Ресурсный центр

Рэсурсны цэнтр па музейнай педагогіцы

Графік работы рэсурснага цэнтра музейнай педагогікі

Панядзелак: 9.00 - 17.00

Аўторак: 9.00 - 17.00

Серада: 9.00 - 17.00

Чацвер: 9.00 - 17.00

Пятніца: 9.00 - 17.00

Субота: 9.00 - 14.00

Нядзеля: выхадны

 

 

Актыў рэсурснага цэнтра па музейнай педагогіцы

дзяржаўнай установы адукацыі “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця”

 

  1. Шушкевіч А.А. – кіраўнік рэсурснага цэнтра, кіраўнік музея «Вілейшчына літаратурная».
  2. Юшко І.А. – дырэктар установы адукацыі.
  3. Владыка Т.Ю. – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
  4. Ерашонак М.М. – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.
  5. Радаванавіч Т.Г. – інжынер-праграміст.
  6. Міхалёнак П.У. – настаўнік інфарматыкі.
  7. Рудніцкая А.Я. – педагог-арганізатар.
  8. Нарэйка А.Г. - настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 

Положение о ресурсном центре по музейной педагогике

Сцэнарыі мерапрыемстваў, якія знаходзяцца ў рэсурсным цэнтры, для класных кіраўнікоў 5-11 класаў

Каталог сцэнарыяў мерапрыемстваў для класных кіраўнікоў 1-11 класаў

Журнал уліку прэзентацый

 

 

Структура рэсурснага цэнтра па музейнай педагогіцы

дзяржаўнай установы адукацыі “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця”

Нумар раздзела

Назва раздзела

Раздзел 1

Грымаць А.А. – педагог, вучоны, чалавек

Раздзел 2

Мая Вілейшчына

Раздзел 3

Музейныя матэрыялы

Раздзел 4

Даследчыя працы

Раздзел 5

Я – грамадзянін Беларусі

Раздзел 6

Мая Міншчына

Раздзел 7

Гісторыя – настаўніца жыцця

Раздзел 8

Нашы суседзі

Раздзел 9

З пажаданнямі свету

 

Кіраўнік цэнтра                                             А.А.Шушкевіч

свернуть

План работы рэсурснага цэнтра па музейнай педагогіцы

 

План работы

рэсурснага цэнтра па музейнай педагогіцы

дзяржаўнай установы адукацыі  «Ільянская сярэдняя школа

 імя А.А.Грымаця»  на 2024/2025 навучальны год

 

  

  Мэта:

азнаямленне педагагічных работнікаў з вопытам настаўнікаў установы адукацыі ў рамках педагогікі музейнай дзейнасці, садзейнічанне абмену вопытам, павышэнне якасці адукацыі і ўзроўню ведаў праз павышэнне педагагічнага майстэрства настаўнікаў.

Задачы:

распаўсюджванне вопыту выкарыстання магчымасцей музейнай педагогікі, які забяспечвае на практыцы духоўна-маральнае, грамадзянска-патрыятычнае, гісторыка-краязнаўчае выхаванне асобы ў адзіным адукацыйным працэсе;

асвятленне дзейнасці рэсурснага цэнтра  праз старонкі ўнутрышкольнай газеты, СМІ, навукова-метадычныя і прадметныя часопісы.

азнаямленне кіраўнікоў і педагогаў устаноў адукацыі раёна з умовамі аптымальнага выкарыстання ў адукацыйным працэсе рэсурсных магчымасцей  

 

 

 

 

 

Змест работы

Тэрмін выканання

Адказны

І. Інфармацыйна-аналітычная праца

1. Распрацоўка  плана работы рэсурснага цэнтра на 20242025 навучальны год

Жнівень

Кіраўнік цэнтра

2.  Удзелу ў раённай педагагічнай канферэнцыі

Жнівень

Кіраўнікі музеяў, інжынер-праграміст

3. Папаўненне рэсурснага цэнтра новымі матэрыяламі

На працягу года

Актыў цэнтра

4. Прадстаўленне матэрыялаў цэнтра  настаўнікам у падрыхтоўцы класных і інфармацыйных гадзін, школьных мерапрыемстваў

На працягу года.

Кіраўнік цэнтра

5. Распрацоўка і апісанне экскурсійных маршрутаў на 2024/2025 навучальны год

1 раз у 2 месяцы

Кіраўнікі музеяў

6.  Аналіз і сістэматызацыя метадычных распрацовак

На працягу года

Кіраўнік цэнтра

7. Выяўленне, вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту па музейнай педагогіцы.

 

На працягу года

 Актыў цэнтра, настаўнікі-прадметнікі, класныя кіраўнікі,  кіраўнікі музеяў

8. Выкарыстанне фондаў і экспазіцый музеяў  установы адукацыі для развіцця ў школьнікаў і педагогаў зацікаўленасці да навукова-даследчай дзейнасці.

На працягу года

Кіраўнікі музеяў

9. Стварэнне відэаролікаў, афармленне матэрыялаў па тэматыцы рэсурснага цэнтра

На працягу года

Настаўнікі-прадметнікі, актыў цэнтра,

інжынер-праграміст

10. Афармленне справаздачы аб рабоце рэсурснага цэнтра

Чэрвень

Кіраўнік цэнтра

ІІ. Арганізацыйна-метадычная работа

1. Падрыхтоўка і правядзенне семінараў, практыкумаў, майстар-класаў, экскурсій  і г.д.

На працягу года

Актыў цэнтра, настаўнікі-прадметнікі, класныя кіраўнікі,  кіраўнікі музеяў

3. Арганізацыя метадычных кансультацый

На працягу года

Кіраўнік цэнтра, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

4. Арганізацыя экскурсійных паездак за  межы раёна 

На працягу года

Настаўнікі-прадметнікі, класныя кіраўнікі

5.Стварэнне мультымедыя-альбомаў і прэзентацый, фотаматэрыялаў.

На працягу года

Актыў музея,  інжынер-праграміст

6. Улік і сістэматызацыя публікацый настаўнікаў і вучняў у СМІ.

На працягу года

Кіраўнік цэнтра

7.Узаемадзеянне з другімі рэсурснымі цэнтрамі, дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі.

На працягу года

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, кіраўнік  цэнтра

ІІІ. Вучэбна-выхаваўчая  работа

 1. Адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» («ШАГ»)

На працягу года

Класныя кіраўнікі

2. Першы ўрок «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы»

1 верасня

Класныя кіраўнікі

3. Класная гадзіна «Мая малая Радзіма»,  да Дня беларускага пісьменства

2-ая нядзеля верасня

Класныя кіраўнікі

 

4. Урачысты прыём у рады  ГА «БРПА»

Верасень

Педагог-арганізатар

5. Урачысты прыём у рады  БРСМ

Лістапад

Педагог-арганізатар

6. Мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы

Люты

Настаўнікі-моваведы, кіраўнік музея “Вілейшчына літаратурная”

7. Мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі РБ

15 сакавіка

Педагог-арганізатар

8. Конкурс вершаў, прысвечаны Дню паэзіі

21 сакавіка

Класныя кіраўнікі

Шушкевіч А.А.

9. Свята «Сцежкамі дзяцінства, прысвечанае Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі»

2 красавіка

Класныя кіраўнікі

Шушкевіч А.А.

