Акцыя “Чысты лес”

09.10.2021

Восень. Высокае чыстае неба,сонечнае надвор’е і жаданне займацца самымі светлымі справамі.І такія справы знайшліся для тых дзяцей, якія адпачываюць у дзіцячым цэнтры “Надзея”. Менавіта ў гэту суботу, 9 кастрычніка,  у дзіцячым цэнтры вучні 8-9 класаў з горада Гомель, СШ № 15, СШ № 59, пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Пялейка Святланы Станіславаўны далучыліся да акцыі “Чысты лес”.