Об учреждении

Дзяржаўная установа адукацыі «Ільянская сярэдняя школа імя А.А. Грымаця»

Афіцыйная назва

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ільянская сярэдняя школа імя А.А. Грымаця»

Государственное учреждение образования «Ильянская средняя школа имени А.А. Гримотя»

 

Паштовы адрас

вул.Школьная, 1а

222431 аг.Ілья, Мінская вобласць, Вілейскі раён

 

Электронная пошта

ilya@vileyka-edu.gov.by

 

Тэлефоны

Тэл. (801771) 76-3-40 (дырэктар)

Факс (801771) 76-3-38 (прыёмная)

 

 

 

свернуть

Структура ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А.А. Грымаця»

Адам Антонавіч Грымаць

Наша школа носіць імя Адама Антонавіча Грымаця з 2004 года.
развернуть

 

Нарадзіўся Адам Антонавіч 17 кастрычніка 1938 года ў вёсцы Ілья Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1955 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу з залатым медалём, затым - філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка). Працаваў настаўнікам у Швядоўскай васьмігодцы Вілейскага раёна, затым 5 гадоў дырэктарам Стражаўскай сярэдняй школы. У 1967 годзе стаў аспірантам кафедры педагогікі Мінскага педінстытута. Праз два гады Адам Грымаць становіцца дэканам факультэта павышэння кваліфікацыі дырэктароў школ, затым - прарэктарам па вучэбнай рабоце. У 1990-х гадах - загадчык кафедры педагогікі БДПУ імя Танка. Заслужаны работнік адукацыі Беларусі. За плённую працу на працягу двух гадоў дацэнтам Вышэйшай педагагічнай школы ў Эрфурце (ФРГ) узнагароджаны Залатым медалём імя Готфрыда Гердэра. Прафесар Грымаць падрыхтаваў 30 аспірантаў, якія сталі кандыдатамі навук. Напісаў больш за 220 навуковых прац, надрукаваў у часопісах 157 артыкулаў, стаў аўтарам 5 вучэбных дапаможнікаў, 10 манаграфій, удзельнічаў у 43 міжнародных і 105 нацыянальных канферэнцыях. Усё сваё жыццё Адам Грымаць падтрымліваў сувязь з настаўнікамі і вучнямі Ільянскай школы. Ён стаяў ля вытокаў сучаснай сістэмы работы вышэйшай школы.

Памёр у 2000 годзе.

свернуть