10. Інфармацыйныя гадзіны  «Аб чым звоняць званы Хатыні?»

22 сакавіка

Новік В.В.

Класныя кіраўнікі

11. Інфармацыйная гадзіна «Дзень Чарнобыльскай трагедыі»

 26 красавіка

Класныя кіраўнікі, кіраўнікі музеяў

12. Конкурс чытачоў «Паклонімся вялікім тым гадам» да 80-годдзя вызвалення  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Май

Кіраўнік музея “Вілейшчына літаратурная”

VІI. Праца з фондам музея

1. Праца з фондам. Папаўняць фонд экспанатамі і новымі матэрыяламі

На працягу года

Актыў цэнтра

2. Набыццё мэблі

На працягу года

Актыў цэнтра

3. Падтрыманне належнага стану памяшкання і фонду рэсурснага цэнтра.  Касметычны рамонт.

На працягу года

Актыў цэнтра

           

 

 Кіраўнік цэнтра                                                                 А.А.Шушкевіч

свернуть

Аналитическая информация «О деятельности ресурсного центра по музейной педагогике по итогам 2023/2024 учебного года

Аналитическая информация

 «О деятельности ресурсного центра по музейной педагогике

на базе государственного учреждения образования

«Ильянская средняя школа имени А.А.Гримотя»

по итогам  2023/2024 учебного года

Имеются нормативно-правовые документы, регламентирующие деятельность ресурсных центров:

Кодекс Республики Беларусь об образовании от 13 января 2011 г. № 243-З (статья 23)

Положение об учреждении общего среднего образования (утверждено постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 20 декабря 2011 г. № 283 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012, № 42, №8/25102)

Положение о порядке создания и функционировании ресурсного центра    (утверждено постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 18.012023 г. № 39

Імеются  локальные правовые акты, организационно­распорядительные документы регламентирующие деятельность ресурсного центра:

Приказ начальника отдела образования, спорта и туризма Вилейского райисполкома от 11.09.2015 № 452 об открытии, приказ начальника управления по образованию, спорту и туризму Вилейского райисполкома от 30.08.2022 № 441 о функционировании,  приказ директора государственного учреждения образования “Ильянская средняя школа  имени А.А.Гримотя” от 31.08.2023 № 221;

Положение о ресурсном центре  утверждено на совещании педагогического совета № 3 от 30 января 2023 года;

Перспективный план работы на 2023-2025 гг.;

План работы ресурсного центра на 2023/2024 уч.г;

 

База данных о передовом педагогическом опыте:

Ветераны Великой Отечественной войны.

Краеведческий  альбом.

Туристические походы.

Краеведческий маршрут «Ільянскія далягляды”.

Методические разработки оздоровительного лагеря

Материалы о Великой Отечественной войне.

Исследовательские работы о Великой Отечественной войне.

Дорогами Победы.

Материалы по экологии

Исследовательские работы по литературе

Школьное краеведение.

Исследовательские работы по истории родного края

Материалы конкурсных работ.

Материалы на тему “Моя малая Родина”.

Исследовательские работы по краеведческой деятельности

Структура управленияобразовательным процессом.

Сценарии мероприятий.

 Количество обучающихся, занятых в деятельности ресурсного центра, составляет   100%.

Актив музея:

  1. Шушкевич О.А. – руководитель ресурсного центра, руководитель музея «Вілейшчына літаратурная», «Ільянскія далягляды» высшая категория, стаж работы 37 лет
  2. Юшко И.А. – директор учреждения образования, 1 категория, стаж работы 31 год.
  3. Владыко Т.Ю. – заместитель директора по воспитательной работе, 1 категория , стаж работы 21 год
  4. Ерошонак М.Н. – заместитель директора по учебной работе, 1 категория, стаж работы 21 год

5 Михалёнок Е.Н.- заместитель директора по учебной работе, высшая категория, стаж работы 31 год

  1. Радованович Т.Г. – инженер-программист, стаж работы 25 лет
  2. Михаленок П.В. – учитель информаатики, высшая категория, стаж 31 лет

 На базе центра по музейной педагогике проведена следующая работа:

 Систематизация имеющихся материалов, пополняется банк данных имеющихся материалов.

 Накопление материалов на электронных носителях. Пополняется  электронная библиотека, медиатека, видеоархив.

При планировании идеологической и воспитательной работы, распределении часов объединений по интересам, факультативных занятий, организационно-воспитательной работы приоритет придаётся указанному направлению.

Ежегодно, в течение всего периода существования ресурсного центра, осуществляется анализ деятельности и планирование работы ресурсного центра.

На сайте учреждения образования создан раздел «Ресурсный центр «Музейная педагогика» (https://ilya.vileyka-edu.gov.by/ресурсный-центр),

где представляется результативность работы   центра.

Работает школьный пресс-центр, организован выпуск печатной продукции: газеты «Далягляд», сборника литературных произведений «Ільянскія перазвоны» и «Мая першая кніжка».

Социальные партнеры – Ильянский СДК, Ильянский сельский исполнительный комитет,  Вилейский краеведческий музей, Республиканский центр экологии и краеведения, районные  организации общественных объединений «БРПО» и «БРСМ», ГУО «Вилейский районный центр дополнительного образования детей и молодежи».

База центра предоставлялась для использования в работе   различных мероприятий учреждения.

На базе центра работает творческая группа по краеведению, методические объединения учреждения.

Постоянно осуществляется методическое сопровождение разнообразных конкурсов.

Создан виртуальный литературно-краеведческий музей «Вілейшчына літаратурная», виртуальный историко-краеведческий музей «Ільянскія далягляды» ссылки на которые размещены на интернет-сайте школы (schoolilija.edu.minskregion.by).

В 2023-2024  учебном годе  на базе Ресурсного центра «Музейная педагогика» прошло ряд мероприятий.

Урок знаний «Беларусь і Я – дыялог міру  і  стварэння», 9 класс.

Классный час «Мая малая Радзіма»  к  дню белорусской письменности, 10  класс

Классный час «Мая Радзіма – Беларусь»,  7  класс

Классный час «Урок добраты», 5 класс

Встреча з театром «Слова» про руководством Зинаиды Феактистовой, 1-11 классы

Единый урок, посвящённый Евфрасинии Полоцкой, 9-10 классы

Аукцион мыслей «Семья в моей жизни», 10 класс

Викторина по истории родного края. 8 класс.

Фотовыставка «Моя семья», 1-11 классы

Выставка «Ко Дню белорусской грамотности»

Единый урок, посвящённый  80-летию трагедии в д.Ола

Единый урок, посвящённый Дню Победы, 7, 10  классы

Литературно-музыкальная компазиция «Любовь к матери мир держит!»,  5 класс

Классный час “Символы Беларуси»,  8 класс

Интеллектуальная игра «Размаўляем па-беларуску», 5-11 классы.

Просмотр и обсуждение видеофильма «Ильинский пейзаж» 5-11 классы 

Викторина «Знаете ли вы Беларусь?»

Квест-игра “Народные традиции нашей местности»

 Интеллектуальная игра «В стране чудес и сказок»

Викторина «Мы - правнуки Победы».

Интеллектуальные краеведческие игры «Моя Родина - Беларусь».

