Выбар актыўнага жыццёвага шляху

05.02.2020

 

Актыўная, пазітыўная, дабразычлівая прыгажуня… Так, яна такая - Анастасія Хаванская. Выпускніца нашай школы, а зараз студэнтка БДПУ імя М. Танка. Актыўны член БРСМ, валанцёр, удзельнік цікавых і карысных мерапрыемстваў… Яшчэ ў школе яна выбрала для сябе актыўную жыццёвую пазіцыю. І не шкадуе.

Падчас сустрэчы Анастасія паведаміла пра ўступныя экзамены, цікавае студэнцкае жыццё, пра сваю будучую прафесію. Выказала словы падзякі сваім настаўнікам і, асабліва, класнаму кіраўніку Ганне Вайцехаўне Філіповіч.

Відэаролік