Клуб «Цікавыя сустрэчы»

Палажэнне аб клубе “Цікавыя сустрэчы”

Палажэнне

аб клубе “Цікавыя сустрэчы” на базе музеяў  “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды” дзяржаўнай установы адукацыі “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця”

 

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1.1.  Клуб “Цікавыя сустрэчы” з’яўляецца структурным падраздзяленнем ДУА “Ільянская сярэдняя школа імяА.А.Грымаця” і ў сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца органам кіравання ўстановы адукацыі.

1.2. Клуб  ажыццяўляе сваю дзейнасць згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Статута ўстановы адукацыі, іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, сапраўднага Палажэння.

1.3. Клуб  не з’яўляецца юрыдычнай асобай і не можа ад сваёй асобы набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, несці абавязкі і адказнасць, з’яўляцца адказчыкам у судзе, мець самастойны баланс. Маёмасць клуба не адасабляецца ад маёмасці ўстановы адукацыі.

  1. АСНОЎНЫЯ МЭТЫ ДЗЕЙНАСЦI КЛУБА

2.1. Развіццё ўсебакова развітай асобы навучэнца ў працэсе пазакласнай і пазашкольнай работы.

2.2. Развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў,  прыцягненне іх да ўдзелу ў цікавых сустрэчах,  творчых конкурсах, праектах, форумах і г.д.

2.3. Папуліярызацыя творчасці знакамітых землякоў праз  сустрэчы, прэзентацыі, літаратурныя гасцёўні.

2.4. Выхаванне любові да роднай мовы і роднай культуры.

  1. ЗАДАЧЫ I НАКIРУНКI ДЗЕЙНАСЦI КЛУБА

3.1. Развіваць у навучэнцаў агульначалавечыя вартасці і духоўныя каштоўнасці.

3.2. Выхоўваць у навучэнцаў высокую свядомасць, грамадзянскасць.

3.3. Прывіваць навучэнцам любоў да роднага слова, да мастацтва, да гістарычнай спадчыны, да Бацькаўшчыны.

3.4. Праводзіць пошукавую і даследчую работу.

3.5. Збіраць і афармляць матэрыял па краязнаўстве.

3.6. Выкарыстоўваць патэнцыял музея для арганізацыі сустрэч са знакамітымі землякамі.

3.7. Знаёміць з таленавітымі людзьмі Вілейскага краю: паэтамі, пісьменнікамі, журналістамі, мастакамі, удзельнікамі вайны і г.д.

  1. ФОРМЫ I МЕТАДЫ РАБОТЫ

4.1. Клуб  ажыццяўляе сваю работу ў адпаведнасці з планам, які зацвярджае дырэктар установы адукацыі.

4.2. Формамі і метадамі работы з’яўляюцца:

пасяджэнні клуба;

вывучэнне біяграфій паэтаў і пісьменікаў Вілейшчыны, вывучэнне і абмеркаванне мастацкіх і паэтычных твораў;

выступленні перад слухачамі; сустрэчы; прэзентацыі кніг, літаратурныя гасцёўні; бенефісы мясцовых аўтараў;

прэс-канферэнцыі; круглыя сталы; экскурсіі.

4.3. Члены клуба маюць права:

удзельнічаць у распрацоўцы і абмеркаванні плана работы клуба;

уносіць творчыя прапановы для разгляду на пасяджэннях клуба,  удзельнічаць у іх рэалізацыі;

прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца клубам;

атрымліваць інфармацыю па розных аспектах дзейнасці клуба;

выйсці са складу клуба шляхам падачы вуснай ці пісьмовай заявы.

4.4. Члены клуба абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць у адпаведнасці з гэтым палажэннем;

імкнуцца да творчага росту;

актыўна ўдзельнічаць у ажыццяўленні задач, якія стаяць перад клубам, выконваць рашэнні, прынятыя на пасяджэннях;

рэгулярна наведваць пасяджэнні клуба;

паважліва адносіцца да ўсіх членаў клуба.

