Дзень роднай мовы

21.02.2020
У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі»

21 лютага на працягу ўсяго дня навучэнцы і настаўнікі школы мелі магчымасць завітаць на свята «Дзень роднай мовы», які падрыхтавалі Т.Ю.Владыка, Ж.С.Судніковіч:

  1. Акцыя «Размаўляем па-беларуску» зацікавіла ўсіх прысутных, асбліва навучэнцаў пачатковых класаў.

  1. Фотазона «Беларускае народнае адзенне», створанае Т.Г.Радаванавіч, мела найбольшы поспех сярод вучняў.

3. Літаратурная кампазіцыя «Любі, шануй роднае слова» зачаравала мілагучнасцю і прыгажосцю вершаў беларускіх паэтаў, а таксама пробай пяра юных паэтаў школы.

4. Прагляд відэаролікаў «Беларуская народная кухня», створаных Артамонавай Лізаветай, Усціновіч Юліяй, Нікалаевай Юліяй, Нікалаевым Яўгенам,  даў пачатак школьнага конкурсу, які будзе доўжыцца да канца навучальнага года. 

https://www.youtube.com/watch?v=wuaI5EASL6Q 

https://www.youtube.com/watch?v=nrM_882Jf4Y

https://www.youtube.com/watch?v=IvFOzAUS0pc 

5. Прагляд відэафільма «Смак мовы» і мультфільмаў на беларускай мове вельмі спадабаўся навучэнцам 3-5 класаў.

6. Конкурс «Спяваем па-беларуску» ўразіў педагогаў і дзяцей і закружыў у карагодзе беларускай песні. Навучэнцы 5 класа пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка А.І.Сэсаравай і адзінаццацікласнікі з Т.Ю.Владыка стварылі святочны настрой у школе на ўвесь дзень.