Музейное дело

Турысцка-краязнаўчы маршрут «Праваслаўныя святыні Ільяншчыны»

Турысцка-краязнаўчы маршрут

 «Праваслаўныя святыні Ільяншчыны» 

Аўтары: творчая група вучняў аб’яднання па інтарэсах «Асновы праваслаўнай культуры» ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця» Вілейскага раёна Мінскай вобласці

Кіраўнік: Кіпель Зоя Анатльеўна, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Асновы праваслаўнай культуры»

Мэта экскурсіі: выхаванне ў вучняў маральных якасцей грамадзяніна і патрыёта праз вывучэнне гістарычных помнікаў малой радзімы, садзейнічанне абуджэнню цікавасці да культурна-гістарычнай спадчыны малой радзімы, выхаванню нацыянальнай самасвядомасці праз беларускую культуру і гісторыю.

Задачы экскурсіі: стварыць умовы для прыцягнення вучняў у культурна-пазнавальную і даследчую дзейнасць, накіраваную на атрыманне ведаў аб гісторыка-культурнай спадчыне малой радзімы; садзейнічаць фарміраванню культурнага вопыту навучэнцаў, павышэнню іх інтэлектуальнага ўзроўню; садзейнічаць захаванню і прымнажэнню нацыянальнага, духоўнага і культурнага здабытку сваёй малой радзімы.

Тып экскурсіі: гістарычная.

Від экскурсіі: пешая.

Час экскурсіі: 1,5 гадзіны.

Працягласць экскурсіі:  3 км.

Маршрут экскурсіі: аг.Ілья вул.Школьная, 1 А (месца збору) → вул.17 Верасня, д.36 (царква святога прарока Іліі) → вул.Савецкая, 129 Б (сквер з памятным знакам у гонар в.Ілья, дзе была раней царква)  → вул.Савецкая, д.149 (Паклонны крыж аг.Ілья) → вул.Школьная, 1 А (канец экскурсіі).

Змест экскурсіі: падчас экскурсіі вучні пазнаёмяцца з гісторыяй узнікнення, асаблівасцямі архітэктуры праваслаўнай царквы святога прарока Іліі аг.Ілья, галоўнымі святынямі храма, месцам, дзе ўсталяваны памятны знак у гонар в.Ілья і Паклонным крыжам.

Агульныя метадычныя ўказанні да тэмы экскурсіі:

  • папярэдняе вывучэнне гістарычнага матэрыялу;
  • метадычная падрыхтоўка экскурсаводаў;
  • экскурсія павінна вясціся ў адпаведнасці з патрабаваннямі дыферэнцыраванага падыходу.

Агульныя арганізацыйныя ўказанні: падчас экскурсіі строга сачыць за выкананнем правіл бяспекі ўдзельнікаў экскурсіі, правіл дарожнага руху, інструктаваць іх аб выкананні норм бяспекі пры аглядзе аб’ектаў.  

Уступленне да экскурсіі:

арганізацыйнае ўступленне зрабіць пры сустрэчы з групай да пачатку руху, прадставіцца групе, абгаварыць неабходныя арганізацыйныя пытанні і нагадаць аб правілах паводзін падчас экскурсіі, правілах дарожнага руху і нормах бяспекі;

у інфармацыйнай частцы ўступлення коратка паведаміць аб тэме і асноўных аб'ектах экскурсіі;

настроіць экскурсантаў на ўспрыманне будучай экскурсіі і ўстанавіць з імі эмацыйна-псіхалагічны кантакт;

працягласць уступлення - да 10 хвілін.

Заключэнне.

Заключэнне зрабіць ля будынка школы.

Працягласць заключэння – 10 хвілін.

 

 

ТЭХНАЛАГІЧНАЯ КАРТА МАРШРУТУ ЭКСКУРСІІ

«ПРАВАСЛАЎНЫЯ СВЯТЫНІ ІЛЬЯНШЧЫНЫ»

Маршрут

Месца пры-

пынку

Аб’ект

паказу

Час

Змест экскурсіі

Арганізацыйныя і метадычня ўказанні

Пачатак маршрута -аг.Ілья вул.Школьная, 1 А,

 месца збора групы: ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця”

 

 

10 хв.

Сустрэча і кароткае знаёмства з групай. Паведамленне тэмы, маршруту і працягласці экскурсіі

Знаёмства з правіламі паводзін падчас экскурсіі, парадку перамяшчэння, размяшчэння на месцах прыпынкаў (пакiданне месцаў для праходу), мер бяспекі і парадак задачы

пытанняў (у канцы

экскурсіі). Усталяваць

эмацыйна-псіхалагічны

кантакт з групай

Рух ад школы да храма святога прарока Іліі – 400 м

вул.17 Верасня, д.36

Храм святога прар. Іліі

Архітэктура будынка і наведванне царквы

30 хв.

Царква ўзведзена ў 1828 годзе святаром Іусцінам  Яленаўскім. Яна зроблена з дрэва і з’яўляецца помнікам драўлянай архітэктуры з рысамі стылю “мадэрн”.

Прамавугольнае ў плане збудавання пад стромкім трохсхільным дахам. Уваход зроблены ў выглядзе галерэі (падсені) на чатырох слупах, якія абапіраюцца на каменны падмурак, маленькі бабінец з бакавымі дзвярамі, звернутымі ў нутр царквы.Над ім хоры на квадратных слупах. Прасторны неф, асветлены высокімі вокнамі, заканчваецца іканастасам, за якім месцяцца апсіда і бакавыя сакрысціі. Звонку над абсідай невялікі цыбулепадабны залаты купал. Царква абшалявана. У царкве ёсць іконы, сярод іх асабліва шанаванай з'яўляецца Ціхвінская ікона Божай Маці, а таксама іконы з выявамі Хрыста.

