Размаўляй са мной па-беларуску

17.02.2022

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў школе праходзяць  тэматычныя  ўрокі, літаратурныя гасцёўні прысвечаныя гэтаму святу. Кожны дзень для хлопчыкаў і дзяўчынак па-сапраўднаму насычаны і пазнавальны. Разнастайныя конкурсы, віктарыны, святы, моўныя спаборніцтвы дазваляюць дзецям як мага больш даведацца пра нашу багатую спадчыну.

 З мэтай папулярызацыі беларускай мовы 17 лютага ў 4 класе ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” адбыўся турнір знаўцаў роднай мовы «Размаўляй са мной па-беларуску». Падчас гульні, выконваючы заданні  на прыпынках «Аматары беларускага фальклору»,«Каляндар беларускіх свят», «Пяшчотныя словы па-беларуску», «Перакладчыкі» і «Мастакі» навучэнцы  пашырылі свае веды пра багацце роднай мовы. Дзеці з-задавальненнем перакладалі словы  з рускай мовы на беларускую; складалі з разрозненых слоў прыказкі, чыталі  скорагаворкі. Вучні дэманстравалі свае ўменні ўжываць фразеалагізмы. Падчас наведвання прыпынку «Каляндар беларускіх свят» высвятлялася веданне народнага календара і побытавых прыкмет, звязаных з каляндарнымі датамі. Для гульні было пастаўлена кола ў выглядзе сонца, падзеленае на 12 сектараў (3 сінія – зімовыя святы, 3 зялёныя – веснавыя, 3 чырвоныя – летнія і 3 жоўтыя – восеньскія). Каманды павінны былі назваць святы, якія адпавядалі кожнай пары года і расказаць пра іх.

 Выцягнуўшы з чорнай скрыні каляровы малюнак або прадмет трэба было назваць яго на рускай мове і зрабіць пераклад на беларускую.

У час музычнай паўзы свае ўменні ігры на цымбалах прадэманстраваў Фурманаў  Цімафей. Непадробны інтарэс і задавальненне атрымалі рабяты слухаючы жывую беларускую музыку.

Пасля правядзення бліц-апытвання “Пясчотныя словы па-беларуску” вучні напісалі  на далоньках свае пажаданні росквіту і дабрабыту, радасці, святла і  міру. На прыканцы гульні быў зроблены агульны фотаздымак  усіх удзельнікаў гульні.