Навіны інавацыйнага праекта

18.11.2020
ЭКСКУРСІЯ Ў ШКОЛЬНЫ МУЗЕЙ "ПРЫЛАДЫ ДЛЯ АПРАЦОЎКІ ЛЬНУ І ВОЎНЫ"

Навучэнцы 5 класа запрашаюць на экскурсію ў школьны музей.

  1. Адным са старажытных промыслаў беларусаў з’яўляецца народнае ткацтва. У ім знайшла сваё адлюстраванне векавая гісторыя беларускага народа, яго майстэрства, мастацкі густ.
  2. На Беларусі ткацтва вядома з глыбокай старажытнасці, пра што сведчаць археалагічныя знаходкі, многія з якіх датуюцца другой паловай 1 тысячагоддзя да н.э. Дэталі гарызантальных ткацкіх станаў знойдзены пры раскопках у Гродне, Мінску, Полацку, Віцебску ў культурных слаях канца Х1-Х111 ст.
  3. Сыравінай для ткацтва на Беларусі здаўна служылі лён, авечая воўна, радзей пянька, каноплі. Больш папулярнымі былі лён і воўна.

Шлях да гатовага вырабу быў досыць працяглы. Так, сцябліны льну ці канаплі мачылі, мялі на спецыяльнай мялцы, трапалі, часалі, пралі. Пражу намотвалі на матавіла, сушылі, бялілі, снавалі і пачыналі ткаць.

  1. Для апрацоўкі льну і воўны існавала шмат спосабаў і прылад. На нашай выставе вы бачыце адну з прылад для апрацоўкі льну – пранік. Пранік – прамавугольны драўляны брусок даўжынёй 25-30 см (да ручкі). Ва усходніх славян вядомы з У11 ст.. Выкарыстоўвалі для адбівання льну. Таксама ім адбівалі бялізну пры мыцці, палотны – пры адбельванні.
  2. Наступным этапам пасля апрацоўкі лёну і воўны было прадзенне. Прадзенне – гэта ператварэнне валакна ў нітку. Ад таго, як яно будзе спрадзена, у значнай ступені залежала і якасць гатовай тканіны. Пралі, як правіла, восенню і зімой, кожны дзень, за выключэннем свят і нядзелі.
  3. Займаліся прадзеннм толькі жанчыны. Вучыць прадзенню дзяўчынак пачыналі прыкладна з 7-8 гадоў. Пры чым ім давяралі толькі нізкаякаснае валакно.

Прыладамі працы для прадзення былі прасніца, верацяно, калаўрот. Да Х1Х ст. больш пашырана было прадзенне на верацяне. З Х1Х ст. верацяно было выцеснена.

  1. Прасніца – гэта драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі.

Калаўрот – самапрадка, прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах. На Беларусі калаўроты з’явіліся ў ХУ1 ст. на мануфактурных прадпрыемствах. У сялянскім побыце выкарыстоўваюцца з сярэдзіны Х1Х ст.

  1. Верацяно – прылада для скручвання ніткі ў працэсе прадзення. Верацяном служыла драўляная, крыху завостраная. Палачка, пазней – конусападобная палачка даўжынёй 2030 см з завостраным верхам і патоўшчаным нізам.
  2. Кросны – ткацкі стан з навітай асновай для ткання ў хатніх умовах.
  3. Бёрда – ткацкая прылада, якая сужыць для перавівання ўтка ў кроснах . Уток – папярочныя ніці тканіны. З ХХ ст. бёрду пачалі рабіць з металічнымі пласцінамі.
  4. Чаўнок – ткацкая прылада для пракідання ўтка ў працэсе ткання. Вядомы дзве разнавіднасці чаўнака – з донцам і полы. Сярод экспанатаў мы бачым чаўнок  і полы, і з донцам.
  5. Пальцам няцяжка нітачку віць,

Долю з праменных валокнаў.

Нітачка ўецца, песня ляціць,

Зоры калыша звонку.

Дзеўцы няцяжка кросенцы ткаць,

Узор вышываці не сумна.

На ніцях, на струнах чаўночкі мігцяць.

За імі снуюцца думы…

  1. Існавалі спецыяльныя прылады для разгладжвання тканых вырабаў – гэта качалка і валок. Тканіну спачатку накручвалі на качалку, даўжыня якой 40-60 см, дыяметр 5-6 см, затым раскачвалі пры дапамозе валка. Валок – прамы ці вогнуты драўляны брус з нарэзанымі ўпоперак зубцамі. Валкі і качалкі былі пашыраны на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
  2. Бліжэй да Х1Х ст. э’явіліся чыгунныя прасы. Некаторыя з іх мжна было награваць у печы ці засыпаць у іх накаленыя вуглі. Прасавалі адзенне святочнае, лепшае. А будзённае і бялізну разгладжвалі з дапамогай качалак.
  3. Падыйша да канца наша экскурсія. Мы паспрабавалі данесці да вас, які сімвалічны сэнс тоіцца за звыклымі для нас рэчамі.
  4. Хочацца адзначыць, што адметнай асаблівасцю рэчаў, прадстаўленых на выставе, з’яўляецца тое, што ўсе яны выраблены ўручную і выпраменьваюць энергетыку таго часу. Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкаладу жыцця, канечне, не варта. Але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды, трэба!
  5. Часцей азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка ў хаце з матчынай душою, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню!

 

СВЕРНУТЬ