Аформлены тематические выставки и экспозиции:

  1. «Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова», посвященное Международному дню письменности.
  2. «Я люблю беларускую мову» (к Международному дню родного языка).
  3. «Дзень памяти воинов-интернационалистов»
  4. « Афганские страницы в судьбах наших соотечественников».
  5. «Песняры роднай зямлі» ((к Всемирному дню писателя 3 марта).
  6. «Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці пісьменнікаў і паэтаў Вілейшчыны».
  7. Всемирный день книги (23 апреля).
  8. «Моя семья»

Каждый  четвёртый четверг месяца для учащихся 8-11 классов проводятся единые дни информирования под девизом «Шаг» – «Школа активного Гражданина»   с приглашением государственных и общественных деятелей, представителей  органов государственного управления и т.д.: «Родина моя Беларусь в лицах. От весёлых стартов до спортивных вершин» (о легендах и героях спорта, представителях профессий, связанных с физической культурой и спортом), «Родина моя Беларусь в лицах. Семья – начало всех начал» (о роли родителей в создании условий для разностороннего развития детей, значении семьи и семейного воспитания), «Родина моя Беларусь в лицах. В этой красе величавой есть доля труда моего» (о тружениках промышленности и сельского хозяйства), «Родина моя Беларусь в лицах. Хранители прекрасного» (о деятелях культуры и искусства), «Родина моя Беларусь в лицах. Славные имена в науке и образовании» (о деятелях науки, представителях системы образования), «Родина моя Беларусь в лицах. Защитники Отечества» (о сотрудниках Вооруженных сил, Пограничной и Таможенной службы, МЧС), «Родина моя Беларусь в лицах. Преданные делу и стране» (о государственных деятелях, представителях органов государственного управления), «Родина моя Беларусь в лицах. С заботой о здоровье» (о медицинских работниках), «Родина моя Беларусь в лицах. Итоги».

 На базе ресурсного центра ведётся исследовательская деятельность учеников и учителей. Эта область дает возможность учащимся  продемонстрировать свои исследовательские навыки. 21 мая прошёл районный этап конкурса исследовательских работ, в котором приняли участие наши ученики. Дипломом  награждены учащиеся 6  класса Демешкевич Елизавета і Гакуть София («Мы – беларусы, мы – народ такі...»)  

Учащиеся школы приняли  участие в районном творческом конкурсе юных чтецов «Живая класика»,  посвящённом Году качества.

Для учащихся школы была организована экскурсия в экскурсия в ГУО «Вилейская гимназия №2» с посещением музея воинов-интернационалистов, Государственный музей Великой Отечественной войны города Минска,  Окопы, Ракутевщину, музей-усадьбу М.К.Агинского.

На базе центра прошли районные методическое объединения учителей иностранного языка, учителей-дефектологов.

Мероприятия  освещаются в средствах массовой информации,  на сайте школы и в СМИ (информация Юшко А.И.,  Шушкевич О.А., Владыко Т.Ю., Ерошонок М.Н.)

Описание опыта в СМИ: 2023/2024 учебный год

  1. Юшко А.И. //Из опыта работы учреждения образования по гражнаско-патриотическому воспитанию/ А.И.Юшко// Салдацкія лісты/ № 62, 11.08.2023
  2. Юшко А.И. // Из опыта работы учреждения образования по гражнаско-патриотическому воспитанию/ А.И.Юшко // Тут калісьці грымела вайна.../ № 81, 25.10.2023
  3. Шушкевич О.А. // Из опыта работы учреждения образования по гражнаско-патриотическому воспитанию/ О.А.Шушкевич // Адам Грымаць: асоба ў гісторыі / № 79, 18.10.2023
  4. Юшко А.И. // Из опыта работы учреждения образования по гражнаско-патриотическому воспитанию/ А.И.Юшко// Ліст з фронту./ № 79 , 10.10.2023
  5. Ерошонок М.Н. Из опыта работы учреждения образования по организации работы класса педагогической направленности / М.Н.Ерошонок // Что сложнее: учить или учиться. - «Шлях перамогі», №77,11.10.2023.
  6. Ерошонок М.Н. Из опыта работы учреждения образования по организации  экскурсий для учащихся I-XI классов / М.Н.Ерошонок // Осень – не время для грусти. - «Шлях перамогі», №84,04.11.2023.
  7. Ерошонок М.Н. Из опыта работы учреждения образования по организации  экскурсий для учащихся I-XI классов / М.Н.Ерошонок //  На каникулах  – в питомник. - «Лесная газета», № 45, 09.11.2023.
  8. Ерошонок М.Н.  Из  опыта  работы  учреждения  образования  по  проведению  учебных занятий по русскому языку и литературе / М.Н.Ерошонок // «Л.Н.Толстой. “Война и мир”. “Диалектика души” как принцип изображения внутренней жизни героев». - «Русский язык и литература», № 12, декабрь 2023.  
  9. Ерошонок М.Н. Из опыта работы учреждения образования по формированию учебно-познавательных компетенций учащихся на уроках русской   литературы / М.Н.Ерошонок // От исследования к компетенциям - «Образование Минщины», № 1, 2024.
  10. Ерошонок М.Н. Из опыта работы учреждения образования по организации и проведению внеклассных мероприятий по русской литературе /М.Н.Ерошонок // Пусть всегда будет…книга! - «Шлях перамогі», № 19, 03.2024.
  11. Юшко А.И. Из опыта работы учреждения образования по гражнаско-патриотическому воспитанию /А.И.Юшко// Такіх баяліся фашысты- «Настаўніцкая газета», №35, 07.05.2024.
свернуть

Учёные и студенты исторического факультета БГПУ им. Максима Танка посетили Ильянщину

14.11.2024

11 ноября 2024 года учёные и студенты исторического факультета БГПУ им. Максима Танка в рамках  образовательной  программы «По родным местам известных белорусских ученых» посетили Ильянщину, родину   Адама Антоновича Гримотя, имя которого носит Ильянская средняя школа. Гости познакомились с   историческими   и архитектурными   местами агрогородка Ильи, побывали в Ильянском государственном  аграрном  колледже, около дома семьи Гримоть, на могиле учёного-педагога. Учащиеся 11 класса Гребенёк Евгения и Барташевич Максим познакомили делегацию с историей Ильянщины, рассказали о жизненном пути прославленного земляка. На встрече представителей БГПУ с учителями и учащимися Ильянской школы доцент Л.А. Козинец (ученица А.А.Гримотя, организатор мероприятия) отметила, что программа «По родным местам известных белорусских учёных» реализуется кафедрой педагогики в преддверии знаменательного события – 110-летия БГПУ. Доценты Л. Н. Тимашкова и А. В. Перевозный познакомили старшеклассников с организацией учебного процесса на факультете естествознания, филологическом и физико-математическом факультетах. Завершилась встреча обсуждением перспектив продуктивного сотрудничества по использованию богатого педагогического наследия известного белорусского учёного в организации воспитательной работы с детьми и молодёжью.

