Нам гэты свет завешчана берагчы!

21.04.2022

Напярэдадні вялікага свята ў 10 класе Ільянскай сярэдняй школы імя А.А. Грымаця на базе народнага музея “Ільянскія далягляды” і праектна-даследчага центра прайшоў урок Памяці, прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне  “Нам гэты свет завешчана зберагчы!”.  Падзяліцца сваімі думкамі на гэту тэму прыйшоў на ўрок дэпутат абласнога савета Ігар Аляксандравіч Юшко. 9 мая – сапраўды, светлае свята са слязамі на вачах. Мы памятаем, якой цаной нашы прадзеды заваявалі для нас права на жыцце.  Памяць аб вайне, урокі вайны  заклікаюць нас да адказнасці за мір, цэласнасць і развіцце нашай краіны.