Методическая копилка

Педагагічны савет

31 сакавіка адбыўся педагагічны савет «Інавацыйная і праектна-даследчая дзейнасць як умова ўдасканалення прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў»
развернуть

Мэта: Сістэматызацыя тэарэтычных і прыкладных ведаў педагогаў па ўдасканаленні прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз інавацыйную і праектна-даследчую дзейнасць.

Задачы: - вывучыць вопыт інавацыйнай і праектна-даследчай дзейнасці педагогаў школы па развіцці этнакультурнай і экалагічнай кампетэнтнасці навучэнцаў;

- прадэманстраваць некаторыя эфектыўныя формы і прыёмы рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу па развіцці этнакультурнай і экалагічнай кампетэнтнасці навучэнцаў;

- спрыяць удасканаленнюя прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, павышэнню матывацыі да самаадукацыі.

Ход пасяджэння педагагічнага савета.

  1. Уступная частка.
    • Рэгістрацыя. Настаўнікі дзеляцца на групы.
    • Афіцыйны пачатак педсавета. Інфармацыя аб выкананні рашэнняў папярэдняга педсавета.
  2. Тэарэтычная частка.
    • Выступленне намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Міхалёнак А.М. «Інавацыйная і праектна-даследчая дзейнасць як умова ўдасканалення прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў» у 2020/2021 навучальным годзе, вынікі анкетавання вучняў па выяўленні ўзроўню этнакультурнай падрыхтоўкі.
    • Творчая справаздача «Школьны «Экаград»: арганізацыя і накірункі дзейнасці», настаўнік хіміі З.А.Кіпель.
    • Творчая справаздача педагогаў-удзельнікаў рэалізацыі інавацыйнага праекта. Т.Ю.Владыка, Т.П.Максімовіч, А.І.Сэсарава, С.Р.Філістовіч, А.С.Гаўрылік, А.А.Шушкевіч, З.А.Кіпель, Л.Ф.Маркевіч.
  3. Практычная частка. Работа ў групах. Мазгавы штурм па падрыхтоўцы прэзентацыі па тэме «Развіццё этнакультурнай і экалагічнай кампетэнтнасці навучэнцаў на вучэбных занятках»:

Прадстаўленне і абарона рапрацаваных рашэнняў па ўдасканаленні адукацыйнага працэсу праз развіццё прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў.

  1. Абмеркаванне праекта рашэння. Галасаванне.
  2. Рэфлексія
  3. Азнаямленне з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі «Аб заканчэнні 2020/2021 навучальнага года і правядзенні выпускных зкзаменаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі».
  4. Абагульненне перспектыўнага педагагічнага вопыту настаўніка пачатковых класаў С.Р.Філістовіч «Фарміраванне навыку выразнага чытання ў малодшых школьнікаў».
  5. Абагульненне перспектыўнага педагагічнага вопыту настаўніка пачатковых класаў Т.Р.Маскаленка «Актывізацыя слоўніка малодшых школьнікаў на ўроках мовы і літаратуры».
    Творчыя справаздачы педагогаў-удзельнікаў рэалізацыі інавацыйнага праекта.

Т.П.Максімовіч З.А.Кіпель

Наглядны матэрыял у форме «Lap book» па тэме «Гадавое кола святаў».

https://drive.google.com/file/d/1n6Nn43naMqQCftxOm4G5FbdhU9fFmrtC/view?usp=sharing 

Т.П.Максімовіч

Выстава прац навучэнцаў «Подых вясны»  https://disk.yandex.by/i/IUhAIUSg02b7SQ 

А.І.Сэсарава

Відэаагляд музея "Ільянскія далягляды" на англійскай мове

https://www.youtube.com/watch?reload=9&v=lSS3I0IJGtc&feature=youtu.be   

Экскурсія ў музеі "Ільянскія далягляды" на англійскай мове

https://www.youtube.com/watch?v=glWjjsoX6xU&feature=youtu.be 

 С.Р.Філістовіч

Казка ад бабкі Настачкі https://www.youtube.com/watch?v=0Ege95TMEEs 

А.С.Гаўрылік

Віншаванне 4 клас https://www.youtube.com/watch?v=UK9U2XEvZP4&feature=youtu.be    

А.А.Шушкевіч

Я люблю беларускую мову! "Ільянскія перазвоны" літаратурна-мастацкі зборнік https://www.youtube.com/watch?v=FIsYwK3CXe4 

Цікавая рыбалка Фурманаў Цімафей, 6 клас

https://www.youtube.com/watch?reload=9&v=0rLmlDhh0Go&feature=youtu.be 

Ільянскія перазвоны Літаратурна-мастацкі зборнік “Восень – пара залатая”

https://www.youtube.com/watch?v=fwH5wwVE7Ec&feature=youtu.be   

Беражыце матуль!

