Чытаем класіку разам!

05.05.2020
Моладзь Міншчыны заклікае чытаць класіку пра Вялікую Айчынную вайну разам.

З 4 па 9 мая на Міншчыне заклікаюць «Чытаць класіку пра Вялікую Айчынную вайну разам!».

На працягу тыдня лідары і актывісты Саюза моладзі з усіх раёнаў вобласці прачытаюць вядомую аповесць «Сотнікаў» класіка айчыннай літаратуры, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, народнага пісьменніка Васіля Быкава.

Выпускі будуць выходзіць штодзённа ў 16:00. Пабачыць і пачуць іх можна будзе на YouTube-канале і ў сацяльных сетках Мінскай абласной арганізацыі.

Па матэрыялах сайта https://www.mlyn.by/