БАБУЛІН КУФЭРАК

12.03.2021

Вучаніцы 2 класа (Ерашонак Дзіяна, Пагуда Яна, Нікалаева Сафія, Лагодзіч Сафія і Кандрашова Алена) ўпершыню выступалі  у ролі экскурсаводаў. Яны правялі музейную вандроўку па тэме “Музейны куфэрак”.  Зараз у кожнай кватэры ёсць шафы, а раней усё гэта і шмат чаго іншага абавязкова захоўвалася ў куфры. Іх звычайна было два: для лепшага і будзённага адзення. Самае лепшае і дарагое захоўвалася ў куфры, які стаяў у хаце. Экскурсаводы прадэманстравалі некаторыя рэчы, што захоўваліся ў куфэрку: паясы, хусткі, кашулі, ручнікі. Закончылі экскурсіювершамі пра матчыну спадчыну:

 Нясем сваю мы спадчыну, Здабытую ў вяках,  Шануем песню матчыну –  Наш неацэнны скарб.

 Яна для нас крыніцаю Жывей вады звініць, Каб не маглі забыцца мы, Дзеля чаго нам жыць!