Пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі

Прэзентацыя пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі

 

У школе пад кіраўніцтвам настаўніка-дэфектолага Шабуні Наталлі Іванаўны працуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі (https://disk.yandex.by/d/2P6t3fwRfjp45A).  Асноўнай мэтай дзейнасці пункта з'яўляецца арганізацыя і аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям, якія адчуваюць значныя ўстойлівыя або часовыя цяжкасці ў засваенні вучэбнай адукацыйнай праграмы школьнай адукацыі.

Задачамі пункта з'яўляюцца: вывучэнне асаблівасцяў псіхафізічнага развіцця навучэнцаў з мэтай вызначэння аптымальных шляхоў аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі; фарміраванне агульных здольнасцяў да навучання з мэтай выканання навучэнцамі патрабаванняў адукацыйных стандартаў адукацыі; фарміраванне пазітыўнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці, развіццё функцый самакантролю і адвольнай рэгуляцыі паводзін у навучэнцаў.

Напрамкі работы пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі: карэкцыя гукавымаўлення; развіццё фанематычных працэсаў; папаўненне актыўнага і пасіўнага слоўніка; фарміраванне граматычнага ладу мовы; развіццё звязнай мовы; удасканаленне навыкаў пісьма і чытання; развіццё псіхічных працэсаў: увагі, памяці, мыслення.

Кабінет працуе ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным дырэктарам школы. У кабінеце маецца неабходная плануючая і нарматыўная прававая дакументацыя.         

Кабінет працуе ў адпаведнасці з санітарна - гігіенічнымі патрабаваннямі.  Памяшканне   раздзелена на функцыянальныя зоны: вучэбную, гульнявую, рэлаксацыйную, зону сэнсорнага вопыту, зону развіцця дробнай маторыкі і канструктыўнага праксіса, зону развіцця артыкуляцыйнай маторыкі і пастаноўкі гукаў,  зону тэхнічных сродкаў навучання.

Заняткі праводзяцца ў займальнай форме, з выкарыстаннем разнастайных дыдактычных гульняў.        Для старэйшых вучняў выкарыстоўваюцца заданні па тэмах у выглядзе рэбусаў, лагапедычнай арыфметыкі, крыжаванак. У рабоце выкарыстоўваюцца гульнявая, камунікатыўная, інфармацыйна-камунікацыйная, здароўезберагаючая тэхналогіі.

         На працягу года праводзяцца кансультацыі для педагогаў школы, выхавацеляў дзіцячага сада і законных прадстаўнікоў дзяцей. Сістэматычна абнаўляецца інфармацыйны і практычны матэрыял для бацькоў і педагогаў.

 

 

https://disk.yandex.by/d/2P6t3fwRfjp45A

свернуть