  1. ЧЛЕНСТВА Ў КЛУБЕ

5.1.  Клуб функцыянуе на аснове добраахвотнага членства. Членства ў  клубе з’яўляецца фіксаваным.

5.2. Членам клуба “Цікавыя сустрэчы” можа стаць кожны навучэнец  дзяржаўнай установы адукацыі “Ільянская сярэдняя школа імяА.А.Грымаця”.

  1. ДАКУМЕНТАЦЫЯ КЛУБА

6.1 Да дакументацыі клуба адносяцца:

Палажэнне аб  клубе “Цікавыя сустрэчы ” на базе музеяў “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды”.

План работы клуба на навучальны год.

Спіс членаў клуба.

Штогадовыя справаздачы аб выкананай працы.

Матэрыялы сустрэч, аформленыя ў папцы “Цікавыя сустрэчы”.

свернуть

Спіс удзельнікаў клуба «Цікавыя сустрэчы»

№ п/п

Імя і прозвішча

Клас

1

Вярбіцкая Дар’я

5

2

Вайцяхоўскі Данііл

5

3

Ерашонак Дзіяна

5

4

Кандрашова Алена

5

5

Нікалаева Сафія

5

6

Пятровіч Мілена

5

7

Гакуць Сафія

6

8

Дземяшкевіч Елізавета

6

9

Кулеш Варвара

6

10

Літвіновіч Ілья

6

11

Раўко Ульяна

6

12

Церахаў Павел

6

13

Кандрашоў Андрэй

6

14

Вайцяхоўская Паліна

10

15

Грабянёк Яўгенія

10

16

Вараўка Ілья

10

17

Лушчык Дар'я

10

18

Барташэвіч Максім

10

19

Вярбіцкі Іван

10

20

Яцэвіч Глеб

10

свернуть

Сустрэча з паэтам-земляком М.Кутасам

16 сакавіка ў музеі “Вілейшчына літаратурная” дзяржаўнай установы адукацыі  “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця”  адбылася сустрэча  паэта-земляка Міколы Кутаса з вучнямі 10 класа. Напачатку сустрэчы кіраўнік музея Шушкевіч Аксана Аляксееўна нагадала біяграфію паэта, звярнуўшы ўвагу на тое, што жонка і сын Міколы Сямёнавіча таксама   пішуць вершы.

Размову з вучнямі  паэт пачаў з успамінаў пра свае дзіцячыя і юнацкія гады. Потым расказаў прысутным, як складаюцца вершы, што натхняе  на неабходнасць выказацца вершаваным радком, зазначыўшы. што любімай тэмай яго творчасці з’яўляецца горад Нясвіж, у якім прайшлі юнацкія гады паэта. Мікола Кутас па прафесіі настаўнік, добра  ведае, чым захапляюцца дзеці. Вось і загучалі ў выкананні аўтара жартоўныя вершы.  Дзесяцікласнікі  таксама прачыталі вершы паэта. І кожнаму  Мікола Сямёнавіч   падзякаваў за выразнае чытанне. Было бачна, што сустрэча з паэтам-земляком, знаёмства з яго творамі захапіла юныя душы.

свернуть

Сустрэча з артысткай літаратурнага тэатра«Слова» Зінаідай Уладзіміраўнай Феакціставай

1 снежня 2023 года  ў ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” на базе музеяў “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды” адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Цікавыя сустрэчы”. Школу наведалі з выступленнем літаратурны тэатр "Слова" Зінаіды Феакціставай. Гучалі вершы,  песні, загадкі на беларускай мове. У час сустрэчы ў  зале панавала надзвычай цёплая эмацыйная атмасфера.

Зінаіда Уладзіміраўна  добра вядомая сярод дзіцячай і юнацкай аўдыторыі. З любоўю нясе артыстка сваім слухачам роднае слова, прывівае любоў да нацыянальнай літаратуры, гісторыі і культуры. Абаяльная і артыстычная Зінаіда Уладзіміраўна валодае  тонкім мастацкім густам і музычнымі здольнасцямі, аднолькава добра і выразна выконвае паэтычныя, гумарыстычныя і сатырычная творы.

