Навіны інавацыйнага праекта!

21.02.2022
Міжнародны дзень роднай мовы адзначалі вучні і педагогі нашай школы.

Дзень роднай мовы ў ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” прайшоў пад дэвізам “Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску”. На працягу дня дзверы музея “Вілейшчына літаратурная” былі адчынены для наведвальнікаў. Экскурсаводамі музея, вучнямі 8 класа, праведзены аглядавыя экскурсіі для ўсіх навучэнцаў школы. Тут таксама прайшла квэст-гульня для вучняў 9 класа “Падарожжа па музеі”. На перапынках гучалі вершы членаў школьнага прэс-цэнтра “Любі, шануй роднае слова” ў выкананні іх аўтараў, а таксама пераможцаў раённага конкурса “Жывая класіка”. Вучні   5-11 класаў паказалі сябе знаўцамі фальклору,  гісторыі  роднага краю  падчас  гульні  “Размаўляем па-беларуску”. Цікава, пазнавальна і павучальна прайшла інтэрактыўная гульня для старшакласнікаў  “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай!”.  Турнір знаўцаў беларускай мовы “Родная мова, цудоўная мова!” быў праведзены паміж вучнямі 5-6 класаў.

   Любіце, шануйце,  паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!