчы цэнтр (крычніца)

Рэшткі царквы, спаленай шведамі

Кар’ер і рэшткі цаглянага завода

 

6

44

ДВАРЭЦ

Яўрэйскія могілкі.

4

45

ПРАВАСЛАЎНЫЯ  МОГІЛКІ (старыя і новыя)  ў в. ІЛЬЯ

Магіла акадэміка А.А. Грымаця

1

46

ДОМ,  ДЗЕ  НАРАДЗІЎСЯ  А.А.ГРЫМАЦЬ,

на вуліцы Чырвонаармейскай

1

47

БАЛЬНІЦА. ХОСПІС

1

48

ЦЭНТР    АГРАГАРАДКА   ІЛЬЯ

Касцёл Сэрца Іісуса (1909 г.)

Вул. Вілейская

Магіла ахвяр фашызма

(Помнік знішчаным яўрэям)

на вуліцы Рэвалюцыйнай

Царква св. Ільі (драўляная)

1828 год. Вул. 17 верасня

Былая гасцініца, пачатак 20 ст.,

помнік архітэктуры.

Вул. Савецкая 25

Храм пратэстантскі

Могілкі яўрэйскія

Могілкі каталіцкія

Могілкі праваслаўныя

Магіла акадэміка А.А. Грымаця

Брацкая магіла загінуўшых у гады 2СВ

Помнік У.І. Луніну па

вул. Школьная 1А

Музей краязнаўчы

Ільянскай школы

Музей “Вілейшчына літаратурная”

Ільянскай школы

Музей Ільянскага аграрнага

каледжа

Сквер на месцы разбуранай царквы

Прыдарожныя крыжы

Вуліца Труханава.

Мемарыяльная дошка

Вуліца Багатырова М.М.

Мемарыяльная дошка

(вул. Багатырова 25)

Дом, дзе нарадзіўся акадэмік

А.А. Грымаць

Рэшткі шкляной мануфактуры

(паўднёвыя ўскраіны населенага

пункта)

Пажарны аварыйна-выратавальны

пост (глінабітны)

Разбураны помнік паўстанцам

1863 года

Фундамент сінагогі

Месца спаленага храма, расстрэлу

людзей, затым згарэлага ДК,

цяпер Дом культуры

Лясніцтва

Рака

Каменны (курганны) магільнік

13-14 ст. 0,8 км на ПнЗахад

ад аграгарадка

 

1

 

 


 

КАРТА МАРШРУТАЎ

свернуть

6 июня школу посетили сотрудники Национального института образования

06.06.2019

6 июня школу посетили сотрудники Национального института образования с целью изучения и анализа состояния учебно-методического обеспечения образовательного процесса.  Среди них были авторы учебников по белорусской литературе Логинова Т.В. и белорусскому языку Саматыя И.М. Гости Рязанова Г.Н., Карань Л.В., Волкович Т.А, Новикова Г.Д. ответили на вопросы учителей, касающиеся особенностей организации учебного процесса по предметам гуманитарного цикла. Посетили школьные музеи «Ільянскія далягляды” и “Вілейшчына літаратурная”.

Делегация почтила память выпускницы Ильянской средней школы 1968 года Светланы Анатольевны Язерской, бывшей сотрудницы  Национального института образования.

свернуть

Дзень роднай мовы

27.02.2019
Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай. У ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця была пастаўлена задача так арганізаваць свята роднай мовы, каб да беларускасці ў гэты дзень дакрануўся кожны, ад першакласніка да дырэктара школы.
развернуть

 На першым перапынку ў актавай зале адбылася літаратурная гасцёўня «Сэрцам роднага слова краніся». Пад песню паэта-земляка Івана Лашуткі «Край мой верасовы» на сцэну выйшлі вядучыя дзесяцікласнікі Ягор Забаронак і Ульяна Вярбіцкая, адкрылі Дзень роднай мовы словамі вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча:

Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе.

Хто забыў сваю мову – усё згубіў.

Вядучыя пазнаёмілі слухачоў з гісторыяй ўзнікнення свята і прапанавалі акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, паслухаць, як гучыць яна не толькі на ўроках, але і ў выкананні навучэнцаў нашай школы. Вучні 6 класа Відус Вікторыя, Шалуха Ксенія і Кулеш Эльвіра прачыталі вершы беларускіх аўтараў Ніла Гілевіча, Петруся Броўкі, Юрася Свіркі, у якіх пастараліся перадаць пачуцці лірычных герояў: замілаванне беларускай мовай, шчырасць, гонар, перажываенне за яе лёс, жаданне аддаць за яе самае дарагое. І, на маю думку, у іх гэта атрымалася.

На другім перапынку пад дэвізам «Гучы, гучы, родная мова» прайшоў музычны калейдаскоп беларускай песні. Вучаніца 3 класа Станіслава Радаванавіч выканала беларускую народную песню «Ох і сеяла Ульяніца лянок», вучні 11 класа праспявалі песню «Простыя рэчы», і завяршыла праграму наша зорачка, удзельніца розных конкурсаў мастацкай самадзейнасці Мілана Амілаўская песняй «Welcome to my Belarus».

Трэці перапынак быў прысвечаны творчасці класіка беларускай літаратуры Якубу Коласу. Вучні 6 і 7 класа чыталі ўрыўкі з паэмы «Сымон-музыка» і «Новая зямля».

На чацвёртым перапынку адбыўся конкурс самых юных чытальнікаў, вучняў 1-4 класаў. Выразна і шчыра чыталі самыя маленькія ўдзельнікі, вучні 1 класа Рэўко Ульяна і Літвіновіч Ілья. Прыгожа і эмацыянальна атрымалася ў Літвіновіча Яўгена, Піскуна Мікалая, Кастрычэнкі Яны.