За сваю самаадданую творчую дзейнасць Зiнаiда Уладзіміраўна Феакцiстава-Каладзяжная ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.

Сустрэча была цёплай і шчырай. Яна дазволіла вучням яшчэ раз дакрануцца да сапраўднага мастацтва беларускага слова.

 

свернуть

Сустрэча з былым кіраўніком музея

У народным школьным музеі ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” стала традыцыяй наладжваць сустрэчы  з цікавымі людзьмі, якія жывуць не толькі на Ільяншчыне, але і па ўсёй Беларусі. Творчыя сустрэчы са сваімі землякамі з’яўляюцца найбольш карыснымі для школьнікаў і настаўнікаў. 5 снежня на  чарговае пасяджэнне клуба “Цікавыя сустрэчы” вырашылі запрасіць былога кіраўніка музея ”Вілейшчына літаратурная“, аднаго з яго заснавальнікаў  Розу Канстанцінаўну Шэрую.

Роза Канстанцінаўна была вельмі рада сустрэчы з вучнямі. І гэта зразумела: амаль ўсё яе жыццё прайшло ў сценах школы, сярод такой няўрымлівай і цікаўнай дзятвы.

“Школьны літаратурны музей, які быў адкрыты ў 1992 годзе,- пачала свой аповед Роза Канстанцінаўна, - вынік працяглай творчай, але захапляючай работы вучняў і педагогаў. Актыўны ўдзел ў стварэнні музея прынялі былы інспектар Вілейскага РАА Уладзімір Мікалаевіч Весялуха, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, былы дырэктар школы Ігар Мікалаевіч Соніч. І наогул, дапамагалі амаль усе настаўнікі школы. Нам пашанцавала і ў тым, што ў хуткім часе пасаду дырэктара заняў Ігар Аляксандравіч Юшко, таленавіты арганізатар, чалавек, зацікаўлены гісторыяй роднага краю. А калі за справу бяруцца такія апантаныя людзі, то добрых вынікаў доўга чакаць не прыходзіцца. У 2010 годзе музею быў нададзены статус ”народнага”.

Роза Канстанцінаўна падзялілася сваімі планамі. Яна многа чытае, працягвае пісаць і плануе выдаць зборнік вершаў, а таксама піша летапіс сваёй сям’і. Дзеці з задавальненнем слухалі новыя вершы аўтаркі. Нікога не пакінуў раўнадушным верш “Фатограф”, прысвечаны мужу Васілію Аляксеевічу, вершы “Ручэй”, “Слова” і іншыя.

Мудрая жанчына, вопытны педагог, Роза  Канстанцінаўна дзялілася жыццёвым вопытам, давала парады дзецям, расказвала пра прыгажосць і значэнне слова, заклікала вучняў у век Інтэрнэту не забываць кнігу, бо ўспрыняцце літаратурных твораў з папяровых старонак зусім іншае, больш глыбокае і асэнсаванае, чым з экрана манітора, разважала аб каштоўнасцях у жыцці кожнага з нас. У сваю чаргу, вучні расказвалі пра вучобу ў школе, працу ў музеі, дзяліліся сваімі планамі. Сустрэча прайшла ў форме шчырай гутаркі-дыялога.

Прыгожыя вершы і цёплыя словы нікога не пакінулі абыякавымі. Напрыканцы арганізатары сустрэчы і вучні  пажадалі Розе Канстанцінаўне натхнення, новых твораў і абавязкова здароўя!

свернуть

Літаратурная гасцёўня “Галасы гадоў хуткаплынных”

23 студзеня ў ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” на базе музеяў “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды” адбылася літаратурная гасцёўня “Галасы гадоў хуткаплынных”. Удзельнікі гасцёўні здзейснілі завочнае падарожжа  па кнізе Уладзіміра Кажамякі “Перазовы гадоў хуткаплынных”. Кніга была задумана з намерам ушанаваць аўтараў тэкстаў, якія нарадзіліся ў Ільі, у навакольных вёсках, вучыліся ў Ільянскай школе, або жылі і працавалі тут, ці наведвалі Ілью  і пісалі пра яе і яе жыхароў.