https://www.youtube.com/watch?v=WvZU2Z6pCUM&feature=youtu.be   

Л.Ф.Маркевіч

Экскурсія «Бабулін куфэрак»

https://www.youtube.com/watch?v=M7qq7x5cdrw 

Экскурсія “Народнае ткацтва”

https://www.youtube.com/watch?v=oRuId3ePocY&feature=youtu.be   

У гасцях у бабулі Алены

https://www.youtube.com/watch?v=hCVk2KBl1QE&feature=youtu.be 

Экскурсія “Музейны алфавіт”

https://www.youtube.com/watch?v=EzTGTAqBBAI&feature=youtu.be 

Святкаванне Масленіцы

https://www.youtube.com/watch?v=gbMeNUYtm50 

 

свернуть

Семінар-практыкум у дыстанцыйнай форме

У лютым 2021 года педагогі школы прынялі актыўны ўдзел у рабоце семінара-практыкуму «Настаўнік - ключавая фігура адукацыі для ўстойлівага развіцця»
развернуть

Мэта семінара: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў для павышэння якасці адукацыі.

Задачы:

разгледзіць актуальнасць ідэі арганізацыі адукацыйнай практыкі школы ў інтарэсах устойлівага развіцця;

арганізаваць групавую працу настаўнікаў па складанні параўнальнай характарыстыкі традыцыйнага і кампетэнтнаснага падыходаў у адукацыі;

вызначыць напрамкі далейшай работы педагагічнага калектыву згодна з стратэгіяй устойлівага развіцця.

План правядзення семінара

Настаўнік у адукацыйным працэсе выконвае разнастайныя ролі. Кожная роля - гэта сукупнасць пэўных сацыяльна чаканых дзеянняў. Традыцыйныя ролі педагога ў школе (тыя ролевыя дзеянні, якія ён звычайна выконвае ў адносінах да вучняў) - дыдакт, ментар, носьбіт і перадатчык вопыту, выхавальнік, оцениватель, кантралёр, кіраўнік, старэйшы таварыш, наглядчык. Што ж тычыцца роляў, якія важна асвойваць і ажыццяўляць сучаснаму педагогу, то яны звязаны са зрушэннем «цэнтра цяжару» з настаўніка на вучня. Настаўнік сёння - толькі пасрэднік паміж вучнем і ведамі, які выконвае каардынацыйную працу. Яго пазіцыя - быць побач з вучнем, супрацоўнічаць з ім. Ролі настаўніка, аб якіх ідзе гаворка, - гэта цьютар і фасілітатар.

Педагогі выканалі заданні, склалі сінквейны.

свернуть

Семінар-трэнінг у дыстанцыйнай форме

У студзені 2021 года педагогі школы прынялі актыўны ўдзел у рабоце семінара-трэнінгу «Арганізацыя кантрольна-ацэначнай дзейнасці: прынцыпы, падыходы, формы» .
развернуть

План правядзення семінара і памятка для педагогаў.

Педагогі выканалі заданні і прайшлі анлайн-тэсціраванне для вызначэння ўзроўню валодання нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах (заданні размешчаны https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdBHC5jaLhUCDM3YV-xKaU8LugeJu_mc0cvEK4CNVsO6QV0VQ/viewform  ).

Вынікі тэсціравання педагогаў  

https://docs.google.com/spreadsheets/d/1I3ssEAWWjyJGm_ooUs1Ap8tuVnDqgW_-YIBv9KSEuew/edit?usp=sharing 

Распрацавалі рэкамендацыі для настаўнікаў па падрыхтоўцы да ўроку ў адпаведнасці з асноўнымі патрабаваннямі да эфектыўнай арганізацыі ацэначнай дзейнасці настаўніка:

сфармулюйце мэты ўрока з улікам узроўню навучанасці вучняў, патрабаванняў вучэбнай праграмы, зместу вучэбнага матэрыялу;

вызначце крытэрыі поспеху, з якімі вы пазнаёміце навучэнцаў;

напішыце, на што вы будзеце звяртаць увагу падчас працы вучняў, на што неабходна звяртаць увагу самім навучэнцам;

вызначце чаканы вынік кожнага этапу ўрока (што вучні будуць ведаць, умець і інш.);

вызначце, з дапамогай якіх сродкаў вы і навучэнцы зможаце даведацца, ці авалодалі яны матэрыялам урока;

падумайце аб карэкціруючых дзеяннях (калі вынікі этапаў урока будуць дасягнуты не ўсімі навучэнцамі);

вызначце, з дапамогай якіх сродкаў вы арганізуеце самаацэнку навучэнцаў;

вызначце варыянты дамашняга задання для розных вынікаў выхаднога кантролю;

вызначце крытэрыі поспеху пры выкананні дамашняга задання.

свернуть

Электронные блокноты школы

Новая зямля

Паэма
  • Предмет: Беларуская лiтаратура
  • Автор: Колас Якуб
  • Файл: fb2 (196кБ)
  • Скачать

Евгений Онегин

Поэзия
  • Предмет: Русская литература
  • Автор: Пушкин Александр Сергеевич
  • Файл: fb2 (143кБ)
  • Скачать