Партызаны Беларусі

27.05.2022

Інтэрактыўная выстава “ Партызаны Беларусі” адкрылася ў Вілейскім Палацы культуры, дзе можна пазнаёміцца з раней невядомымі старонкамі народнага супраціўлення ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З дапамогай інтэрактыўнага стэнда кожны можа паспрабаваць знайсці звесткі пра свайго родзіча з ліку ўдзельнікаў партызанскага ці падпольнага руху. Гучаць тэматычныя музычныя кампазіцыі ваенных часоў у выкананні народнага калектыву аўтарскай песні “Элегія”,  якім кіруе Таццяна Захарыч, дырэктар Цэнтра эстэтычнага развіцця.

На выставе таксама можна пазнаёміцца з кнігамі, аўтарамі  якіх з’яўляюцца былыя партызаны.

Вучні ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” , якія наведалі рухомую інтэрактыўную выставу, разумеюць, што трэба памятаць сваіх продкаў, трэба ведаць сваю гісторыю. Гэта ж нашы карані, а ў іх наша сіла!