Прачытаўшы кнігу, можна атрымаць пэўныя звесткі аб аўтарах і пазнаёміцца з іх творчасцю.

На сустрэчы прысутнічалі некаторыя з укладальнікаў кнігі: Рысявец Алена Аляксандраўна, выкладчык Ільянскага аграрнага каледжа, Шэрая Роза Канстанцінаўна, былы кіраўнік музея “Вілейшчына літаратурная”, Маркевіч Люцыя Францаўна, кіраўнік музея “Ільянскія далягляды”. Госці расказалі пра жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Кажамякі, выказалі свае адносіны да асобы аўтара, прывялі цікавыя звесткі з яго жыцця. Алена Аляксандраўна і Роза Канстанцінаўна чыталі свае вершы, якія былі апублікаваны ў кнізе. Люцыя Францаўна акцэнтавала ўвагу на тым, што ўкладальнікамі кнігі з’ўляюцца многія настаўнікі і вучні школы, заклікала далучацца самім да іх ліку – пісаць цікава, пазнавальна і павучальна. Кіраўнік музея “Вілейшчына літаратурная” Аксана Аляксееўна Шушкевіч нагадала, што ў школе працуе прэс-цэнтр і вучні спрабуюць свае  сілы ў літаратуры. Марыя Шмаргалава, вучаніца 9 класа, і Вадзім Рудніцкі, вучань 6 класа, прачыталі свае вершы, якія прысвяцілі роднай вёсачцы.

Напрыканцы сустрэчы госці атрымалі невялікія сувеніры, якія вучні зрабілі сваімі рукамі.

Вядучыя гасцёўні Вараўка Ілья і Акуліч Яна

Шэрая Роза Канстанцінаўна

Рысявец Алена Аляксандраўна, выкладчык Ільянскага аграрнага каледжа

Маркевіч Люцыя Францаўна, кіраўнік музея “Ільянскія далягляды”

свернуть

Радасць новых сустрэч

10 лютага 2020 года клуб “Цікавыя сустрэчы”, што дзейнічае на базе музеяў “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды” дзяржаўнай установы адукацыі “Ільянская сярэдняя школа  імя А.А.Грымаця” ў чарговы раз сустракаў народны аматарскі калектыў аўтарскай песні «Імпэт» пад кіраўніцтвам Галіны Кутас. Сустрэча адметная тым, што ў гэтым годзе калектыву спаўняецца 20 год. У красавіку 2003 года было прысвоена найменне ”народны”, якое “Імпэт” кожныя тры гады папяхова пацвярджае. Асновай  творчасці аматарскага калектыву сталі вершы-песні Галіны Кутас. Аўтарамі слоў  многіх  песень з’яўляюцца Мікола і Генрых Кутасы. Самадзейны гурт вынес песні на шырокую публіку, надаўшы ім даканалае эстраднае гучанне. У рэпертуары калектыву 70 песень, з іх 10 – для дзяцей, якія  гучаць на беларускай мове. Народны калектыў “Імпэт” з’яўляецца членам абласнога клуба самадзейных кампазітараў і паэтаў “Жывіца” ад самага пачатку яго існавання.

Галіна Віктараўна – нязменны кіраўнік “Імпэту”, Гэта жанчына таленавітая, творчая, няўрымслівая. Нарадзілася яна на Валожыншчыне. Скончыла Гарадоцкую сярэднюю школу Маладзечненскага раёна з сярэбраным медалём, Мінскі педагагічны інстытут імя Максіма Горкага – з чырвоным дыпломам. Працавала настаўніцай у школах Вілейскага раёна, загадчыкам прафсаюзнага клуба Ільянскага саўгаса-тэхнікума, старшынёй Ільянскага сельскага Савета. У гэтым годзе Галіна Віктараўна святкуе два юбілеі: 20-годдзе аматарскага калектыву “Імпэт” і сваё 70-годдзе.

