Тыдзень фізікі і астраноміі!

16.02.2021
Прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Асваенне космасу” сярод навучэнцаў 11 класа.

Вучні прадставілі слухачам навуковы погляд на Сусвет і яго даследаванне. Гаўрылік Антон расказаў пра экспедыцыі на Марс, Артамонава Лізавета распавяла пра эвалюцыю Сусвету, з беларускімі касманаўтамі пазнаёмілі Шмаргалава Марыя і Васюта Ангеліна.