Урачыстая лінейка па завяршэнні І чвэрці

28.10.2022

Ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню першай чвэрці.

Дырэктар школы Ігар Аляксандравіч Юшко падвёў вынікі за першую чвэрць, узнагародзіў пераможцаў школьных алімпіяд, школьнага этапа конкурса "Вучань года" і пераможцаў спартыўных спаборніцтваў.

Жадаем добра адпачыць на восеньскіх канікулах і зарадзіцца новымі сіламі, станоўчай энергіяй і натхненнем для далейшых вашых перамог, поспехаў і дасягненняў.