Здаровае харчаванне – здаровае дзіця

22.01.2022

З мэтай павышэння ўзроўню  дасведчанасці  вучняў і іх бацькоў у пытаннях здаровага харчавання з 17 па 21 студзеня 2022 года  ва ўстанове адукацыі праходзіў тыдзень «Здаровае харчаванне – здаровае дзіця», у рамках якога праводзіліся класныя гадзіны “Асновы правільнага харчавання”, “Пра што можа расказаць упакоўка”, “Як патрэбна харчавацца”, для бацькоў распрацаваны памяткі “Правілы здаровага харчавання”.  У  Ільянская інтэграванай бібліятэцы аформлена выстава “Правільнае харчаванне – аснова здароўя”. А для вучняў 1 і 2 класаў  праводзяцца факультатыўныя заняткі “Па прыступках правілаў здаровага харчавання”.

Далучайцеся да нас і будзьце здаровы!