Педагагічны савет «Грамадзянскасць, патрыятызм –аснова фарміравання асобы вучня»

05.01.2022

5 студзеня ва ўстанове адукацыі «Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця» прайшоў педагагічны савет «Грамадзянскасць, патрыятызм –аснова фарміравання асобы вучня», мэта якога удасканаленне сістэмы работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню, выяўленне праблем, шляхоў і спосабаў удасканалення работы ў гэтым накірунку.

         Владыка Т.Ю., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, адзначыла, што праца з дзецьмі і моладдзю ў галіне фарміравання патрыятызму актуальная цяпер. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне займае цэнтральнае месца ў выхаваўчай сістэме. І дзякуючы разнастайнасці формаў і метадаў працы, у нас - педагогаў- ёсць унікальная магчымасць паўплываць на станаўленне будучых грамадзян, патрыётаў сваёй краіны.

         На савеце таксама былі разгледжаны пытанні выхавання грамадзяніна і патрыёта праз музейную педагогіку, работу дзіцячых і маладзёжных арганізацый,  на вучэбных занятках у пачатковай школе, на ўроках гуманітарнага цыклу. Асаблівая  ўвага звернута на рэалізацыю праекта «ШАГ».

Найбольш яркія моманты знайшлі адлюстраванне ў відэароліку «Калейдаскоп грамадзянска-патрыятычных спраў». Паглядзець можна, перайшоўшы па ссылцы: https://youtube.com/watch?v=xnlAjxqrsKY&feature=share