- ЗНОЙДЗЕНА Ў ІЛЬЯНСКАЙ ЗЯМЛІ, - так кажа Іван Владыка, вучань 8 класа пра сваю калекцыю, якую прадставіў на выставу у наш школьны музей. Калі быць дакладным, то знойдзеныя манеты, гузікі, кулі, свісток належаць дварэцкай зямлі. Дварэц – вёска недалёка ад Ільі, дзе пражывае наша сям’я. Мы з татам, якога завуць Андрэй Аляксандравіч Владыка, амаль каля свайго дому знайшлі гэтыя цікавыя рэчы.
Паліцэйскі свісток хутчэй за ўсё мог належыць мясцоваму гарадавому(паліцэйскаму).
Каменныя пулі, вядомыя яшчэ са старажытных часоў, ужываліся ў ваеннай справе працяглы час.
У нас у калекцыі некалькі гузікаў розных часоў і відаў: гузікі з якарам, арлом, выявай дзяржаўнага герба, з нумарамі. Манеты таксама розных часоў: 1821 года, 1869, 1831, 1841, 1910 г.г.
Запрашаем наведаць выставу ў музеі “Ільянскія далягляды”
свернуть