Візуальны агляд царквы. Абыход царквы падчас

павольнага руху. Агляд

царквы знутры. Адказы на пытанні

Рух ад царквы па вул.17 Верасня да сквера. 500 м

вул.Савецкая, 129 Б

Сквер

Памятны знак у гонар в.Ілья, тут была раней царква

10 хв.

Зараз на месцы знесенай царквы

знаходзіцца невялікі сквер. Ён побач з аўтастанцыяй,  і філіялам СП “ММЦ”, а недалёка адсюль і хлебазавод, які цяпер не працуе. Тут жа знаходзіцца і рынкавая плошча, але ўжо даўно ніхто нічога не прадае там і не купляе – засталося, можна сказаць, пустое месца.  А сквер на месцы знесенай у 1950-х гадах царквы – гэта купка даволі вялікіх бяроз. Пасярэдзіне невялічкая клумба пад кветкі ля памятнага знака. Збоку – дзве лаўкі, на якіх ёсць магчымасць пасядзець улетку пасажырам, якія прыходзяць на аўтастанцыю і чакаюць маршрутных аўтобусаў.

Візуальны агляд. Адпачынак у скверы. Чытанне вершаў пра малую Радзіму. Адказы на пытанні.

Рух па вул.Савецкай. 1 км

вул.Савецкая, д.149

 

Паклонны крыж

10 хв

Паклонны крыж - манументальнае збудаванне ў выглядзе крыжа.

Усе паклонныя крыжы аг.Ілья маюць васьміканцовую форму. Часта пры ўсталяванні крыжа ля яго падножжа рабілася ўзвышэнне, якое сімвалізавала Галгофу — месца распяцця Госпада Ісуса Хрыста. Падставай падобнага ўзвышэння служылі жмені зямлі, якія прыносілі на месца ўсталявання крыжа ўдзельнікі гэтай хрысціянскай традыцыі. Узведзены на адкрытай ўзвышанай мясцовасці з дрэва і дасягаюць вышыні некалькіх метраў (каля 4 м). Каля паклонных крыжоў звычайна здзяйсняюцца малебны.

Візуальны агляд. Прыбіранне смецця каля крыжа, чытанне (і спяванне па жаданні) трапара св.прароку Іліі.

Адказы на пытанні

Рух па вул.Савецкай, 17 Верасня, Школьнай. 1.5 км

Падвесці вынікі экскурсіі, адзначыць экскурсійныя магчымасці мясцовасці, зрабіць рэфлексію, высновы, адказаць на пытанні, якія ўзніклі, падзякаваць за ўвагу

 

 

 

свернуть

План работы школьнага народнага літаратурнага музея «Вілейшчына літаратурная»

План работы школьнага народнага літаратурнага музея

«Вілейшчына літаратурная» на 2022/2023  навучальны год

 

Мэта: выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый, творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага вучня, далучэнне да духоўна-маральнай культуры.

 

Задачы: праводзіць пошукавую і даследчую работу;

збіраць і афармляць матэрыял па літаратурнаму краязнаўству; прапагандаваць накоплены матэрыял;

весці ўлік і захаванне фондаў;

выкарыстоўваць патэнцыял музея «Вілейшчына літаратурная» для выхаваўчай і паўрочнай работы.

 

№ п/п

Нашы справы

Адказны

Дата правядзення

І. Арганізацыйна-метадычная  работа

1.                1

Складанне плана работы на 2022/2023 навучальны год

Шушкевіч А.А.

Жнівень 2022

2.                 

Афармленне музейнай дакументацыі

Шушкевіч А.А.

Верасень 2022

на працягу года

3.                 

Папаўненне фонда музея новымі матэрыяламі

Шушкевіч А.А.

На працягу года

4.                 

Сістэматызацыя музейных прадметаў па раздзелах і тэмах.

Шушкевіч А.А.

На працягу года

5.               

Сход актыву музея. Выбары савета музея

Шушкевіч А.А.

03.09.2022

6.

Фарміраванне складу клуба «Юныя экскурсаводы»

Шушкевіч А.А.

Верасень 2022

7.

Распрацоўка матэрыялаў па правядзенні аглядавых і тэматычных экскурсій

Савет музея

На прапягу года

8.

Арганізацыя работы клуба «Цікавыя сустрэчы»

Шушкевіч А.А.

Верасень 2022

9.

Вядзенне кнігі водгукаў наведвальнікаў музея

Шушкевіч А.А.

На працягу года

10.

Падтрыманне належнага стану памяшкання і фонду музея. Касметычны рамонт.

Шушкевіч А.А.

Несцяровіч С.Р.

На працягу года

Чэрвень

11.

 

Арганізацыя дзейнасці рэсурснага цэнтра па музейнай педагогіцы

Шушкевіч А.А.

 

На працягу года

12.

Удасканаленне віртуальнага музея «Вілейшчына літаратурная»

Шушкевіч А.А.

Радаванавіч Т.Г.

На працягу года

13.

Прадстаўленне матэрыялаў музея настаўнікам у падрыхтоўцы класных і інфармацыйных гадзін, школьных мерапрыемстваў

Шушкевіч А.А.

На працягу года

14.

Арганізацыя, падрыхтоўка і правядзенне музейных урокаў для навучэнцаў школы

Шушкевіч А.А

Натаўнікі-прадметнікі

На працягу года

ІІ. Экспазіцыйна – выставачная работа

1.

Афармленне экспазіцый,  прысвечаных юбілейным датам беларускіх пісьменнікаў і паэтаў

Шушкевіч А.А.

На працягу года

2.