0-02-05-4bb4dba9576c3a4a6b8e635182be5f6938e5f5a2b3bfcaed554f14cbac217b92_8942f31c48101b84

0-02-05-87802764e28748317972f6b1ff70f60f265dea9da2a2d5b67327b503e0d979ed_3436c3bb7b07d033

0-02-05-4a8fddfc3d5424dbf1f894c3fa44654b2e937a81eddfa25d8aaffbe34cbe5961_bfa49e7d3d44d4b2

0-02-05-06b1e1a3f254308c9eae35da0ec7d81fccc2008add77e42233e16cb8d5962092_f061a9b26649a5b4

0-02-05-6ab72f2ecbd65470ee8f0e14f20897d3d23b0afe96a4bed10acfbdb526bee1da_19362489c84a302b

0-02-05-17ff39eb9f1359f2a0ff7055a6f6f5600837dbc3b9f81897402042b5bfd4a9f1_7ba0fec8f55d13

0-02-05-566bf5878e2c52dd6bfcc1dcb450eeb02077be423417f4dca8308c39fdcbf8d3_8813743c79491b1b

свернуть

Поздравление из России

01.04.2024

Сегодня мы отмечаем День единения народов России и Белоруссии.
Праздник призван напомнить о крепких связях братских народов, о нашем общем историческом и культурном прошлом.
Эти базовые ценности лежат в основе сотрудничества между нашими странами.
Пусть процветает Республика Беларусь! Пусть в ваших домах и семьях всегда царят благополучие и любовь!
В этот светлый и радостный день желаю всем нам мирного неба над головой, добра и благополучия
#Можайск #Беларусь
 
С уважением Директор МОУ СОШ №1 г. Можайска Камозина Н.П.

свернуть

Я - грамадзянін Беларусі

15.03.2023

Сёння, 15 сакавiка, у Iльянскай школе адбылося мерапрыемства "Я - грамадзянiн Беларусі", на якiм ва ўрачыстай абстаноўцы 14-гадовыя юнакi i дзяўчаты атрымалi пашпарт з рук дырэктара школы, дэпутата Мінскага абласнога савета дэпутатаў Ігара Аляксандравіча Юшко, а падарачнае выданне кнiгi  "Я - грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь" уручаў кіраўнік па ваннна-патрыятычным выхаванні Віктар Віктаравія Новік.

свернуть

У гасцях "Світанак"

18.02.2023

У суботу, 18 лютага, школу наведала культурна-асветніцкае таварыства «Світанак» пад кіраўніцтвам Рыжэвіча С.С. Для гасцей былі арганізаваны экскурсіі ў школьныя народныя музеі «Вілейшчына літаратурная» і «Ільянскія далягляды», дзе іх сустракалі школьнікі - юныя экскурсаводы.
Віляйчанам вельмі спадабаліся аповеды пра прылады працы, якія іх чакалі ў экспазіцыі "У гасцях у бабулі Алены". Падчас аглядных экскурсій падлеткі пазнаёміліся з усім скарбам, які змяшчаецца ў нашых музеях. Уражаныя ўбачаным і пачутым, напрыканцы яны пакінулі цёплыя водгукі.
У даследча-праектным цэнтры выхаванцаў таварыства сустракаў дырэктар школы, дэпутат Мінскага абласнога савета дэпутатаў І.А.Юшко. Ігар Аляксандравіч расказаў аб экспазіцыі "Яўрэйскае жыццё Іллі", якая дзейнічае на базе цэнтра. Створана яна сумесна з Орнай Шуман з Ізраіля падчас работы над даследваннем яўрэйскай абшчыны ў мястэчку Ілья.
Гасцям былі прадстаўлены шматлікія даследчыя працы вучняў нашай школы, матэрыялы пра настаўнікаў і вядомых выпускнікоў школы, узнагароды за ўдзел у праектах і конкурсах, летапіс школы.

 

свернуть

Экскурсійныя маршруты

КРАЯЗНАЎЧЫ МАРШРУТ  “ІЛЬЯНСКІЯ  ДАЛЯГЛЯДЫ”

Дадзены маршрут распрацаваны краязнаўцамі Ільянскай сярэдняй школы імя А.А. Грымаця пад кіраўніцтвам дырэктара школы Юшко Ігара Аляксандравіча з мэтай азнаямлення з мінулым і сучасным наваколля аграгарадка Ілья і некаторых краязнаўчых аб’ектаў нашага раёна.

Задачы: зацікавіць жыхароў і гасцей нашага рэгіёна важнай краязнаўчай інфармацыяй;

прадставіць пазнавальныя і рэкрэацыйныя магчымасці цудоўнага краю і здабыць новыя звесткі пра малую радзіму.

Працягласць – каля 32 км (пешшу, на веласіпедах, аўтамабільным транспартам).

У распрацаваны маршрут уключаны разнастайныя аб’екты, што дазваляе зацікавіць шырокае кола наведвальнікаў. Маршрут знаходзіцца на шляху да зон адпачынку, месц паломніцтва, побач са значнымі турыстычнымі аб’ектамі. Гэта дае магчымасць экскурсантам шмат пабачыць і даведацца, нават проста адпачыць. Ён можа быць прапанаваны як пешым турысцкім групам, так і аматарам розных відаў транспарту.

Уключаныя ў маршрут вёскі – найкаштоўнейшыя аб’екты краязнаўства.

Запрашаем усіх жадаючых на наш краязнаўчы маршрут. Гарантуем шэраг уражанняў, новыя веды, добры настрой. Прыязджайце, не пашкадуеце!

Пералік аб’ектаў краязнаўчага маршруту

  1. Ільянская сярэдняя школа
  2. Вуліца Труханава. Мемарыяльная дошка
  3. Сквер на месцы разбуранай царквы
  4. Дарожны крыж
  5. Малітоўны дом хрысціян веры евангельскай
  6. Новая забудова на вуліцы Сонечная
  7. Вёска Ільянскія хутары
  8. Вёска Абадоўцы. Руіны маёнтка пана Багдановіча. Парк. Каплічка
  9. Вёска Бязводнае. Жалезаробчы цэнтр
  10. Вёска Барсукі
  11. Вёска Суднікі
  12. Вёска Баяры. Радзіма паэта Івана Лашуткі
  13. Вёска Будзішча. Беларуска-германскае сумеснае прадпрыемства аздараўленчы цэнтр “Надзея – ХХ1 век”
  14. Вадапомпавая станцыя 1 Вілейска-Мінскай воднай сістэмы
  15. Вілейскае вадасховішча
  16. Вёска Кавалі. Гарадзішча
  17. Веска Старынкі
  18. Вёска Карытніца
  19. Вёска Дварэц. Яўрэйскія могілкі
  20. Праваслаўныя могілкі (старыя і новыя). Магіла акадэміка А.А.Грымаця
  21. Дом, дзе нарадзіўся акадэмік Грымаць А.А., на вуліцы Чырвонаармейская
  22. Цэнтр вёскі Ілья
  23. Вёска Альхоўка (Адамавічы)
  24. Цагельны завод
  25. Вёска Уладыкі. Магіла паўстанцаў 1863 года. Магіла ахвяр фашызму
  26. Вёска Малявічы. Курганны магільнік. Каменныя магілы
  27. Мемарыяльны комплекс Любча
  28. Спаленая фашыстамі вёска  Боркі
  29. Вёска Сакалоўка (Чарвякі)
  30. Вёска Брыгідава. Помнік ахвярам фашызму
  31. Вёска Навасёлкі. Помнік у гонар Ільянскага падпольнага райкома КП(б)Б і партызанскай брыгады імя Фрунзе
  32. Партызанскія зямлянкі
  33. Вёска Старынкі. Помнік ахвярам фашызму
  34. Вёска Залескія
  35. Шклозавод “Залессе” ў п.Партызанскім
  36. Вёска Шчакаўшчына
  37. Вёска Куляшы
  38. Вадапомпавая станцыя ў в.Беражок на Галоўным канале Вілейска-Мінскай воднай сістэмы
  39. Вёска Беражок
  40. Вёска Шыпкі. Курганныя магільнікі
  41. Вёска Казлы. Гарадзішча
  42. Вёска Каўшэвічы. Курганны магільнік
  43. Вёска Забар’е
  44. Вуліца Багатырова М.М. Мемарыяльная дошка. Рэшткі шкляной мануфактуры
  45. Вуліца Старая Гута
  46. Вёска Капусціна
  47. Ільянскае лясніцтва
  48. Рака Ілія
  49. Месца расстрэлу яўрэяў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Помнік на месцы пахавання
  50. Будынак былой гасцініцы
  51. Касцёл
  52. Каталіцкія могілкі
  53. Вёска Асцюковічы. Рэшткі панскага палаца. Парк. Каплічка
  54. Вёска Лёпаўшчына. Каплічка

