МАСЛЕНІЦА

10.03.2021

Масленіца – адно з нямногіх старажытных язычніцкіх святаў праводзінаў зімы, якія былі прыняты хрысціянствам.У гэтым годзе праводзіцца з 8 па 14 сакавіка.

Вучні 4 класа правялі на гэтым тыдні  гэта свята - Масленіцу. Экскурсаводы музея “Ільянскія далягляды” Камінская Ксенія, Забаронак Вікторыя і Танюкевіч Эвеліна расказалі пра гісторыю свята. Гучалі вершы, песні, загадкі пра зіму, дэманстравалася саламяная лялька – Масленіца. З задавальненнем усе прымалі ўдзел у народных гульнях і частаваліся блінамі.