Афармленне экспазіцый,  прысвечаных юбілейным датам  пісьменнікаў і паэтаў Вілейшчыны

Шушкевіч А.А.

На працягу года

3.

Падрыхтоўка экспазіцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню пісьменнасці

Шушкевіч А.А

08.09. 2022

4.

 «Кніжная выстава “У тон адзін з зямлёю я пяю…», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Я.Коласа

Шушкевіч А.А

Лістапад 2022

5.

Афармленне тэматычнай выставы, прысвечанай Году гістарычнай памяці

Шушкевіч А.А

Кастрычнік 2022

6.

Выстава, прысвечаная Сусветнаму дню пісьменніка (3 сакавіка)

Шушкевіч А.А.

Сакавік 2023

7.

Падрыхтоўка выставы, прысвечанай 78-годдзю  Вялікай   Перамогі

Шушкевіч А.А

Май 2023

ІІІ. Навукова-даследчая і пошукавая работа

1.

Апрацоўка сабранага матэрыялу з перыядычных выданняў:

Шушкевіч А.А.

На працягу года

2.

Праца з энцыклапедычным выданнем «Беларускія пісьменнікі»

Шушкевіч А.А.

Актыў музея

На працягу года

3.

Аказанне дапамогі настаўнікам і вучням у напісанні даследчых прац

Шушкевіч А.А

На працягу года

ІV. Экскурсійная работа

1

Правядзенне аглядавых экскурсій для  навучэнцаў і гасцей школы

Шушкевіч А.А.

Верасень, на працягу года

2

Падрыхтоўка і правядзенне тэматычных экскурсій:

Максім Танк і Вілейшчына                         

Тэма патрыятызму ў творчасці маіх землякоў

Славутыя імёны Бацькаўшчыны

Творчасць паэтаў і пісьменнікаў па тэме Вялікай Айчыннай вайны   для дзяцей

Вобраз маці ў творчасці паэтаў Вілейшчыны

 

Чарнобыльская тэматыка ў творчасці літаратараў

Мы верылі ў Перамогу з першых дзён                        

Шушкевіч А.А.

 

 

Кастрычнік 2022

Лістапад 2022

Снежань 2022

Студзнь 2023

Люты-сакавік

2023

Красавік  2023

Май 2023

V. Літаратурная дзейнасць

1.

Падрыхтоўка матэрыялаў у друкаваныя і электронныя СМІ, на сайт школы ў раздзел «Рэсурсны цэнтр па музейнай педагогіцы»

Члены школьнага

прэс-цэнтра

На працягу года

2.

Падрыхтоўка і выпуск буклетаў «Мая першая кніжка»

Шушкевіч А.А.

 

Адзін раз у чвэрць

3.

Падрыхтоўка і выпуск буклетаў «Ільянскія перазвоны»

Шушкевіч А.А.

 

Адзін раз у чвэрць

4.

Выпуск  газеты «Далягляд»

Рудніцкая А.Я.

 

Адзін раз у чвэрць

5.

Правядзенне ўрокаў літаратурнага чытання ў І-ІV класах, беларускай літаратуры, гісторыі, мастацтва ў V-ХІ класах на базе музея

Шушкевіч А.А.

Настаўнікі-прадметнікі

На працягу года

 

VI. Дзейнасць клуба «Цікавыя сустрэчы»

 

 

1.

Падрыхтоўка, правядзенне сустрэч  членаў клуба з пісьменнікамі і паэтамі, знакамітымі людзьмі

Шушкевіч А.А.

Маркевіч Л.Ф.

 

На працягу года

 

2.

Афармленне матэрыялаў па выніках сустрэч

Шушкевіч А.А.

Маркевіч Л.Ф.

На працягу года

 

VII. Масавая работа

 

 

1.

Урок ведаў «Гістарычная памяць – дарога ў будучыню!»

Шушкевіч А.А.

01.09.2022

2.

Літаратурныя чытанні «Шчаслівы, што пяю цябе, Радзіма!», прысвечаныя 110-гаддзю  з дня нараджэння Максіма Танка

Шушкевіч А.А. Савет музея

17.09.2022

3.

Інтэлектуальная гульня   «Зорка паэта ў нябёсах Айчыны»

Шушкевіч А.А.

19.09.2022

4.

Удзел у святочным канцэрце, прысвечаным  Дню настаўніка. Віншаванні настаўнікаў-ветэранаў

Шушкевіч А.А.

01.10.2022

5.

Падрыхтоўка прэзентацыі  «Сцежкамі нашчадкаў Якуба Коласа»"

Шушкевіч А.А.

Кастрычнік

6.

Літаратурны турнір па творчасці і жыцці  Я.Коласа «Сёння з народам шчаслівым я святкую свята ўрачыста»

Шушкевіч А.А. Савет музея

02.11.2022

7.

Конкурс вершаў на патрыятычную  тэму «Мы будзем памятаць заўсёды...

Шушкевіч А.А. Савет музея

Люты 2023

8.

Удзел у агульнашкольных мерапрыемствах

Шушкевіч А.А.

Савет музея

На працягу года

9.

Удзел у школьным і раённым   конкурсе  чытальнікаў “Жывая класіка»

Шушкевіч А.А.,

Савет музея

 Красавік, май

2023

10.

Літаратурныя чытанні. Конкурс юных чытальнікаў «Мой родны кут, як ты мне мілы!»,  прывечаны  Году гістарычнай памяці.

Шушкевіч А.А

Владыка Т.Ю.

Судніковіч Ж.С.

Снежань 2022

11.

Вечарына, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы (21 лютага)

Шушкевіч А.А.

Люты 2023

12.

Літаратурныя чытанні, прысвечаныя Сусветнаму дню паэзіі (21 сакавіка)

Шушкевіч А.А.

