"Жывое партнёрства"

12.01.2021

Рэспубліканскае сацыяльна-экалагічнае грамадскае аб’яднанне “Жывое партнёрства” ўзнагародзіла ўдзельнікаў конкурсу “Смеццевы аўдыт”. Удзел прынялі навучэнцы 7 класа. 15 кастрычніка 2020 года вучні  не толькі пачысцілі берагі ракі Ілья, але і правялі смеццевы аўдыт: падлічылі колькасць і від смецця.

Зроблены ўклад у экалогію нашай мясцовасці, асабліва ракі, не пакінуў раўнадушнымі ніводнага вучня.   Навучэнцы засталіся задаволеныя не толькі сваёй працай, але і падарункамі ад “Жывога партнёрства”.