 “Самая лепшая аўдыторыя – гэта школьная, - пачала сваю размову са слухачамі былая настаўніца з 17- гадовым стажам Галіна Віктараўна. – Мы вельмі рады сустрэчы з вамі, і выступленне пройдзе пад назвай “Радасць новых сустрэч”. Сёння будзем спяваць пра каханне, якое, як Божая іскра, загараецца ў сэрцы, бывае гарачым, шчаслівым і, на жаль, нярэдка прыносіць боль і смутак, пра тое, што хвалюе кожнага чалавека, але далёка не кожны можа выразіць гэта ў словах і мелодыях…”

Песню “Снег растане”  на словы і музыку Галіны Кутас выканала салістка калектыву Марына Шэрая, таленавіты музыкант, прафесіянал сваёй справы. Марына Мечаславаўна працуе загадчыкам філіяла Вілейскай  дзіцячай школы мастацтваў.  Яна падзялілася ўспамінамі пра сваіх былых вучняў, з гордасцю раказала пра іх шматлікія высокія дасягненні.

З радасцю віталі вучні былую настаўніцу замежнай мовы Святлану Іванаўну Міхалькевіч, жанчыну творчую, таленавітую, элегантную. У яе выкананні прагучалі песні  на словы і музыку Галіны Кутас “Ноч” і “Не пытайся”.

 З вялікім натхненнем і на высокім прафесійным узроўні выканала Антаніна Галубовіч песню на словы Генрыха Кутаса і музыку Галіны Кутас “Хто даруе за ўсё”, з якой “Імпэт” удзельнічаў у конкурсе духоўнай песні, арганізаваны АЦНТ і стаў лаўрэатам. Антаніна, выпускніца Ільянскай школы, закончыла Маладзечненскі музычны каледж імя М. Агінскага, потым Мінскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці музыка і рытміка, працуе мастацкім кіраўніком Чысцінскага ДК.

Госці не толькі спявалі песні, а таксама дзяліліся ўспамінамі, гаварылі пра жыццё. Са словамі наказу і пажаданнямі звярнуліся да вучняў Галіна Кажура і Юрый Амілаўскі.

Сваю канцэртную праграму народны калектыў «Імпэт» завяршыў песняй на словы Я.Янішчыц і музыку Галіны Кутас “Пачынае ўсё з любві”.

Удзельнікі калектыву ў чарговы раз парадавалі публіку сваім выступленнем. Яна дазволіла вучням яшчэ раз адчуць прыгажосць роднага беларускага слова.

Шчыра віншуем народны аматарскі калектыў аўтарскай песні «Імпэт» і асабіста Галіну Віктараўну з юбілеем і жадаем здароўя і творчага даўгалецця.

                       Аксана Шушкевіч,

кіраўнік народнага літаратурнага

музея  “Вілейшчына літаратурная” ДУА “Ільянская сярэдняя   

школа імя А.А.Грымаця”

свернуть

Сустрэча з гісторыкам Аляксандрам Даўгоўскім

24 верасня ў ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” на базе музеяў “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды” адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Цікавыя сустрэчы”. Школу наведаў Аляксандр Даўгоўскі– гісторык, каардынатар гістарычных праектаў Гістарычнай майстэрні імя  Леаніда Левіна. У пасяджэнні клуба прымалі ўдзел мясцовы жыхар Берман  Іван Іосіфавіч і навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Коласава.

  • Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, - расказаў Аляксандр Даўгоўскі, - з дня свайго стварэння ў 2003 годзе стараецца ўносіць свой уклад ў даследванне гісторыі Мінскага гета, лагера смерці Трасцянец і іншых месц злачынстваў нацысцкага рэжыму ў Беларусі. Малы Трасцянец – вёска пад Мінскам, дзе дзейнічаў самы буйны на акупіраванай тэрыторыі Савецкага Саюза канцэнтрацыйны лагер. Тут абарваліся жыцці больш, чым 200 тыс. чалавек. Сярод іх былі не толькі ваеннапалонныя і партызаны, але і беларускія і заходнееўрапейскія яўрэі, мірныя жыхары – старыя, жанчыны, дзеці.