Сакавік 2023

13.

Тэатральнае прадстаўленне, прысвечанае Міжнароднаму дню тэатра (27 сакавіка)

Шушкевіч А.А.

Сакавік 2023

14.

Свята «Сцежкамі дзяцінства, прысвечанае Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі» (2 красавіка)

Шушкевіч А.А.

Красавік 2023

15.

Сусветны дзень кнігі (23 красавіка). Тыдзень кнігі.

Шушкевіч А.А.

 

Красавік 2023

16.

Конкурс чытачоў «Паклонімся вялікім тым гадам» да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Шушкевіч А.А.

Красавік 2023

17.

Конкурс  «Краязнавец года 2023»

Шушкевіч А.А. Маркевіч Л.Ф.

Савет музея

Красавік 2023

18.

Тыдзень адкрытых дзвярэй музея ў рамках міжнароднага дня музеяў (18 мая)

Шушкевіч А.А.  

Савет музея

Май 2023

19.

Экскурсія  ў музей ДУА «Ільянскі дзяржаўны аграрны коледж» (прысвячаецца Сусветнаму дню музеяў (18 мая)

Шушкевіч А.А.

Май 2023

 

VІI. Праца з фондам музея

1

Улік, рэгістрацыя і захоўванне музейных экспанатаў

Шушкевіч А.А.

На працягу года

2

Праца з фондам. Папаўняць фонд экспанатамі і новымі матэрыяламі

Шушкевіч А.А

На працягу года

3

Праца  ў архівах

Шушкевіч А.А

На працягу года

 

Кіраўнік музея 

«Вілейшчына літаратурная»                                       А.А.Шушкевіч                 

 

свернуть

Виртуальные экскурсии

Краязнаўчы маршрут «Памятныя мясціны Ільяншчыны»

 

 

Аўтары: навучэнцы 6,7 класаў

ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя   А.А. Грымаця”.

Кіраўнікі: Маркевіч Люцыя Францаўна, кіраўнік школьнага народнага музея “Ільянскія далягляды”, Шушкевіч Аксана Аляксееўна, кіраўнік школьнага народнага музея “Вілейшчына літаратурная” дзяржаўнай установы адукацыі  “Ільянская сярэдняя школа імя А.А. Грымаця”.

Мэта экскурсіі: азнаямленне з памятнымі мясцінамі  Ільяншчыны, выхаванне пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму.

Задачы экскурсіі: зацікавіць жыхароў і гасцей нашага рэгіёна важнай краязнаўчай інфармацыяй;

прадставіць пазнавальныя і рэкрэацыйныя магчымасці цудоўнага краю і здабыць новыя звесткі пра малую Радзіму;

прапагандаваць дзейнасць  школьных народных музеяў дзяржаўнай установы адукацыі  “Ільянская сярэдняя школа імя   А.А. Грымаця”.

Тып экскурсіі: краязнаўчая.

Від экскурсіі: аўтамабільна-пешая.

Доўжыцца экскурсія: 5 гадзін 14 хвілін

Працягласць – 30,5 км

Маршрут экскурсіі: месца сустрэчы з групай Вілейскі раён, аг.Ілья, вул. Школьная, 1а

в.Ілья – в.Абадоўцы – в.Бязводнае – в.Кавалі   –   в.Баяры – в.Барсукі – в.Суднікі –  в. Калодчына –  в.Асцюковічы – в.Ілья.

Змест экскурсіі:

У распрацаваны маршрут уключаны разнастайныя аб’екты, што дазваляе зацікавіць шырокае кола наведвальнікаў.

Маршрут знаходзіцца на шляху да зон адпачынку, месц паломніцтва, побач са значнымі турыстычнымі аб’ектамі. Гэта дае магчымасць экскурсантам шмат пабачыць і даведацца, нават проста адпачыць. Ён можа быць прапанаваны аматарам розных відаў транспарту. Прыводзяцца змястоўныя гістарычныя факты з выкарыстаннем літаратурных крыніц, а таксама тыя, якія атрыманы ад розных людзей у час сустрэчы з імі ў школе ці ў паходах і экскурсіях.

Уключаныя ў маршрут навакольныя вёскі – найкаштоўнейшыя аб’екты краязнаўства.

Агульныя метадычныя ўказанні да тэмы экскурсіі:

  • экскурсавод павінен мець вялікі запас ведаў аб аб’ектах экскурсіі;
  • экскурсія павінна весціся ў адпаведнасці з патрабаваннямі дыферэнцыраванага падыходу.

Агульныя арганізацыйныя ўказанні:

падчас экскурсіі строга сачыць за выкананнем правілаў бяспекі ўдзельнікамі экскурсіі, правілаў дарожнага руху, інструктаваць экскурсантаў аб захаванні нормаў бяспекі пры аглядзе аб'ектаў.

Уступ да экскурсіі:

Арганізацыйны ўступ  зрабіць пры сустрэчы з групай да пачатку руху, прадставіцца групе, абгаварыць неабходныя арганізацыйныя пытанні і нагадаць аб правілах паводзін падчас экскурсіі і нормах бяспекі;

у інфармацыйнай частцы ўступу коратка паведаміць аб тэме і асноўных аб'ектах экскурсіі;

наладзіць экскурсантаў на ўспрыманне маючай адбыцца экскурсіі і ўсталяваць з імі эмацыйна-псіхалагічны кантакт;

працягласць ўступлення 5 хвілін;

Заключэнне.

Заключэнне зрабіць ля каталіцкага  касцёла “Найсвяцейшае Сэрца Езуса”

Працягласць заключэння – 5 хвілін.