КРАЯЗНАЎЧЫ МАРШРУТ “ІЛЬЯНСКІЯ ДАЛЯГЛЯДЫ”:

НЕКРОПАЛЬ І КУЛЬТАВЫЯ СВЯТЫНІ

ЭКСКУРСІЙНЫ МАРШРУТ «НЕКРОПАЛЬ  І КУЛЬТАВЫЯ  СВЯТЫНІ»

ТЭХНАЛАГІЧНАЯ КАРТА МАРШРУТА ЭКСКУРСІІ «НЕКРОПАЛЬ  І КУЛЬТАВЫЯ  СВЯТЫНІ»

ФАТАГРАФІІ АБ'ЕКТАЎ

КРАЯЗНАЎЧЫ МАРШРУТ «Ільянскія вандроўкі»

 Дадзены маршрут распрацаваны краязнаўцамі Ільянскай сярэдняй школы імя А.А. Грымаця з мэтай азнаямлення з мінулым і сучасным наваколля аграгарадка Ілья, раённага цэнтра горада Вілейкі і некаторых краязнаўчых аб’ектаў нашага раёна.

Задачы: зацікавіць жыхароў і гасцей нашага рэгіёна важнай краязнаўчай інфармацыяй;

прадставіць пазнавальныя і рэкрэацыйныя магчымасці цудоўнага краю і здабыць новыя звесткі пра малую радзіму.

Працягласць – каля 31 км (пешшу, на веласіпедах, аўтамабільным транспартам).

         Спачатку пазнаёмімся з агульнымі звесткамі:

Вілейскі раён

Размешчаны на ПнЗ Мінскай вобл. Мяжуе з Мядзельскім, Маладзечанскім, Лагойскім раёнамі Мінскай вобласці, Докшыцкім Віцебскім, Смаргонскім раёнамі Гродзенскай вобласці. Плошча 2,4 тыс. км2. Насельніцтва 22656 чал. (без Вілейкі, у горадзе 26590 жыхароў). Сярэдняя шчыльнасць 24 чал. на 1 км2. Асн. насельніцтва беларусы (92,2%), рускія (5,9%), украінцы (0,9%), палякі (0,5%), інш. (0,5%). У складзе раёна 407 населеных пунктаў (больш за 12,5 тыс. гаспадарак), 11 сельсаветаў.

Краязнаўчыя аб’екты маршрута

Назва

Адлеласць ад папярэдняга аб’екта (км)

1

ІЛЬЯНСКАЯ СЯРЭДНЯЯ  ШКОЛА ІМЯ А.А. ГРЫМАЦЯ

 

2

ВУЛІЦА ТРУХАНАВА А.М.

 

 

3

СКВЕР НА  МЕСЦЫ  РАЗБУРАНАЙ  ЦАРКВЫ

Мемарыяльны знак у гонар першага ўпамінання аб Ільі. Аўтобусная станцыя. Магазін-кафэ. Лесапільная вытворчасць.

 

4

КРЫЖ

 

5

МАЛІТОЎНЫ ДОМ ХВЕ

 

6

ІЛЬЯНСКІЯ ХУТАРЫ

 Месца ваеннага шпіталю ў гады ВАв 

2

7

ВЁСКА   АБАДОЎЦЫ.

Сядзіба Багдановічаў

Капліца-ўсыпальніца         

Вінакурня (руіны)

Гаспадарчыя пабудовы 19 ст.

Парк

Сажалкі

 

2

8

  БЯЗВОДНАЕ

Жалезаробчы цэнтр

Гарадзішча

Акопы 1 СВ

 

1

9

ЦАГЕЛЬНЯ

1

10

ВЁСКА   КАВАЛІ

Гарадзішча

 

 

4

11

ВЁСКА  БАЯРЫ

Радзіма паэта Івана Лашуткі.

2

12

ВЁСКА  БАРСУКІ

Сядзіба пана Барсука

Могілкі рускіх салдат 1СВ

Курган “Панская гара”

 

2

13

ВЁСКА  СУДНІКІ

 Капліца на могілках.

1

14

КАЛОДЧЫНА

Брацкая магіла савецкіх актывістаў

Алімпійскі чэмпіён Аляксандр Газаў

Радзіма дзеяча рэвалюцыйнага  і

нацыянальна-вызваленчага руху ў

Заходняй Беларусі Я.Е.Гаўрыліка

(6.4.1893-8.12.1937) 

 

2

15

КРЫНІЦА 1

2

16

ВАДАПОМПАВАЯ  СТАНЦЫЯ  № 1 ВІЛЕЙСКА – МІНСКАЙ  ВОДНАЙ СІСТЭМЫ

3

17

ВЁСКА   БУДЗІШЧА

ДРАЦ “Надзея”. База адпачынку

3

18

ГАРАВАТКА

1

19

“НАДЗЕЯ”

3

20

ВІЛЕЙСКАЕ  ВАДАСХОВІШЧА

1

21

СТАРЫНКІ

Сядзіба Багдановічаў

Гаспадарчыя пабудовы 19 ст

Парк

Рэшткі вёскі Рыжанка,

спаленай французамі ў 1812 г.

Рэшткі вёскі Баяршчына

Магіла  царскага салдата 1 СВ

 

9

43

КАРЫТНІЦА

Жалезаробчы цэнтр (крычніца)

Рэшткі царквы, спаленай шведамі

Кар’ер і рэшткі цаглянага завода

 

6

44

ДВАРЭЦ

Яўрэйскія могілкі.

4

45

ПРАВАСЛАЎНЫЯ  МОГІЛКІ (старыя і новыя)  ў в. ІЛЬЯ

Магіла акадэміка А.А. Грымаця

1

46

ДОМ,  ДЗЕ  НАРАДЗІЎСЯ  А.А.ГРЫМАЦЬ,

на вуліцы Чырвонаармейскай

1

47

БАЛЬНІЦА. ХОСПІС

1

48

ЦЭНТР    АГРАГАРАДКА   ІЛЬЯ

Касцёл Сэрца Іісуса (1909 г.)

