Клуб «Юныя экскурсаводы» музея «Вілейшчына літаратурная»

Тэматычныя экскурсіі

ТЭМАТЫЧНАЯ ЭКСКУРСІЯ

 «Першадрукар Іван Фёдараў – наш зямляк»

  1. Знаёмства з біяграфіяй Івана Фёдарава
  2. Першая друкарня.
  3. Выпуск першых кніг

А) «Апостал»

Б) «Часоўнік»

4.Пераезд з Масквы ў горад  Заблудава Вялікага княства Літоўскага.

5.Першае Заблудаўскае  выданне -  «Вучыцельнае Евангелле.

6.«Псалтыр”

7.Праца ў Канстанціна Астрожскага.

8.«Астрожская Біблія” – самае знакамітае выданне Івана Фёдарава.

  1. Знаёмства з гіпотэзамі віляйчаніна архітэктара і краязнаўца Анатоля Капцюга, якія пацвярджаюць, што Іван Фёдараў нарадзіўся на Вілейшчыне.

 

ТЭМАТЫЧНАЯ ЭКСКУРСІЯ

 «ЖЫЦЦЁ І ТВОРЧАСЦЬ МАКСІМА ТАНКА»

  1. Вілейскі перыяд у жыцці Максіма Танка.

2.Творчасць Максіма Танка. Давераснёўскі перыяд. 

3.Пасляваенная творчасць. 

  1. Творчасць 60-90 гадоў.
  2. Узнагароды.

 

ВІКТАРЫНА

  1. Калі і дзе нарадзіўся М.Танк? (17.09.1912 г., в. Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці).
  2. У які час і куды сям’я М.Танка вымушана выехаць у эвакуацыю? (1914 г., Масква).
  3. Сапраўднае імя і прозвішча М.Танка (Яўген Іванавіч Скурко).
  4. Восенню 1926 г. будучы паэт паступіў у … (трэці) клас Вілейскай рускай прыватнай гімназіі.
  5. З якога года друкуецца М.Танк? (1932 г.)
  6. Калі і дзе апублікаваны першы верш М.Танка? (7 красавіка 1932 г. у газеце – аднадзёнцы “Беларускае жыццё” ў Маскве).
  7. У які час М.Танк пачаў пісаць паэму “Нарач”? (1935 г.).
  8. У якім годзе выйшаў у свет першы зборнік вершаў М.Танка і як ён называўся? (1936 г., “На этапах”).
  9. У якім годзе выйшаў у свет другі зборнік вершаў М.Танка і як ён называўся? (1937 г., “Журавінавы цвет”).
  10. У якім годзе выйшаў у свет трэці зборнік вершаў М.Танка і як ён называўся? (1938 г., “Пад матчай”).
  11. Пералічыце ўзнагароды М.Танка ( ордэн Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2 ступені і інш.).
  12. За які зборнік і ў якім годзе М.Танк атрымаў Літаратурную прэмію Я.Купалы (1959 г., “След бліскавіцы”).
  13. Якім установам Беларусі прысвоена імя М.Танка? (Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт і вуліца ў Мінску).

 

ТЭМАТЫЧНАЯ ЭКСКУРСІЯ

«ІМЯ МІХАЛА КЛЕАФАСА АГІНСКАГА  Ў ГІСТОРЫІ ІЛЬЯНШЧЫНЫ»

 

  1. 1.Міхал Клеафас Агінскі - дыпламат, кампазітар, вялікі падскарбі літоўскі.
  2. Кампазітарская дзейнасць
  3. Міхал Клеафас Агінскі і яго сляды на Ільяншчыне.
  4. Самы велічны палац Вілейшчыны — маёнтак Ганута, якому больш за 550 год
  5. Прагляд кінафільма «Раны на сэрцы»

 

 

 

ТЭМАТЫЧНАЯ ЭКСКУРСІЯ

«ЯНКА БРЫЛЬ І  ВІЛЕЙШЧЫНА»

  1. Старонкі бияграфіі Янкі Брыля.
  2. Выступленне ў друку.
  3. Дзцячыя выданні.
  4. Выданні Янкі Брыля на замежнай мове.
  5. Вывучэнне творчасці Янкі Брыля ў школе
  6. Сувязь з Ільяншчынай.