У 2016 годзе гісторыкі і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый з Беларусі, Германіі, Чэхіі і Аўстрыі змаглі прыйсці да згоды адносна зместу беларуска-германскай перасоўнай выставы на тэму “Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць”. Выстава адначасова дэманструецца ў Беларусі, Германіі і Аўстрыі, каб не даць згаснуць памяці аб злачынствах нацыстаў і садзейнічаць працэсу ўзаемаразумення ў Еўропе. 

Затым Аляксандр Даўгоўскі прадэманстраваў прэзентацыю выставы. Выстава ўключае чатыры блокі: “Нацысцкая палітыка знішчэння”, “Лагер смерці Трасцянец”, “Пасляваенныя судовыя працэсы супраць злачынцаў” і “Культура памяці”.  Вучні змаглі ўбачыць спецыфіку лагера смерці, пазнаёміцца з жыццёвымі гісторыямі ахвяр трасцянецкай трагедыі. Сваім зместам выстава садзейнічае фарміраванню ў моладзі пачуцця непрыняцця вайны, дыскрымінацыі і расізма.

Дэманстрацыя выставы “Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць”

Выступленне Аляксандра  Даўгоўскага

Выступленне І.І.Бермана

 

свернуть

Сустрэча з паэткай Аксанай Ярашонак

1 вядучы. Мы рады вітаць сёння таленавітую паэтку, перакладчыцу, зямлячку і былую нашу настаўніцу Ерашонак Аксану Мікалаеўну.

 

2 вядучы. Аксана Мікалаеўна піша вершы з дзіцячых гадоў, яшчэ  ў школе пачала друкавацца.У 1998 годзе ў газеце “Чырвоная змена” быў надрукаваны  верш “Дзе Радзіма мая”, пазней у часопісе “Першацвет” з’явіўся і верш пра родны горад Маладзечна. Яна ўдзельнічае і перамагае ў розных паэтычных конкурсах З 2015 года з’ўляецца членам Саюза пісьменнікаў Белпрусі.

 

1 вядучы. Тэматыка яе творчасці разнастайная. Прырода, каханне, сям’я, працяг роду, часовыя расчараванні, непаразуменні і …зноў Каханне. Гэтыя жыццёвыя эпізоды, якія разам ствараюць звычайнае чалавечае шчасце, адлюстраваны на старонках першага паэтычнага зборніка Аксаны Ярашонак  “Звычайнае шчасце”.

 

1 чытальнік

Яшчэ да халадоў далёка,

Стаіць курортная пара,

Ды восень паннай жаўтавокай,

Ужо глядзіць з календара.

Да ног ляціць духмяны яблык,

Няўмольна карацее дзень,

Ілля лістом аздобіць ганак,

Ільдзінку ў рэчку пакладзе.

Так халады яшчэ няблізка.

Стаіць курортная пара.

І ўсё ж самотных вершаў нізка

Ужо выходзіць з-пад пяра.

2 чытальнік

Забыты голас кволага кахання

Раптоўна ціхім жалем адгукнецца,

Кране са здзекам трапяткое сэрца

І неўпрыкмет сканае на світанні.

А дзень нахабны з’явіцца ў пакоі,

Каб дзіўны сон нарэшце вырваць з думак

І заманіць яго звычайным сумам,

Які так прагне ўбачыцца са мною.

2 вядучы. Аксана Мікалаеўна, што або хто натхняюць вас на творчасць? Прачытайце свае любімыя вершы.

1 вядучы. Аксана Ярашонак не толькі піша вершы, але займаецца перакладам вершаў рускіх і ўкраінскіх аўтараў на беларускую мову. У выніку з’явіліся зборнікі вершаў “Славянской боли кружева”, “Из одной колыбели”, “Слово за словом”. Паслухайце верш Людмілы Вінаградавай “Стать счастливой очень просто…” і яго  пераклад на беларускую мову Аксаны Ярашонак

Стать счастливой очень просто

 

Стать счастливой очень просто:

Надо лишь увидеть звёзды

На атласе тёмном неба

И чуть-чуть подняться к ним.

