Навіны інавацыйнага праекта

04.01.2022
4 студзеня ў школе прайшоў семінар-практыкум «Павышэнне інфармацыйнай культуры педагогаў: напісанне артыкула ў часопіс або газету».

Мэтай семінара-практыкуму зявілася стварэнне ўмоў для павышэння ўзроўню інфармацыйнай кампетэнтнасці педагогаў. У семінары-практыкуме прынялі актыўны ўдзел педагогі школы: Кіпель З.А., Шушкевіч А.А., Міхалькевіч І.І., Акуліч А.Р., Ерашонак М.М., Шачыкава А.В., Шабуня Н.І., Тумашэвіч Л.Р., Філістовіч С.Р., Судніковіч Ж.С., Максімовіч Т.П., Маркевіч Л.Ф., Маскаленка Т.Р.

Семінар правяла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце А.М.Міхалёнак.

 

У рамках пасяджэння была прааналізавана выніковасць публікацый педагогаў у сродках масавай інфармацыі,  а педагогі пазнаёміліся з асаблівасцямі падрыхтоўкі матэрыялаў для публікацыі ў газетах, часопісах, паспрабавалі свае сілы ў напісанні артыкула ў газету. 

Творчая група педагогаў па рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння  і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі» распрацавала тэмы артыкулаў для супрацоўніцтва з часопісам «Народная асвета».