ТЭХНАЛАГІЧНАЯ КАРТА МАРШРУТА ЭКСКУРСІІ  “ПАМЯТНЫЯ МЯСЦІНЫ ІЛЬЯНШЧЫНЫ

Маршрут

Месца

прыпынку

Аб’ект паказу

Працягласць паказу

Найменне падтэмы і

асноўныя пытанні

Арганізацыйныя пытанні

Метадычныя ўказанні

Уступленне

аг. Ілья

 

ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця”

Пляцоўка каля школы

аг.Ілья

вул. Школьная, 1 А

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Школьныя народныя музеі  “Ільянскія далягляды”, “Вілейшчына літаратурная”.

 

Памятны камень у гонар  Змітрака Бядулі

5 хв.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

30 хв.

 

 

 

 

 

5 хв.

Сустрэча і кароткае

знаёмства з групай.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Абзорныя экскурсіі з экскурсаводамі

 

 

 

 

Звесткі пра гады вучобы Змітрака Бядулі ў Ільянскім ешыбоце

Знаёмства з

правіламі паводзін

падчас экскурсіі,

парадку перамяшчэння,

размяшчэння на месцах прыпынкаў (пакіданне месцаў для праходу), мер бяспекі і парадак задачы пытанняў (у канцы экскурсіі).

 

Экскурсію праводзяць экскурсаводы, навучэнцы 6,7 класаў.

Наведвальнікі  дзеляцца на 2 групы.

 

Група

размяшчаецца паўкругам

Прапанаваць

групе

знаходзіцца

паўкругам не

больш чым у два рады.

 

 

 

 

 

Выкарыстоўваць прыёмы паказу (папярэдні агляд, нагляднасць) і аповеду (экскурсійнай даведкі).

Пераезд у в.Абадоўцы 6 км (10 хв.)

в.Абадоўцы

Пляцоўка перад капліцай-усыпальніцай

Капліца-ўсыпальніца,  сядзіба Багдановічаў,  руіны вінакурні,  

 гаспадарчыя пабудовы 19 стагоддзя

30 хв.

Экскурсія “Гісторыя роду паноў Багдановічаў”,

паказ гаспадарчых пабудоў 19 стагоддзя

Група

размяшчаецца паўкругам.

Экскурсію праводзіць экскурсавод.

Выкарыстоўваць прыёмы паказу і аповеду (экскурсійнай даведкі).

Пераезд у в.Бязводнае 2 км (4 хв.)

в.Бязводнае

На ўскрайку лесу

Гарадзішча – жалезаробчы цэнтр

15 хв.

Паказ месц знаходжання

Гарадзішча, жалезаробчага  цэнтра

Група

размяшчаецца паўкругам.

Экскурсію праводзіць экскурсавод.

Спалучаць прыёмы

гістарычнага

аналізу,

лакалізацыі

падзей,

экскурсійнай

даведкі.

Пераезд у в.Кавалі  2 км (4 хв.)

в.Кавалі

Пляцоўка перад хатай Веры Буркевіч, вязня канцлагера

Вязень  канцлагера

Вера Буркевіч

20 хв.

Аповед Веры Буркевіч пра дзяцінства, апаленае вайной

Група

размяшчаецца паўкругам.

Гутарка праходзіць у форме дыялогу

Выкарыстоўваць прыёмы паказу і аповеду (экскурсійнай даведкі).

Пераезд у в.Баяры 2 км (4 хв.)

в.Баяры

Пляцоўка перад хатай, дзе нарадзіўся член Саюза пісьменнікаў Беларусі Іван Лашутка

Хата, дзе нарадзіўся член Саюза пісьменнікаў Беларусі Іван Лашутка

15 хв.

Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Івана Лашуткі

Група размяшчаецца паўкругам.

 

Выкарыстоўваць прыёмы паказу і аповеду (экскурсійнай даведкі).

Пераезд у в.Барсукі 2 км (4 хв.)

в.Барсукі

На месцы кургана

Сядзіба пана Барсука.

Курган “Панская гара”.

15 хв.

Агляд рэшткаў маёнтка пана  Барсука

Экскурсію праводзіць экскурсавод.

Выкарыстоўваць прыёмы паказу і аповеду (экскурсійнай даведкі).

Пераезд у в.Суднікі 2 км (4 хв.)

в.Суднікі

Каля капліцы на могілках

Капліца на могілках – каменныя магілы – радзіма майстра баянаў Мікалая Судніка

15 хв.

Агляд гістарычных аб’ектаў, знаёмства з біяграфіяй майстра баянаў Мікалая Судніка

Група

размяшчаецца паўкругам.

Экскурсію праводзіць экскурсавод.

Спалучаць прыёмы

гістарычнага

аналізу,

лакалізацыі

падзей,

экскурсійнай

даведкі.

Пераезд у в.Калодчына  3 км (6 хв.)

в.Калодчына

Пляцоўка перад хатай алімпійскага чэмпіёна А.Г.Газава

Радзіма дзеяча рэвалюцыйнага руху Заходняй Берарусі Я.Е.Гаўрыліка, месца жыхарства алімпійскага чэмпіёна А.Г.Газава сядзіба паноў Тукалаў

25 хв.

Размова з алімпійскім чэмпіёнам А.Г.Газавым, знаёмства з дзеячам рэвалюцыйнага руху Заходняй Берарусі Я.Е.Гаўрыліка

Група  размяшчаецца паўкругам.

Гутарка праходзіць у форме дыялогу

Выкарыстоўваць прыёмы паказу і аповеду (экскурсійнай даведкі).

Пераезд у в.Асцюковічы 6 км (10 хв.)

в.Асцюковічы

Пляцоўка перад паркам Парк

Сядзіба паноў Тукалаў

15 хв.