Вул. Вілейская

Магіла ахвяр фашызма

(Помнік знішчаным яўрэям)

на вуліцы Рэвалюцыйнай

Царква св. Ільі (драўляная)

1828 год. Вул. 17 верасня

Былая гасцініца, пачатак 20 ст.,

помнік архітэктуры.

Вул. Савецкая 25

Храм пратэстантскі

Могілкі яўрэйскія

Могілкі каталіцкія

Могілкі праваслаўныя

Магіла акадэміка А.А. Грымаця

Брацкая магіла загінуўшых у гады 2СВ

Помнік У.І. Луніну па

вул. Школьная 1А

Музей краязнаўчы

Ільянскай школы

Музей “Вілейшчына літаратурная”

Ільянскай школы

Музей Ільянскага аграрнага

каледжа

Сквер на месцы разбуранай царквы

Прыдарожныя крыжы

Вуліца Труханава.

Мемарыяльная дошка

Вуліца Багатырова М.М.

Мемарыяльная дошка

(вул. Багатырова 25)

Дом, дзе нарадзіўся акадэмік

А.А. Грымаць

Рэшткі шкляной мануфактуры

(паўднёвыя ўскраіны населенага

пункта)

Пажарны аварыйна-выратавальны

пост (глінабітны)

Разбураны помнік паўстанцам

1863 года

Фундамент сінагогі

Месца спаленага храма, расстрэлу

людзей, затым згарэлага ДК,

цяпер Дом культуры

Лясніцтва

Рака

Каменны (курганны) магільнік

13-14 ст. 0,8 км на ПнЗахад

ад аграгарадка

 

1

 

 


 

КАРТА МАРШРУТАЎ

свернуть

Народны аматарскі калектыў аўтарскай песні «Імпэт»

10 лютага 2020 года клуб “Цікавыя сустрэчы”, што дзейнічае на базе музеяў “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды” дзяржаўнай установы адукацыі “Ільянская сярэдняя школа  імя А.А.Грымаця” ў чарговы раз сустракаў народны аматарскі калектыў аўтарскай песні «Імпэт» пад кіраўніцтвам Галіны Кутас.

 Сустрэча адметная тым, што ў гэтым годзе калектыву спаўняецца 20 год. У красавіку 2003 года было прысвоена найменне ”народны”, якое “Імпэт” кожныя тры гады паспяхова пацвярджае. Асновай  творчасці аматарскага калектыву сталі вершы-песні Галіны Кутас. Аўтарамі слоў  многіх  песень з’яўляюцца Мікола і Генрых Кутасы. Самадзейны гурт вынес песні на шырокую публіку, надаўшы ім даканалае эстраднае гучанне. У рэпертуары калектыву 70 песень, з іх 10 – для дзяцей, якія  гучаць на беларускай мове. Народны калектыў “Імпэт” з’яўляецца членам абласнога клуба самадзейных кампазітараў і паэтаў “Жывіца” ад самага пачатку яго існавання.

Галіна Віктараўна – нязменны кіраўнік “Імпэту”. Гэта жанчына таленавітая, творчая, няўрымслівая. Нарадзілася яна на Валожыншчыне. Скончыла Гарадоцкую сярэднюю школу Маладзечненскага раёна з сярэбраным медалём, Мінскі педагагічны інстытут імя Максіма Горкага – з чырвоным дыпломам. Працавала настаўніцай у школах Вілейскага раёна, загадчыкам прафсаюзнага клуба Ільянскага саўгаса-тэхнікума, старшынёй Ільянскага сельскага Савета. У гэтым годзе Галіна Віктараўна святкуе два юбілеі: 20-годдзе аматарскага калектыву “Імпэт” і сваё 70-годдзе.

 “Самая лепшая аўдыторыя – гэта школьная, - пачала сваю размову са слухачамі былая настаўніца з 17- гадовым стажам Галіна Віктараўна. – Мы вельмі рады сустрэчы з вамі, і таму выступленне пройдзе пад назвай “Радасць новых сустрэч”. Сёння будзем спяваць пра каханне, якое, як Божая іскра, загараецца ў сэрцы, бывае гарачым, шчаслівым і, на жаль, нярэдка прыносіць боль і смутак, пра тое, што хвалюе кожнага чалавека, але далёка не кожны можа выразіць гэта ў словах і мелодыях…”

Песню “Снег растане”  на словы і музыку Галіны Кутас выканала салістка калектыву Марына Шэрая, таленавіты музыкант, прафесіянал сваёй справы. Марына Мечаславаўна працуе загадчыкам філіяла Вілейскай  дзіцячай школы мастацтваў.  Яна падзялілася ўспамінамі пра сваіх былых вучняў, з гордасцю раказала пра іх шматлікія высокія дасягненні.

З радасцю віталі вучні былую настаўніцу замежнай мовы Святлану Іванаўну Міхалькевіч, жанчыну творчую, таленавітую, элегантную. У яе выкананні прагучалі песні  на словы і музыку Галіны Кутас “Ноч” і “Не пытайся”.З вялікім натхненнем і на высокім прафесійным узроўні выканала Антаніна Галубовіч песню на словы Генрыха Кутаса і музыку Галіны Кутас “Хто даруе за ўсё”, з якой “Імпэт” удзельнічаў у конкурсе духоўнай песні, арганізаваны АЦНТ,  і стаў лаўрэатам. Антаніна, выпускніца Ільянскай школы, закончыла Маладзечненскі музычны каледж імя М. Агінскага, потым Мінскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка па спецыяльнасці музыка і рытміка, працуе мастацкім кіраўніком Чысцінскага ДК.

Госці не толькі спявалі песні, а таксама дзяліліся ўспамінамі, гаварылі пра жыццё. Са словамі наказу і пажаданнямі звярнуліся да вучняў Галіна Кажура і Юрый Амілаўскі.

Сваю канцэртную праграму народны калектыў «Імпэт» завяршыў песняй на словы Яўгеніі  Янішчыц і музыку Галіны Кутас “Пачынаецца ўсё з любві”.

Удзельнікі калектыву ў чарговы раз парадавалі публіку сваім выступленнем. Яно дазволіла вучням яшчэ раз адчуць прыгажосць роднага беларускага слова.

Шчыра віншуем народны аматарскі калектыў аўтарскай песні «Імпэт» і асабіста Галіну Віктараўну з юбілеем і жадаем здароўя і творчага даўгалецця.

Галіна Віктараўна – нязменны кіраўнік “Імпэту”

З радасцю віталі вучні былую настаўніцу замежнай мовы Святлану Іванаўну Міхалькевіч, жанчыну творчую, таленавітую, элегантную

 
Удзельнікі калектыву ў чарговы раз парадавалі публіку сваім выступленнем. Яно дазволіла вучням яшчэ раз адчуць прыгажосць роднага беларускага слова.  
свернуть

Акцыя «Эстафета адзінства»

18.09.2021

18 верасня наша школа сустракала гасцей, удзельнікаў акцыі “Эстафета адзінства” ў  рамках экспедыцыі  “Турыстычная  мазайка Вілейшчыны”. Госці наведалі школьныя народныя музеі   “Вілейшчына  літаратурная” і “Ільянскія далягляды” , праектна-даследчы цэнтр.