У вясёлай сяброўскай атмасферы прайшоў конкурс паміж вучнямі 8-11 класаў, камандамі «Лічэбнік» і «Прыметнік». Пры правядзенні конкурсу “Знаўцы беларускай мовы» вучні праявілі актыўнасць, кемлівасць і эрудыцыю.

Малайцы, дзеці! Трэба любіць і шанаваць сваю родную мову і літаратуру, ведаць і чытаць яе класікаў! Вось так і пачынаецца любоў да сваёй Радзімы.

свернуть

Раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

14.02.2018

14 лютага ў Ільянскай школе прайшло раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на тэму “Выхаваўчы патэнцыял вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры”.

У актавай зале вучні школы пад кіраўніцтвам настаўнікаў Владыка Т.Ю., Ерашонак В.А., Судніковіч Ж.С. і Шушкевіч А.А. паказалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Зямля бацькоў – мая зямля”. Сцэнарый падрыхтаваны на матэрыяле музея “Вілейшчына літаратурная”.

Затым наведалі музеі “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды”. Вучні 5-9 класаў з захапленнем расказалі пра творчых асоб Вілейшчыны. Прысутных уразіла выразнае чытанне вершаў вучнямі. У музеі “Вілейшчына літаратурная” паэт Віктар Кажура таксама прачытаў свае вершы пра бацькоўскі край.

Валянціна Ерашонак,

кіраўнік музея “Вілейшчына літаратурная”

свернуть

Вечар сустрэчы

03.02.2018
У рэсурсным цэнтры “Музейная педагогіка” да вечара сустрэчы з выпускнікамі падрыхтавана выстава альбомаў і папак выпускных класаў, пачынаючы з 1948 года і па сённяшні дзень. Шмат сабрана звестак пра настаўнікаў-ветэранаў педагагічнай працы.
развернуть

 

Яшчэ напярэдадні вечара сюды наведваліся вучні, настаўнікі, абслуговы персанал школы. Кожны шукаў матэрыялы пра сваіх родных, блізкіх, знаёмых, настаўнікаў. Цікава было назіраць за такім чуллівым заняткам.

А ў суботу вечарам пачалі збірацца ў школу былыя выпускнікі, а таксама аднавяскоўцы, бо гэта свята ўсёй вёскі.

Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства многія наведвалі рэсурсны цэнтр, а таксама школьныя музеі. Мяне асабліва ўсхвалявала тое, з якім задавальненнем ўзгадвалі былыя экскурсаводы літаратурнага музея сваіх пісьменнікаў. Выпускніца 1998 года Шупенька Алена, калі зайшла ў музей, радасна прамовіла: “Дзе ж гэта мой Максім Танк?” А Найдзіч Марына з таго ж выпуска пачала разглядаць экспазіцыю, прысвечаную Ганне Новік. Кожны ўзгадваў штосьці сваё. І гэта было так шчыра і натуральна, што я падумала: “Значыць, наша праца ў музеі не безвыніковая”.

Валянціна Ерашонак,

кіраўнік рэсурснага цэнтра “Музейная педагогіка”

свернуть

Народны аматарскі калектыў аўтарскай песні «Імпэт»

25.01.2018
25 студзеня ў ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” на базе музеяў “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды” адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Цікавыя сустрэчы”.
развернуть

 Школу наведаў народны аматарскі калектыў аўтарскай песні «Імпэт». Рэпертуар калектыву разнастайны, але на гэты раз сустрэча прайшла пад знакам Года малой  радзімы. Кіраўнік «Імпэта»  Галіна Віктараўна Кутас  сваё выступленне пачала радкамі з верша паэта  і кампазітара з Нясвіжа Тамары Прыгун, з якой пазнаёміліся на свяце беларускага пісьменства ў Заслаўі.

Ты веліччу дзівосна край ахоплены

Азёр блакітам, зеленню травы.

Палётам птушак, белізною воблакаў,

Салодкім пахам кветак у двары.

Вядуць размову гай і поле шчодрае,

Калыша  дрэвы ветрык у бары.

Зямля мая, матуля мая родная,

Мне ёсць з табой пра што пагаварыць.

На сустрэчы прагучалі песні  пра Радзіму, родную Вілейку на словы Генрыха і Міколы Кутаса, музыку Галіны Кутас «Беларуская зямля», «О Беларусь».

У гэтым годзе Беларусь адзначае юбілейную дату - 75-годдзе свайго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ваенная тэма займае пачэснае месца ў творчасці народнага калектыву «Імпэт». Увазе слухачам была прапанавана песня на словы і музыку Галіны Кутас «Абеліскі».

З’яўляючыся членамі абласнога клуба самадзейных кампазітараў і паэтаў «Жывіца»  калектыў абменьваецца сваім музычным матэрыялам. Так у рэпертуары «Імпэта» з’явілася цудоўная кампазіцыя на словы і музыку Людмілы Журавай са Старых дарог «Невядомым салдатам», якая  была цудоўна выканана адным з салістаў калектыву Мікітам Палтарэцкім.

Сваю канцэртную праграму народны калектыў «Імпэт» завяршыў песняй  «Светлы май». 

Удзельнікі калектыву ў чарговы раз парадавалі публіку сваім  выступленнем. У час сустрэчы ў  зале панавала надзвычай цёплая эмацыянальная атмасфера. Яна дазволіла вучням яшчэ раз адчуць прыгажосць роднага беларускага слова.

свернуть

Мой родны кут, як ты мне мілы!

12.10.2019
Выстава фотаработ навучэнцаў школы