Тамара Пяркоўская
Беларусь
Беларусь, радзіма
Збажыны і мяты,
Партызанскіх сцежак
І жывых крыніц,
Дзе зямля зазнала
Гора сэрцам маці,
Дзе з руін узняўся
Прыгажун мой Мінск.
Беларусь, радзіма,
Родны край азёрны –
Чую пляск вясновы
Гойнае вады,
Што зямлю лячыла,
Абмывала зоры
Ад крыві і поту,
Ад твае бяды.
Я гляджу шчасліва,
Як мой край квітнее.
І гараць усмешкі
У вачах людзей,
Як на мірным небе
Сонца ружавее,
Ззяць яму заўсёды
Для людскіх надзей
Ганна Новік
Роздум ля помніка
У гэты ранак любою пагодаю,
Як штогод на радзімай зямлі,
Са сцягамі і ўзнагародамі
Ветэраны на плошчу пайшлі.
І спыніліся тут, перад помнікам
Маладым, ды даўно нежывым,
Тагачасным сапёрам, падводнікам –
Усім паўшым сябрам баявым.
Вочы добрыя, цёплыя, смелыя,
Праз гады не пабляклі яны.
У мундзірах стаяць пасівелыя
Пераможцы мінулай вайны.
Кожны з іх неаднойчы паранены.
І нямогласці кожны не рад.
Нібы сонца глядзіць прытуманена
На былых гераічных салдат.
І ўсё ж, хоць якою нагодаю,
Як штогод на радзімай зямля,
Са сцягамі і ўзнагародамі
Нашы людзі на плошчы пайшлі.
Уладзімір Анціпенка
Солдаты минувшей войны
Сегодня здесь, в просторном этом зале,
Седые ветераны собрались,
С гвардейской выправкой и лицами из стали,
Они как будто в бронзе отлились.
И нет средь них ни первых, ни последних,
Ни худших и не лучших – все равны:
Ведь всем пришлось идти до дней победных.
Опаснейшими вёрстами войны.
Я слышал мудрое поэтово сужденье,
Что тот, кто кровью заплатил войне,
Кто перенес страданья и лишенья,
Героем стал в родимой стороне.
Я славлю вас, седые ветераны,
В 50-летний мирный юбилей!
За ваши подвиги, за фронтовые раны –
Поклон вам низкий мой и всех людей.
Баляслаў Мякчыла
Ты ў маім сэрцы, Вілейка
Яснага неба высокі блакіт,
Плыні задумлівай змейка –
Вобраз Радзімы складаеш такі
Ты ў маім сэрцы, Вілейка.
Можа, Вілейка, цябе параўнаць
З летнім прысадам квяцістым,
Як над вячэрняй ракой зазвіняць
Песні дзяўчат галасістых.
Ведаю, што калі выпадзе быць
Мне на чужыне далёка,
Я па табе сумаваць і тужыць
Буду, мой край сінявокі.
Кнігу жыцця я ў душы разгарну
Радасць пазнаўшы і гора.
Мілую ўспомню маю старану,
Сонечны, светлы мой горад.
Сяргей Паўлоўскі
Беларусь
Сплывае дзень у вечную пустэчу,
Паветра пахне чабаром і мятай,
Нячутнай птушкай апусціўся вечар,
А ў шатах клёнаў задрамалі хаты.
З нізін крадзецца прадзіва туману,
Над камінамі затаіўся бусел.
Ідыліяй такой зачараваны,
Табе ў любві і вернасці клянуся.
І цягне рукі цень даўгі і тонкі,
Адбіткі неба на старой рабіне –
Гаркавым сокам набрынялі гронкі,
І ў прыцемку іх жар пякучы стыне.
Ладдзю тугі, самоты і адчаю
І сполахі далёкія зарніцы
Схавае за барвовым небакраем
Мой светлы дзень, што зноўку паўтарыцца.