свернуть

Літаратурная гасцёўня “Галасы гадоў хуткаплынных”

23 студзеня ў ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” на базе музеяў “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды” адбылася літаратурная гасцёўня “Галасы гадоў хуткаплынных”. Удзельнікі гасцёўні здзейснілі завочнае падарожжа  па кнізе Уладзіміра Кажамякі “Перазовы гадоў хуткаплынных”. Кніга была задумана з намерам ушанаваць аўтараў тэкстаў, якія нарадзіліся ў Ільі, у навакольных вёсках, вучыліся ў Ільянскай школе, або жылі і працавалі тут, ці наведвалі Ілью  і пісалі пра яе і яе жыхароў.

Прачытаўшы кнігу, можна атрымаць пэўныя звесткі аб аўтарах і пазнаёміцца з іх творчасцю.

На сустрэчы прысутнічалі некаторыя з укладальнікаў кнігі: Рысявец Алена Аляксандраўна, выкладчык Ільянскага аграрнага каледжа, Шэрая Роза Канстанцінаўна, былы кіраўнік музея “Вілейшчына літаратурная”, Маркевіч Люцыя Францаўна, кіраўнік музея “Ільянскія далягляды”. Госці расказалі пра жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Кажамякі, выказалі свае адносіны да асобы аўтара, прывялі цікавыя звесткі з яго жыцця. Алена Аляксандраўна і Роза Канстанцінаўна чыталі свае вершы, якія былі апублікаваны ў кнізе. Люцыя Францаўна акцэнтавала ўвагу на тым, што ўкладальнікамі кнігі з’ўляюцца многія настаўнікі і вучні школы, заклікала далучацца самім да іх ліку – пісаць цікава, пазнавальна і павучальна. Кіраўнік музея “Вілейшчына літаратурная” Аксана Аляксееўна Шушкевіч нагадала, што ў школе працуе прэс-цэнтр і вучні спрабуюць свае  сілы ў літаратуры. Марыя Шмаргалава, вучаніца 9 класа, і Вадзім Рудніцкі, вучань 6 класа, прачыталі свае вершы, якія прысвяцілі роднай вёсачцы.

Напрыканцы сустрэчы госці атрымалі невялікія сувеніры, якія вучні зрабілі сваімі рукамі.

Вядучыя гацёўні Вараўка Ілья і Акуліч Яна

 

Шэрая Роза Канстанцінаўна

 

Рысявец Алена Аляксандраўна, выкладчык Ільянскага аграрнага каледжа

 

Маркевіч Люцыя Францаўна, кіраўнік музея “Ільянскія далягляды”

свернуть

Сустрэча з Розай Шэрай

05.12.2019

У народным школьным музеі ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” стала традыцыяй наладжваць сустрэчы  з цікавымі людзьмі, якія жывуць не толькі на Ільяншчыне, але і па ўсёй Беларусі. Творчыя сустрэчы са сваімі землякамі з’яўляюцца найбольш карыснымі для школьнікаў і настаўнікаў. 5 снежня на  чарговае пасяджэнне клуба “Цікавыя сустрэчы” вырашылі запрасіць былога кіраўніка музея ”Вілейшчына літаратурная“, аднаго з яго заснавальнікаў  Розу Канстанцінаўну Шэрую.

Роза Канстанцінаўна была вельмі рада сустрэчы з вучнямі. І гэта зразумела: амаль ўсё яе жыццё прайшло ў сценах школы, сярод такой няўрымслівай і цікаўнай дзятвы.

“Школьны літаратурны музей, які быў адкрыты ў 1992 годзе,- пачала свой аповед Роза Канстанцінаўна, - вынік працяглай творчай, але захапляючай работы вучняў і педагогаў. Актыўны ўдзел ў стварэнні музея прынялі былы інспектар Вілейскага РАА Уладзімір Мікалаевіч Весялуха, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, былы дырэктар школы Ігар Мікалаевіч Соніч. І наогул, дапамагалі амаль усе настаўнікі школы. Нам пашанцавала і ў тым, што ў хуткім часе пасаду дырэктара заняў Ігар Аляксандравіч Юшко, таленавіты арганізатар, чалавек, зацікаўлены гісторыяй роднага краю. А калі за справу бяруцца такія апантаныя людзі, то добрых вынікаў доўга чакаць не прыходзіцца. У 2010 годзе музею быў нададзены статус ”народнага”.

Роза Канстанцінаўна падзялілася сваімі планамі. Яна многа чытае, працягвае пісаць і плануе выдаць зборнік вершаў, а таксама піша летапіс сваёй сям’і. Дзеці з задавальненнем слухалі новыя вершы аўтаркі. Нікога не пакінуў раўнадушным верш “Фатограф”, прысвечаны мужу Васілію Аляксеевічу, вершы “Ручэй”, “Слова” і іншыя.

Мудрая жанчына, вопытны педагог, Роза  Канстанцінаўна дзялілася жыццёвым вопытам, давала парады дзецям, расказвала пра прыгажосць і значэнне слова, заклікала вучняў у век Інтэрнэту не забываць кнігу, бо ўспрыняцце літаратурных твораў з папяровых старонак зусім іншае, больш глыбокае і асэнсаванае, чым з экрана манітора, разважала аб каштоўнасцях у жыцці кожнага з нас. У сваю чаргу, вучні расказвалі пра вучобу ў школе, працу ў музеі, дзяліліся сваімі планамі. Сустрэча прайшла ў форме шчырай гутаркі-дыялога.

Прыгожыя вершы і цёплыя словы нікога не пакінулі абыякавымі. Напрыканцы арганізатары сустрэчы і вучні  пажадалі Розе Канстанцінаўне натхнення, новых твораў і абавязкова здароўя!

свернуть

6 июня школу посетили сотрудники Национального института образования

06.06.2019

6 июня школу посетили сотрудники Национального института образования с целью изучения и анализа состояния учебно-методического обеспечения образовательного процесса.  Среди них были авторы учебников по белорусской литературе Логинова Т.В. и белорусскому языку Саматыя И.М. Гости Рязанова Г.Н., Карань Л.В., Волкович Т.А, Новикова Г.Д. ответили на вопросы учителей, касающиеся особенностей организации учебного процесса по предметам гуманитарного цикла. Посетили школьные музеи «Ільянскія далягляды” и “Вілейшчына літаратурная”.

Делегация почтила память выпускницы Ильянской средней школы 1968 года Светланы Анатольевны Язерской, бывшей сотрудницы  Национального института образования.

свернуть

Дзень роднай мовы

27.02.2019
Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай. У ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця была пастаўлена задача так арганізаваць свята роднай мовы, каб да беларускасці ў гэты дзень дакрануўся кожны, ад першакласніка да дырэктара школы.
развернуть

 На першым перапынку ў актавай зале адбылася літаратурная гасцёўня «Сэрцам роднага слова краніся». Пад песню паэта-земляка Івана Лашуткі «Край мой верасовы» на сцэну выйшлі вядучыя дзесяцікласнікі Ягор Забаронак і Ульяна Вярбіцкая, адкрылі Дзень роднай мовы словамі вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча:

Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе.

Хто забыў сваю мову – усё згубіў.

