Пераемнасць у рабоце

18.01.2022
Абмен вопытам паміж настаўнікамі пачатковых класаў і выхавальнікамі дашкольнай установы – адна з умоў паспяховай адаптацыі будучых першакласнікаў да навучання ў школе.

Таму ўзаемадзеянне Ільянскага яслей-сада са школай з’яўляецца ўжо традыцыйнай справай. Вось і сёння вучні   4 класа    пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Маскаленкі Т.Р. наведалі   выхаванцаў дашкольнай установы і правялі  акцыю «Пакармі птушак  зімой». У гульнявой форме вучні расказалі дашкалятам пра зімуючых птушак, кармы і падкормку для іх, загадалі загадкі. Разам з дашкалятамі павесілі домікі-кармушкі ў двары дзіцячай установы. Актыўны ўдзел у акцыі прынялі і бацькі вучняў: менавіта іх умелымі рукамі былі створаны птушыныя «сталовыя». Справа агульная – вынік карысны для кожнага!