Весеннее оздоровление

28.03.2024

Выхаванцы аздараўленчага лагера «Аматары прыгод» Ільянскаяй сярэдняй школы імя А.А.Грымаця наведалі школьныя народныя музеі. У музеі "Ільянскія далягляды" дзеці пазнаёміліся з экспазіцыямі, у гульнявой форме "Бліц апытанка"  пазнаёміліся з рознымі цікавымі экспанатамі. У ходзе экскурсіі вучні актыўна абмяркоўвалі ўсё ўбачанае, а на прыканцы экскурсіі, кожны паказаў экспанат, які найбольш спадабаўся.

У музеі "Вілейшчына літаратурная" экскурсавод і вучаніца 5 класа Надзея Соніч прэзентавала экспазіцыю " Эстафета ў надзейных руках", а таксама дзейнасць школьнага прэс-цэнтра. Зацікавіла дзяцей выданне  вучняў   нашай школы "Мая першая кніжка", некаторыя вершы зачыталі разам і паабяцалі таксама зрабіць спробу пісаць вершы.