Знаёмства з гісторыяй роду паноў Тукалаў, агляд былой сядзібы

Група размяшчаецца паўкругам.

Экскурсію праводзіць экскурсавод.

Спалучаць прыёмы

гістарычнага

аналізу,

лакалізацыі

падзей,

экскурсійнай

даведкі.

Пераезд у аг.Ілья да месца растрэлу яўрэяў у гады Вялікай Айчыннай вайны 4 км (7 хв.)

аг.Ілья

Месца растрэлу яўрэяў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Помнік на месцы пахавання

Пляцоўка каля помніка на месцы пахавання

 

Помнік на месцы пахавання

15 хв.

Звесткі пра яўрэяў, жыхароў Ільі, якія загінулі ў час Халакосту

Група размяшчаецца паўкругам.

 

Спалучаць прыёмы

гістарычнага

аналізу,

лакалізацыі

падзей,

экскурсійнай

даведкі.

Пераезд да Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан 0,5 км (2  хв.)

 

аг. Ілья

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

Пляцоўка каля помніка

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

           15 хв.

Звесткі аб загінуўшых савецкіх салдатах і партызанах ў чэрвені 1944 года

Група размяшчаецца паўкругам.

 

Спалучаць прыёмы

гістарычнага

аналізу,

лакалізацыі

падзей,

экскурсійнай

даведкі.

Пераезд  да Свята-Ільінскай праваслаўнай царквы  0,5 км (2  хв.)

 

аг. Ілья

Свята-Ільінская праваслаўная царква.

Пляцоўка

каля

царквы

Свята-Ільінская праваслаўная царква.

 

15 хв.

 

 

Звесткі аб Свята-Ільінскай праваслаўнай царкве

 

 

 

 

 

 

Група размяшчаецца паўкругам.

 

Выкарыстоўваць прыёмы паказу (папярэдні агляд, нагляднасць) і аповеду (экскурсійнай даведкі).

Пераезд да каталіцкага касцёла “Найсвяцейшае Сэрца Езуса 0,5 км (2 хв.)

аг. Ілья

Каталіцкі касцёл

“Найсвяцейшае Сэрца Езуса”

Пляцоўка

каля касцёла

 

Каталіцкі касцёл “Найсвяцейшае Сэрца Езуса”

15 хв.

Звесткі аб каталіцкім касцёле  “Найсвяцейшае Сэрца Езуса”

 

Група размяшчаецца паўкругам.

 

Спалучаць прыёмы

гістарычнага

аналізу,

лакалізацыі

падзей,

экскурсійнай

даведкі.

Заключэнне. Кароткі агляд аб'ектаў, з якімі пазнаёміліся ў час экскурсіі. 5 хв.

 

Фота 1. ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця”
Фота 2. Школьны народны музей “Вілейшчына літаратурная”       
Фота 3.  Школьны народны музей “Ільянскія далягляды”
Фота 4. Капліца ў в.Абадоўцы
Фота 5. Гаспадарчыя пабудовы 19 ст. у в.Абадоўцы
Фота 6. Вінакурня ў в.Абадоўцы
Фота 7.  Месца растрэлу яўрэяў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Помнік на месцы пахавання
Фота 8. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
Фота 9. Свята-Ільінская праваслаўная царква
Фота 10. Каталіцкі касцёл “Найсвяцейшае Сэрца Езуса”

 

 

 

свернуть

Мая Вілейшчына, табою напоўнена сэрца да краю

Тамара Пяркоўская

Беларусь

Беларусь, радзіма

Збажыны і мяты,

Партызанскіх сцежак

І жывых крыніц,

Дзе зямля зазнала

Гора сэрцам маці,

Дзе з руін узняўся

Прыгажун мой Мінск.

 

Беларусь, радзіма,

Родны край азёрны –

Чую пляск вясновы

Гойнае вады,

Што зямлю лячыла,

Абмывала зоры

Ад крыві і поту,

Ад твае бяды.

 

Я гляджу шчасліва,

Як мой край квітнее.

І гараць усмешкі

У вачах людзей,

Як на мірным небе

Сонца ружавее,

Ззяць яму заўсёды

Для людскіх надзей

 

 

Ганна Новік

Роздум ля помніка

 

У гэты ранак любою пагодаю,

Як штогод на радзімай зямлі,

Са сцягамі і ўзнагародамі

Ветэраны на плошчу пайшлі.

 

І спыніліся тут, перад помнікам

Маладым, ды даўно нежывым,

Тагачасным сапёрам, падводнікам –

Усім паўшым сябрам баявым.

 

Вочы добрыя, цёплыя, смелыя,

Праз гады не пабляклі яны.

У мундзірах стаяць пасівелыя

Пераможцы мінулай вайны.

 

Кожны з іх неаднойчы паранены.

І нямогласці кожны не рад.

Нібы сонца глядзіць прытуманена

На былых гераічных салдат.

 

І ўсё ж, хоць якою нагодаю,

Як штогод на радзімай зямля,

Са сцягамі і ўзнагародамі

Нашы людзі на плошчы пайшлі.

 

Уладзімір Анціпенка

Солдаты минувшей войны

 

Сегодня здесь, в просторном этом зале,

Седые ветераны собрались,

С гвардейской выправкой и лицами из стали,

Они как будто в бронзе отлились.

 

И нет средь них ни первых, ни последних,

Ни худших и не лучших – все равны:

Ведь всем пришлось идти до дней победных.

Опаснейшими вёрстами войны.

 

Я слышал мудрое поэтово сужденье,

Что тот, кто кровью заплатил войне,

Кто перенес страданья и лишенья,

Героем стал в родимой стороне.

 

Я славлю вас, седые ветераны,

В 50-летний мирный юбилей!