Быть счастливой тоже просто:

Разглядеть алмазы в росах,

Улыбнуться утром солнцу

И печаль развеять в дым.

Надо только не бояться

Ночью к звёздам подниматься,

Утром солнцу улыбнуться

И росы ногой коснуться.

 

Верш “Стаць шчаслівай вельмі лёгка”

 

Стаць шчаслівай вельмі лёгка:

Трэба ззянне зор далёкіх

На атласе неба ўбачыць

І падняцца ўверх крыху.

Быць шчасліваю так проста:

Заўважаць алмазы ў росах,

Ранкам з сонейкам вітацца,

Смехам разганяць тугу.

Трэба толькі не баяцца

Нам да зорак падымацца,

Ранкам сонейку ўсміхнуцца

І да росаў дакрануцца.

2 вядучы. Аксана Мікалаеўна, вершы якіх аўтарам вам найбольш падабаецца перакладаць?

1 вядучы. У 2012 годзе выйшаў музычны альбом “Са мной каханне”, дзе кампазітар Віталь Качаткоў прадставіў песні на вершы Аксаны Ярашонак. Яна і сама з’яўляецца выканаўцам сваіх песень. Просім вас праспяваць  песні.

 

2 вядучы. Мы ганарымся, што Аксана Мікалаеўна на працягу некалькіх гадоў працавала ў нашай школе. Вучыла пісаць дзяцей вершы, выдавала з імі школьную газету “Далягляд”, часопіс “Куфэрачак” займалася з вучнямі ў гуртках “Літаратурнае краязнаўства” і “Ручное ткацтва”.

1 вядучы. Аксана Ярашонак – краязнавец. Паэму “Ілья”  напісала Аксана Мікалаеўна. Гэта паэма ўпершыню была надрукаванаая ў часопісе “Куфэрак Вілейшчыны” ў 2013 годзе, дзе і да гэтага друкаваліся яе выдатныя вершы. Прыемна, што паэтка прысвяціла гэтую паэму сваёй вёсцы. Паэма “Ілья”, варыянт, па якому ствараўся фільм “Ільянскі пейзаж” у школьным краязнаўчым музее “Ільянскія далягляды”.

Ілья

Такі ўжо на Вілейшчыне пейзаж,

Што кожны кут у нас здаецца раем.

Каб упрыгожыць адпачынак Ваш,

Мы сёння ўсіх у Ілью запрашаем.

 

Адкуль імя у вёскі дарагой?

Магчыма ад ракі, на іл багатай.

А можа, назва звязана з Ільёй,

Што першым збудаваў у Ільі хату.

 

Тут цешыць вока ягадны лясок

I рэчка ціха хвалямі шапоча.

Хто пабываў у Ільі хоць разок,

Заўсёды зноў сюды прыехаць хоча.

 

I вабіць край мінуўшчынай сваёй,

Цікавай дужа, хоць не вельмі гладкай...

Ды варта прыпыніць расповяд мой

I расказаць пра Ілью па парадку.

 

2 вядучы. Аксана Мікалаеўна, раскажыце, што вам найбольш запомніла з таго перыяду, калі вы працавалі ў нашай школе.

1 вядучы.  Мы ведаем Аксану Мікалаеўну як   добрую  і клапатлівую маму і жонку.  Яна выхоўвае дзвюх дачок Юлю і Варвару, якія вучыліся ў нашай школе. У музеі “Вілейшчына літаратурная”  ёсць кніжачка “ Юліны вершы”. Нам цікава пачуць пра Юлю і Варвару. Раскажыце пра іх поспехі.

 

Вучні чытаюць вершы Аксаны Ярашонак

Аксана Мікалаеўна спявае адну са сваіх любімых песень

Аксана Мікалаеўна расказвае пра сваю журналісцкую дзейнасць

Словы падзякі кіраўніка музея Шушкевіч Аксаны Аляксееўны

 

свернуть