Семінар-трэнінг у дыстанцыйнай форме

03.02.2021
У студзені 2021 года педагогі школы прынялі актыўны ўдзел у рабоце семінара-трэнінгу «Арганізацыя кантрольна-ацэначнай дзейнасці: прынцыпы, падыходы, формы» .

План правядзення семінара і памятка для педагогаў.

Педагогі выканалі заданні і прайшлі анлайн-тэсціраванне для вызначэння ўзроўню валодання нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах (заданні размешчаны https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdBHC5jaLhUCDM3YV-xKaU8LugeJu_mc0cvEK4CNVsO6QV0VQ/viewform  ).

Вынікі тэсціравання педагогаў  

https://docs.google.com/spreadsheets/d/1I3ssEAWWjyJGm_ooUs1Ap8tuVnDqgW_-YIBv9KSEuew/edit?usp=sharing 

Распрацавалі рэкамендацыі для настаўнікаў па падрыхтоўцы да ўроку ў адпаведнасці з асноўнымі патрабаваннямі да эфектыўнай арганізацыі ацэначнай дзейнасці настаўніка:

сфармулюйце мэты ўрока з улікам узроўню навучанасці вучняў, патрабаванняў вучэбнай праграмы, зместу вучэбнага матэрыялу;

вызначце крытэрыі поспеху, з якімі вы пазнаёміце навучэнцаў;

напішыце, на што вы будзеце звяртаць увагу падчас працы вучняў, на што неабходна звяртаць увагу самім навучэнцам;

вызначце чаканы вынік кожнага этапу ўрока (што вучні будуць ведаць, умець і інш.);

вызначце, з дапамогай якіх сродкаў вы і навучэнцы зможаце даведацца, ці авалодалі яны матэрыялам урока;

падумайце аб карэкціруючых дзеяннях (калі вынікі этапаў урока будуць дасягнуты не ўсімі навучэнцамі);

вызначце, з дапамогай якіх сродкаў вы арганізуеце самаацэнку навучэнцаў;

вызначце варыянты дамашняга задання для розных вынікаў выхаднога кантролю;

вызначце крытэрыі поспеху пры выкананні дамашняга задання.