Краязнавец года

17.05.2022

Традыцыйна ў маі месяцы ў ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця “ праходзіць конкурс “Краязнавец года”. У Год гістарычнай памяці актыўны ўдзел у конкурсе   прымаюць усе  вучні 1-11 класаў. Яны наведваюць народныя музеі “Ільянскія далягляды” і “Вілейшчына літаратурная”, удзельнічаюць у конкурсах, віктарынах, квэстах, інтэлектуальных гульнях, імкнуцца яшчэ больш даведацца пра гісторыю свайго роднага краю – Ільяншчыны.