Роза Шерая
Последний путь
Их вели по последней дороге,
Как скотину вели на убой.
И сжимались сердца от тревоги…
Резал сердце толпы этой вой.
Их всё гнали, и гнали, и гнали…
Стариков, матерей и детей…
А сельчане безмолвно рыдали –
Шли к могиле сотни людей…
Боже мой! Живыми евреев
Подожгли, как дрова в печи,
Торопились враги поскарее
Тот смертельный костёр развести,
Лес стонал от безмерной боли,
Небо стыло над ямой живой,
А кровавое пламя скорби
Бередило ильянцев покой.
Уцелевших было немного,
Их в чужбину ветер унёс.
А село Илья помнит дорогу
Жертв еврейских
И море слёз.
Дзмітрый Пятровіч
Ветэранам
Ніколі мы не бачылі вайны…
Не зведалі пакутаў і няволі…
А колькі юнакоў тае вясны
Сустрэлі смерць на ратным жытнім полі!
Крывава-залатыя каласы
Зіхцелі ў промнях сонца маладога…
І плакалі-спявалі верасы,
І ў шлях далёкі клікала дарога…
На той дарозе – зарыва баёў,
Сяброў магілы і – скрозь зарыва гарматы –
На адпачынку – пошчак салаўёў…
А потым зноў – атакі, медсанбаты…
І ля рэйстага песні пад гармонь,
І агняцвет салюту пад Берлінам…
Каханай вочы… На плячы далонь…
І словы першыя дачкі і сына…
Хоць пройдзе час, суцішацца гады –
Спакою не даюць старыя раны…
Паклон вам, дарагія ветэраны, –
Цвітуць вясною мірныя сад
Ігар Кунавіч
Я – беларус
Я – беларус, і гэтым ганаруся,
што тут радзіцца давялося мне.
І дзе б ні быў, заўжды сюды вярнуся,
каб зноў убачыць бульбу на стале.
Каб зноў прайсці лясамі і лугамі,
паслухаць на світанку журавоў.
Пачуць, як ліст шаруе пад нагамі,
дзе ў дзяцінстве пас калісь кароў.
Пачуці мову – сэрцу дарагую,
пачуць, не даходзячы, здалёк.
Яскравую і мілую такую,
бы ў цэлым збожжы сіні васілёк.
І я хачу, каб дзеці размаўлялі
на нашай мове, а не на чужой.
Бо нашу мову нам ад бога далі
Падзякуй – і не трэба нам другой.
Каб занава прыйшлося нам радзіцца,
хацеў бы тут, дзе Броўка жыў Пятрусь.
Бо самая найлепшая зямліца
мая Радзіма – маці Беларусь!
Мікола Шабовіч
Прапіска
Я хаце абавязаны прапіскаю…
А.Куляшоў
Я да цябе прапісаны, мой край,
Рачулкаю, што ў полізапятляла,
Сцяжынкай, што з бацькоўскага двара
Мяне ў жыццё і ў людзі выпраўляла,
Я да цябе прапісаны, мой край,
Сузор’ямі, і месяцам над хатай,
Жытамі, што падперлі небакрай
І абяцаюць ураджай багаты.
Я да цябе прапісаны, мой край,
Матулі наймілейшымі вачыма.
Якіх, хоць цэлы свет ты абшукай,
Мілей знайсці – ніколі немагчыма.
Мікола Кутас
Там, дзе Вілія змейкаю
Атачыла бары,
Месца клічуць Вілейкаю
З дзён мінулых, старых.
Горад свой людзі гордыя
Узвялі над куп’ём,
Баранілі ад ворага,
Шанавалі сваё.
Адмяталі бязроднае,
Богу, каб не грашыць,
І, урэшце, свабоднымі
Навучыліся жыць.
Мкне да Нёмана Вілія
І ўдзень, і ўначы.
Так і мне, горад мілы мой,
Ад цябе не ўцячы.