За ваши подвиги, за фронтовые раны –

Поклон вам низкий мой и всех людей.

 

Баляслаў Мякчыла

Ты ў маім сэрцы, Вілейка

 

Яснага неба высокі блакіт,

Плыні задумлівай змейка –

Вобраз Радзімы складаеш такі

Ты ў маім сэрцы, Вілейка.

 

Можа, Вілейка, цябе параўнаць

З летнім прысадам квяцістым,

Як над вячэрняй ракой зазвіняць

Песні дзяўчат галасістых.

 

Ведаю, што калі выпадзе быць

Мне на чужыне далёка,

Я па табе сумаваць і тужыць

Буду, мой край сінявокі.

 

Кнігу жыцця я ў душы разгарну

Радасць пазнаўшы і гора.

Мілую ўспомню маю старану,

Сонечны, светлы мой горад.

 

Сяргей Паўлоўскі

Беларусь

 Сплывае дзень у вечную пустэчу,

Паветра пахне чабаром і мятай,

Нячутнай птушкай апусціўся вечар,

А ў шатах клёнаў задрамалі хаты.

З  нізін крадзецца прадзіва туману,

Над камінамі затаіўся бусел.

Ідыліяй такой зачараваны,

Табе ў любві і вернасці клянуся.

І цягне рукі цень даўгі і тонкі,

Адбіткі неба на старой рабіне –

Гаркавым сокам набрынялі гронкі,

І ў прыцемку іх жар пякучы стыне.

Ладдзю тугі, самоты і адчаю

І сполахі далёкія зарніцы

Схавае за барвовым небакраем

Мой светлы дзень, што зноўку паўтарыцца.

 

Роза Шерая

Последний путь

Их вели по последней дороге,

Как скотину вели на убой.

И сжимались сердца от тревоги…

Резал сердце толпы этой вой.

Их всё гнали, и гнали, и гнали…

Стариков, матерей и детей…

А сельчане безмолвно рыдали –

Шли к могиле сотни людей…

Боже мой! Живыми евреев

Подожгли, как дрова в печи,

Торопились враги поскарее

Тот смертельный костёр развести,

Лес стонал от безмерной боли,

Небо стыло над ямой живой,

А кровавое пламя скорби

Бередило ильянцев покой.

Уцелевших было немного,

Их в чужбину ветер унёс.

А село Илья помнит дорогу

Жертв еврейских

И море слёз.

 

Дзмітрый Пятровіч

Ветэранам

 

Ніколі мы не бачылі вайны…

Не зведалі пакутаў і няволі…

А колькі юнакоў тае вясны

Сустрэлі смерць на ратным жытнім полі!

 

Крывава-залатыя каласы

Зіхцелі ў промнях сонца маладога…

І плакалі-спявалі верасы,

І ў шлях далёкі клікала дарога…

 

На той дарозе – зарыва баёў,

Сяброў магілы  і –  скрозь зарыва гарматы  –

На адпачынку – пошчак салаўёў…

А потым зноў –  атакі, медсанбаты…

 

І ля рэйстага песні пад гармонь,

І агняцвет салюту пад Берлінам…

Каханай вочы… На плячы далонь…

І словы першыя дачкі і сына…

 

Хоць пройдзе час, суцішацца гады –

Спакою не даюць старыя раны…

Паклон вам, дарагія ветэраны, –

Цвітуць вясною мірныя сад

 

Ігар Кунавіч

Я – беларус

 

Я – беларус, і гэтым ганаруся,

што тут радзіцца давялося мне.

І дзе б ні быў, заўжды сюды вярнуся,

каб зноў убачыць бульбу на стале.

 

Каб зноў прайсці лясамі і лугамі,

паслухаць на світанку журавоў.

Пачуць, як ліст шаруе пад нагамі,

дзе ў дзяцінстве пас калісь кароў.

 

Пачуці мову – сэрцу дарагую,

пачуць, не даходзячы, здалёк.

Яскравую і мілую такую,

бы ў цэлым збожжы сіні васілёк.

 

І я хачу, каб дзеці размаўлялі

на нашай мове, а не на чужой.

Бо нашу мову нам ад бога далі

Падзякуй – і не трэба  нам другой.

 

Каб занава прыйшлося нам радзіцца,

хацеў бы тут, дзе Броўка жыў Пятрусь.

Бо самая найлепшая зямліца

мая Радзіма – маці Беларусь!

 

Мікола Шабовіч

Прапіска

Я хаце абавязаны прапіскаю…

      А.Куляшоў

Я да цябе прапісаны, мой край,

Рачулкаю, што ў полізапятляла,

Сцяжынкай, што з бацькоўскага двара

Мяне ў жыццё і ў людзі выпраўляла,

 

Я да цябе прапісаны, мой край,

Сузор’ямі, і месяцам над хатай,

Жытамі, што падперлі небакрай

І абяцаюць ураджай багаты.

 

Я да цябе прапісаны, мой край,

Матулі наймілейшымі вачыма.

Якіх, хоць цэлы свет ты абшукай,

Мілей знайсці – ніколі немагчыма.

 

Мікола Кутас

 

Там, дзе Вілія змейкаю

Атачыла бары,

Месца клічуць Вілейкаю

З дзён мінулых, старых.

 

Горад свой людзі гордыя

Узвялі над куп’ём,

Баранілі ад ворага,

Шанавалі сваё.

 

Адмяталі бязроднае,

Богу, каб не грашыць,

І, урэшце, свабоднымі

Навучыліся жыць.

 

Мкне да Нёмана Вілія

І ўдзень, і ўначы.

Так і мне, горад мілы мой,

Ад цябе не ўцячы.

