Дзень Абаронцаў Айчыны

23.02.2022

Ва ўстанове адукацыі  існуе  традыцыя: ладзіць спартландыю да Дня Абаронцаў Айчыны. 23 лютага змагаліся за перамогу хлопчыкі  5-7 класаў. З якім задавальненнем і азартам праходзіў кожны конкурс спартландыі! Як перажывалі дзяўчынкі за аднакласнікаў! Час праляцеў імгненна. Бура эмоцый! Перамога! Падарункі!