Канферэнцыя педагагічных работнікаў

21.01.2022

21 студзеня на базе ДУА “Гімназія №2 г.Вілейка” прайшла навукова- практычная канферэнцыя педагагічных работнікаў “Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму – адно з важнейшых накірункаў выхаваўчай і ідэалагічнай работы” .  Прадставіла свой вопыт “Асаблівасці грамадзянска- патрыятычнага выхавання ў сістэме работы класнага кіраўніка на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі”  Маскаленка Т.Р., настаўнік пачатковых класаў, якая адзначыла, што выхаванне грамадзян і патрыётаў сваёй Радзімы – працэс працяглы,  патрабуе настойлівасці, паслядоўнасці і цярпення. І толькі шляхам узаемадзеяння школы, сям’і і соцыума дасягаюцца мэты грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.