Цуды на Каляды

07.01.2022

На  праваслаўным  календары - 7 студзеня. Адно з галоўных святаў праваслаўных беларусаў, аб якім  напярэданні абвасціў анёл – Нараджэнне Хрыстова. Скончыліся доўгія, цёмныя ночы, саракадзённы калядны пост. Каляды прыйшлі ў кожную хату. Гэта свята нараджэння новага - жыцця і надзей, веры ў святло. На нябёсах з’явілася новая зорка, якая абвясціла прыход у свет Збавіцеля Хрыста.

    У гонар свята Нараджэння Хрыстова ў храме святога прарока Ільі аг.Ілья  адбылося святочнае богаслужэнне. Са шчырымі пажаданнямі дабра і шчасця звярнуўся да прыхажан настаяцель храма святого прарока Ільі пратаіерэй Сергій Вачугоў.

     Святочнымі каляднымі вершамі і песнямі павіншавалі сваіх блізкіх і прыхажан храма вучні Ільянскай сярэдняй школы, удзельнікі гуртка «Асновы праваслаўнай культуры», кіраўнік Маскаленка Т.Р. Усе дзеці атрымалі калядныя падарункі, якія чакалі ўвесь год. Свяціліся ад радасці вочы дзяцей. Вялікае духоўнае задавальненне атрымалі ўсе. Сапраўды, цуды прыходзяць на Каляды.