 

  

ТЭМАТЫЧНАЯ ЭКСКУРСІЯ

«СЛАВУТЫЯ ІМЁНЫ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ»

  1. Васіль Цяпінскі —прадаўжальнік гуманістычных і культурна-асветніцкіх традыцый Францыска Скарыны.
  2. Іван, сын Фёдараў, — родам з Вілейшчыны. 
  3. Сімяон Полацкі адзін з пачынальнікаў рускай паэзіі.
  4. Мікола Гусоўскі беларускі першадрукар. 

 

 ТЭМАТЫЧНАЯ ЭКСКУРСІЯ

«ІМЯ ЭМІЛІІ КУНАВІЧ У ГІСТОРЫІ ІЛЬЯНШЧЫНЫ»

  1. Дзіцячыя і юнацкія гады Эміліі Кунавіч.
  2. Эмілія Кунавіч і Ільяншчына. 
  3. Жыццё на Вілейшчыне.
  4. Нявольніцкі шлях Эміліі Кунавіч.
  5. Пасляваеннае жыццё.
  6. Літаратурная творчасць 

Дзясяткі год напружанай працы выліліся ў наступныя творы:

1960 год – “Дзяцінства”

1964 год – “Сэрца ненасычона”

1971 год – “Зблытаная пража”

1975 год – “Шэрая гусь”

1978 год – “Карамболь на Млечным шляху”

1983 год – “На сямі замках”

  1. Слова сучасніка

 

ТЭМАТЫЧНАЯ ЭКСКУРСІЯ

« НАШЫ ЗЕМЛЯКІ - ЧЛЕНЫ САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ»

  1. Саюз пісьменнікаў Беларусі— творчая арганізацыя майстроў слова
  2. Старонкі жыцця Уладзіміра Яфімавіча Цануніна.
  3. Паэт і паэзія.
  4. Старонкі жыцця Віктара Віктаравіча Кажуры.
  5. Пакінуць след праз мову.

 

 

 

 

свернуть

Спіс удзельнікаў клуба «Юныя экскурсаводы»

№ п/п

Імя і прозвішча

Клас

1

Вярбіцкая Дар’я

5

2

Вайцяхоўскі Данііл

5

3

Ерашонак Дзіяна

5

4

Кандрашова Алена

5

5

Нікалаева Сафія

5

6

Пятровіч Мілена

5

7

Гакуць Сафія

6

8

Дземяшкевіч Елізавета

6

9

Кулеш Варвара

6

10

Літвіновіч Ілья

6

11

Раўко Ульяна

6

12

Церахаў Павел

6

13

Кандрашоў Андрэй

6

14

Вайцяхоўская Паліна

10

15

Грабянёк Яўгенія

10

16

Вараўка Ілья

10

17

Лушчык Дар'я

10

18

Барташэвіч Максім

10

19

Вярбіцкі Іван

10

20

Яцэвіч Глеб

10

свернуть

Палажэнне аб клубе “Юныя экскурсаводы”

Палажэнне

аб клубе “Юныя экскурсаводы”

на базе музея “Вілейшчына літаратурная” дзяржаўнай установы адукацыі

“Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця”

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1.1. Клуб “Юныя экскурсаводы” з’яўляецца структурным падраздзяленнем ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” і ў сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца органам кіравання ўстановы адукацыі.

1.2. Клуб  ажыццяўляе сваю дзейнасць згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Статута ўстановы адукацыі, іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, сапраўднага Палажэння.

1.3. Клуб  не з’яўляецца юрыдычнай асобай і не можа ад сваёй асобы набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, несці абавязкі і адказнасць, з’яўляцца адказчыкам у судзе, мець самастойны баланс. Маёмасць клуба не адасабляецца ад маёмасці ўстановы адукацыі.