Вядучыя пазнаёмілі слухачоў з гісторыяй ўзнікнення свята і прапанавалі акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, паслухаць, як гучыць яна не толькі на ўроках, але і ў выкананні навучэнцаў нашай школы. Вучні 6 класа Відус Вікторыя, Шалуха Ксенія і Кулеш Эльвіра прачыталі вершы беларускіх аўтараў Ніла Гілевіча, Петруся Броўкі, Юрася Свіркі, у якіх пастараліся перадаць пачуцці лірычных герояў: замілаванне беларускай мовай, шчырасць, гонар, перажываенне за яе лёс, жаданне аддаць за яе самае дарагое. І, на маю думку, у іх гэта атрымалася.

На другім перапынку пад дэвізам «Гучы, гучы, родная мова» прайшоў музычны калейдаскоп беларускай песні. Вучаніца 3 класа Станіслава Радаванавіч выканала беларускую народную песню «Ох і сеяла Ульяніца лянок», вучні 11 класа праспявалі песню «Простыя рэчы», і завяршыла праграму наша зорачка, удзельніца розных конкурсаў мастацкай самадзейнасці Мілана Амілаўская песняй «Welcome to my Belarus».

Трэці перапынак быў прысвечаны творчасці класіка беларускай літаратуры Якубу Коласу. Вучні 6 і 7 класа чыталі ўрыўкі з паэмы «Сымон-музыка» і «Новая зямля».

На чацвёртым перапынку адбыўся конкурс самых юных чытальнікаў, вучняў 1-4 класаў. Выразна і шчыра чыталі самыя маленькія ўдзельнікі, вучні 1 класа Рэўко Ульяна і Літвіновіч Ілья. Прыгожа і эмацыянальна атрымалася ў Літвіновіча Яўгена, Піскуна Мікалая, Кастрычэнкі Яны.

У вясёлай сяброўскай атмасферы прайшоў конкурс паміж вучнямі 8-11 класаў, камандамі «Лічэбнік» і «Прыметнік». Пры правядзенні конкурсу “Знаўцы беларускай мовы» вучні праявілі актыўнасць, кемлівасць і эрудыцыю.

Малайцы, дзеці! Трэба любіць і шанаваць сваю родную мову і літаратуру, ведаць і чытаць яе класікаў! Вось так і пачынаецца любоў да сваёй Радзімы.

свернуть

Раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

14.02.2018

14 лютага ў Ільянскай школе прайшло раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на тэму “Выхаваўчы патэнцыял вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры”.

У актавай зале вучні школы пад кіраўніцтвам настаўнікаў Владыка Т.Ю., Ерашонак В.А., Судніковіч Ж.С. і Шушкевіч А.А. паказалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Зямля бацькоў – мая зямля”. Сцэнарый падрыхтаваны на матэрыяле музея “Вілейшчына літаратурная”.

Затым наведалі музеі “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды”. Вучні 5-9 класаў з захапленнем расказалі пра творчых асоб Вілейшчыны. Прысутных уразіла выразнае чытанне вершаў вучнямі. У музеі “Вілейшчына літаратурная” паэт Віктар Кажура таксама прачытаў свае вершы пра бацькоўскі край.

Валянціна Ерашонак,

кіраўнік музея “Вілейшчына літаратурная”

свернуть

Вечар сустрэчы

03.02.2018
У рэсурсным цэнтры “Музейная педагогіка” да вечара сустрэчы з выпускнікамі падрыхтавана выстава альбомаў і папак выпускных класаў, пачынаючы з 1948 года і па сённяшні дзень. Шмат сабрана звестак пра настаўнікаў-ветэранаў педагагічнай працы.
развернуть

 

Яшчэ напярэдадні вечара сюды наведваліся вучні, настаўнікі, абслуговы персанал школы. Кожны шукаў матэрыялы пра сваіх родных, блізкіх, знаёмых, настаўнікаў. Цікава было назіраць за такім чуллівым заняткам.

А ў суботу вечарам пачалі збірацца ў школу былыя выпускнікі, а таксама аднавяскоўцы, бо гэта свята ўсёй вёскі.

Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства многія наведвалі рэсурсны цэнтр, а таксама школьныя музеі. Мяне асабліва ўсхвалявала тое, з якім задавальненнем ўзгадвалі былыя экскурсаводы літаратурнага музея сваіх пісьменнікаў. Выпускніца 1998 года Шупенька Алена, калі зайшла ў музей, радасна прамовіла: “Дзе ж гэта мой Максім Танк?” А Найдзіч Марына з таго ж выпуска пачала разглядаць экспазіцыю, прысвечаную Ганне Новік. Кожны ўзгадваў штосьці сваё. І гэта было так шчыра і натуральна, што я падумала: “Значыць, наша праца ў музеі не безвыніковая”.

Валянціна Ерашонак,

кіраўнік рэсурснага цэнтра “Музейная педагогіка”

свернуть

Народны аматарскі калектыў аўтарскай песні «Імпэт»

25.01.2018
25 студзеня ў ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” на базе музеяў “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды” адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Цікавыя сустрэчы”.
развернуть

 Школу наведаў народны аматарскі калектыў аўтарскай песні «Імпэт». Рэпертуар калектыву разнастайны, але на гэты раз сустрэча прайшла пад знакам Года малой  радзімы. Кіраўнік «Імпэта»  Галіна Віктараўна Кутас  сваё выступленне пачала радкамі з верша паэта  і кампазітара з Нясвіжа Тамары Прыгун, з якой пазнаёміліся на свяце беларускага пісьменства ў Заслаўі.

Ты веліччу дзівосна край ахоплены

Азёр блакітам, зеленню травы.

Палётам птушак, белізною воблакаў,

Салодкім пахам кветак у двары.

Вядуць размову гай і поле шчодрае,

Калыша  дрэвы ветрык у бары.

Зямля мая, матуля мая родная,

Мне ёсць з табой пра што пагаварыць.

На сустрэчы прагучалі песні  пра Радзіму, родную Вілейку на словы Генрыха і Міколы Кутаса, музыку Галіны Кутас «Беларуская зямля», «О Беларусь».

У гэтым годзе Беларусь адзначае юбілейную дату - 75-годдзе свайго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ваенная тэма займае пачэснае месца ў творчасці народнага калектыву «Імпэт». Увазе слухачам была прапанавана песня на словы і музыку Галіны Кутас «Абеліскі».

З’яўляючыся членамі абласнога клуба самадзейных кампазітараў і паэтаў «Жывіца»  калектыў абменьваецца сваім музычным матэрыялам. Так у рэпертуары «Імпэта» з’явілася цудоўная кампазіцыя на словы і музыку Людмілы Журавай са Старых дарог «Невядомым салдатам», якая  была цудоўна выканана адным з салістаў калектыву Мікітам Палтарэцкім.

Сваю канцэртную праграму народны калектыў «Імпэт» завяршыў песняй  «Светлы май». 

Удзельнікі калектыву ў чарговы раз парадавалі публіку сваім  выступленнем. У час сустрэчы ў  зале панавала надзвычай цёплая эмацыянальная атмасфера. Яна дазволіла вучням яшчэ раз адчуць прыгажосць роднага беларускага слова.

свернуть

Мой родны кут, як ты мне мілы!

Выстава фотаработ навучэнцаў школы
поделиться в: