Адзіны дзень інавацыйнага праекта

27.01.2020
24 студзеня адбыўся адзіны дзень інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі».

На працягу ўсяго дня навучэнцы школы мелі магчымасць завітаць на свята «Зімовая этнакультурная гасцёўня».

  1. Калядная імпрэза ў актавай зале «Святло каляднай зоркi» вярнула прысутных да святкавання Каляд нашымі продкамі. Падрыхтавалі імпрэзу навучэнцы 5 і 8 класаў пад кіраўніцтвам А.І.Сэсаравай, С.М.Юшко. Спасылка на відэаролік https://www.youtube.com/watch?v=iExFQP8gRV4 
  2. Выстава вырабаў навучэнцаў «Вялікую радасць на вуліцы, у хаты прынеслі Каляды – зімовыя святы» захапіла вучняў сваёй прыгажосцю. Падрыхтавалі "зімовую вёску" вучні школы пад кіраўніцтвам Т.П.Максімовіч, А.І.Сэсаравай і С.М.Юшко.
  3. Літаратурна-музычная кампазіцыя «Каляда, Калядзіца», якую прадэманстравалі навучэнцы 1 і 3 класаў пад кіраўніцтвам Л.Р.Тумашэвіч і С.Р.Філістовіч, яшчэ раз правяла нас па зімовых святах беларусаў. Спасылка на відэаролік https://www.youtube.com/watch?v=lc3GC8AekS8 
  4. Літаратурная кампазіцыя «Каляды» па старонках паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» дала магчымасць зноў дакрануцца сэрцам і душой да творчасці класіка нашай літаратуры. Навучэнцы 6 класа чыталі вершы пра каляды як сапраўдныя артысты пад кіраўніцтвам А.А.Шушкевічhttps://www.youtube.com/watch?v=y6YrXD-sNWU