Агульнашкольны бацькоўскі сход

09.04.2022

9 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход "Узаемадзеянне ўстановы адукацыі з сям'ёй".

У пытанні арганізацыі ўзаемадзеяння з сям'ёй перад установамі адукацыі стаіць задача актывізаваць выхаваўчы патэнцыял сям'і, аказаць ёй неабходную псіхолага-педагагічную падтрымку, надаць сямейнаму выхаванню мэтанакіраваны, грамадска значны характар. У працэсе наладжвання сумеснай дзейнасці асаблівую актуальнасць набываюць такія паняцці, як «зваротная сувязь» і «адкрытасць каналаў камунікацыі». Педагогам неабходна рэгулярна вывучаць меркаванне бацькоў аб якасці працэсу выхавання і яго выніках. Гэта будзе садзейнічаць прыцягненню бацькоў у адукацыйны працэс, павышэнню даверу да ўстановы адукацыі.

Рознабаковае развіццё асобы вучня патрабуе адзінства, узгодненасці дзеянняў сям'і і школы ў працэсе выхавання. Актуальная задача дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі – забяспечыць узаемакарысны саюз сям'і і школы, у цэнтры ўвагі якога павінны знаходзіцца інтарэсы дзіцяці.