МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ МУЗЕЯЎ

18.05.2022

18 мая ў Міжнародны дзень музеяў школьныя народныя музеі  “Ільянскія далягляды” і “Вілейшчына літаратурная” ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” правялі рад мерапрыемстваў. Працавалі выставы  “Крыніцы гістарычнай памяці”, “Пазнай Беларусь”, “160 год Ільянскай школе”, “Мой экспанат музею”.  Школьныя музеі запрашалі прыняць удзел у віктарынах і конкурсах, зрабіць сэлфі з музейнымі экспанатамі. У гэты дзень адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу “Краязнавец года-2022”, якое правёў дырэктар школы Ігар Аляксандравіч Юшко.