У гасцях літаратурны тэатр "СЛОВА" Зінаіды Феакціставай

17.11.2022

17 лістапада Зінаіда Феакцістава, Святлана Старадзетка і Алена Каладзяжная, літаратурны тэатр «Слова»,  прадставілі літаратурна-музычную праграму «ПЕСНЯРЫ РОДНАГА КРАЮ». Праграмы Зінаіды Уладзіміраўны заўсёды пакідаюць вельмі яркія эмоцыі ў вучняў і настаўнікаў! На працягу многіх гадоў (болей за 20) мы атрымліваем асалоду ад прыгажосці мовы ў творах класікаў літаратуры ў пранікнёным выкананні артысткі, афарбаваным прыгожым музычным суправаджэннем. Шчыры дзякуй Вам за вашу творчасць, Літаратурны тэатр "СЛОВА" Зінаіды Феакціставай!