  1. МЭТЫ, ЗАДАЧЫ I НАКIРУНКI ДЗЕЙНАСЦI КЛУБА

2.1. Асноўнай мэтай, для дасягнення якой створаны Клуб, з’яўляецца рэалізацыя ўстановай адукацыі  задач па задавальненні патрэб навучэнцаў у інтэлектуальным, культурным, мастацкім і духоўным развіцці.

  • Арганізацыя творчай дзейнасці навучэнцаў.
  • Фарміраванне навыкаў публічных выступленняў.
  • Прывіццё музейнай культуры навучэнцам.
  • Знаёмства з літаратурнай творчасцю паэтаў і пісьменнікаў Вілейскага краю.
  • Стварэнне ўмоў для правядзення вольнага часу і зносін моладзі, папярэджанне безнагляднасці правапарушэнняў.
  • Патрыятычнае выхаванне навучэнцаў на творах і прыкладах літаратурных лёсаў пісьменнікаў і паэтаў, знакамітых людзей Вілейшчыны.
  • Выпрацоўка норм культурных зносін паміж сабой.
  1. 3. ФОРМЫ I МЕТАДЫ РАБОТЫ
  • Клуб ажыццяўляе сваю работу ў адпаведнасці з планам, які зацвярджае дырэктар установы адукацыі

3.2. Формамі і метадамі работы з’яўляюцца:

пасяджэнні клуба;

вывучэнне біяграфій паэтаў і пісьменнікаў Вілейшчыны;

вывучэнне і абмеркаванне мастацкіх і паэтычных твораў;

выступленні перад слухачамі;

правядзенне экскурсій у музеі “Вілейшчына літаратурная”;

удзел у агульнашкольных  мерапрыемствах;

паездкі па родных мясцінах беларускіх пісьменнікаў.

  1. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЧЛЕНАЎ КЛУБА

4.1. Члены клуба маюць права:

удзельнічаць у распрацоўцы і абмеркаванні плана работы клуба на год;

атрымліваць інфармацыю па розных аспектах дзейнасці клуба;

прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца клубам;

прымаць удзел у распрацоўцы зместу тэматычных экскурсій;

удзельнічаць у падрыхтоўцы рашэнняў па ўсіх пытаннях дзейнасці клуба;

уносіць творчыя прапановы для разгляду на пасяджэннях клуба,  удзельнічаць у іх рэалізацыі;

выйсці са складу клуба шляхам падачы вуснай ці пісьмовай заявы.

4.2. Члены клуба абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць у адпаведнасці з палажэннем;

імкнуцца да творчага росту;

актыўна ўдзельнічаць у вырашэнні задач, якія стаяць перад клубам;

рэгулярна наведваць пасяджэнні клуба;

выконваць рашэнні, прынятыя на пасяджэннях клуба;

паважліва адносіцца да ўсіх членаў клуба.

  1. ЧЛЕНСТВА Ў КЛУБЕ

5.1.  Клуб функцыянуе на аснове добраахвотнага членства. Членства ў  клубе з’яўляецца фіксаваным.

5.2. Членам клуба “Юныя экскурсаводы” можа стаць кожны навучэнец  дзяржаўнай установы адукацыі “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця”.

  1. ДАКУМЕНТАЦЫЯ КЛУБА

6.1 Да дакументацыі клуба адносяцца:

Палажэнне аб клубе “Юныя экскурсаводы” на базе музея “Вілейшчына літаратурная”;

План работы клуба на навучальны год;

Спіс членаў клуба;

Штогадовыя справаздачы аб выкананай працы;

Журнал уліку экскурсій;

Матэрыялы экскурсій, аформленыя ў папцы “Экскурсіі”.

свернуть

Фотагалерэя клуба «Юныя экскурсаводы»

поделиться в: