Суботні дзень 14 верасня 2019 года
14.09.2019 Ва ўстанове адукацыі прайшлі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда”. Прынялі ўдзел 17 вучняў 5-6 класаў. Пераможцы будуць прадстаўляць школу на раённых спаборніцтвах.
Працаваў гурток « Падрыхтоўка да алімпіяды па матэматыцы», кіраўнік Міхалёнак П.У.
З вучнямі пачатковых класаў Тумашэвіч Л.Р. правяла гульню-практыкум па правілах дарожнага руху «Вывучаем ПДР».
Суботні дзень 21 верасня 2019 года
21.09.2019 Ва ўстанове адукацыі ў рамках праекта “Міншчына спартыўная. Восень” прайшло мерапрыемства “Спартыўная эстафета “Дужы. Моцны. Спрытны”, пад кіраўніцтвам Маскаленкі Т.Р.
Суботні дзень 28 верасня 2019 года
28.09.2019Ва ўстанове адукацыі ў рамках праекта “Міншчына спартыўная. Восень” прайшлі рухомыя гульні-эстафеты “Мы – спартыўныя рабяты”, пад кіраўніцтвам Тумашэвіч Л.Р.