 

свернуть

НАРОДНЫЙ ЛИТЕРАТУРНЫЙ МУЗЕЙ «ВИЛЕЙЩИНА ЛИТЕРАТУРНАЯ»

ВИЛЕЙСКИЙ РАЙОН

 

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
«ИЛЬЯНСКАЯ СРЕДНЯЯ ШКОЛА ИМЕНИ А.А.ГРИМОТЯ»

 

НАРОДНЫЙ ЛИТЕРАТУРНЫЙ МУЗЕЙ «ВИЛЕЙЩИНА ЛИТЕРАТУРНАЯ»

Адрес: 222431, Минская область
Вилейский район, аг. Илья,
ул. Школьная, 1а,
тел. 8 (01771) 76-340;
Профиль: литературный;
Директор учреждения образования -
Юшко Игорь Александрович;
Руководитель музея –
Шушкевич Оксана Алексеевна;
Дата открытия – 30 апреля 1992 года;
Площадь экспозиции – 42 кв.м.;
Количество экспонатов - 5407 единиц;
Основной фонд - 2687 единиц.

 

 

Разделы экспозиции:

  • “Связь времён”;
  • “Каждый край имеет тех, кого воспевают”;
  • “Здесь земля такая”;
  • “Их помнит Вилейская земля”;
  • ”Эстафета в надёжных руках”.

 

     Музей работает по следующим направлениям: работа Совета музея, подготовка экскурсоводов, проведение экскурсий в музее, презентация книг, литературное краеведение (переписка с писателями, переписка с музеями, сбор книг, рукописей, фотографий, сбор и систематизация  материалов из периодической печати), пропаганда материалов музея на уроках и во внеклассной работе, проведение уроков и мероприятий на базе музея, работа клуба “Интересные встречи”, экскурсии и путешествия.

     Музей награждён грамотами, Почётной медалью в честь 2000-летия крещения Руси, дипломом Союза писателей Беларуси.

 

ЦЕННЫЕ ЭКСПОНАТЫ МУЗЕЯ

 

ЭКСПОНАТ 1

     Письмо Максима Танка к руководителю музея «Вилейщина литературная»

     Максим Танк (Евгений Иванович Скурко) с осени 1926 года по осень 1928 года учился в Вилейке, в русской гимназии, принадлежащей товариществу частной средней школы. В это время он начинает заниматься литературным творчеством. С 25 октября 1939 года литработник в редакции областной газеты города Вилейки. В последние годы жизни поддерживал переписку с музеем «Вилейщина литературная»

 

ЭКСПОНАТ 2

     Рукопись-автобиография Ивана Лашутки 

     Автобиография написана 10 мая 1991 года. Иван Иосифович Лашутко родился в 1933 году в деревне Бояры Вилейского района Минской области. Окончил Ильянскую среднюю школу, Белорусский государственный университет. Учительствовал на Вилейщине. Автор трёх поэтических сборников: ”Свята дваіх”, “Край верасовы”, “Святло слова”. В 1996 году принят в Союз писателей Беларуси. Умер в 2004 году.

 

ЭКСПОНАТ 3

     Книга с автографом Янки Бриля 

     Иван Антонович Бриль выбирался депутатом Верховного Совета БССР от Ильянской округи Вилейского района Минской области. Неоднократно приезжал в Илью. Встречался с населением и учащимися. В музее имеется переписка с писателем, начиная с 1996 года, пять книг с автографами, 15 фотографий разных лет жизни писателя.

     Книгу под редакцией трёх писателей: А.Адамовича, Я Бриля, У.Калесника – “Я з вогненнай вёскі” (Минск. “Мастацкая літаратура” 1983) И.А.Бриль подарил музею “Вилейщина литературная” 21 апреля 2004 года.

свернуть

НАРОДНЫЙ КРАЕВЕДЧЕСКИЙ МУЗЕЙ «ИЛЬЯНСКИЕ ДАЛЯГЛЯДЫ»

ВИЛЕЙСКИЙ РАЙОН

 

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
«ИЛЬЯНСКАЯ СРЕДНЯЯ ШКОЛА ИМЕНИ А.А.ГРИМОТЯ»

 

НАРОДНЫЙ КРАЕВЕДЧЕСКИЙ МУЗЕЙ «ИЛЬЯНСКИЕ ДАЛЯГЛЯДЫ»

Адрес: 222431, Минская область
Вилейский район, аг. Илья,
ул. Школьная, 1а,
тел. 8 (01771) 76-340;
Профиль: исторический;
Директор учреждения образования -
Юшко Игорь Александрович;
Руководитель музея –
Маркевич Люция Францевна;
Дата открытия – 20 мая 1995 года;
Площадь экспозиции – 60 кв.м.;
Дополнительное помещение -  25 кв.м.;
Информационно-методический центр – 60 кв.м.;
Количество экспонатов - 3469 единиц;
Основной фонд - 2640 единиц.

 

Разделы экспозиции:

  • “Водгукі ліхалецця”;
  • “Пад прасамі гісторыі”;
  • “Польскі перыяд”;
  • “Савецкі” перыяд”;
  • “Рамёствы, мастацтва і быт”;
  • “Гісторыя Ільянскай школы”.

 

     Цель деятельности музея «Ильянские далягляды» – создание условий для развития личности путем включения  учащихся в разнообразные виды работы.

     Музей «Ильянские далягляды» содействует развитию у учащихся   исторического мышления, музейной культуры,  присоединяет к диалогу со старшим поколением.

     Поисково-исследовательская деятельность, подготовка и проведение экскурсий, организация и проведения выставок, коллекционирование, шефство над ветеранами войны и труда, обновление экспозиций, работа с документами в музеях и архивах, встречи с интересными людьми, работа со СМИ, выступления на конференциях - все это формирует у наших учащихся лучшие качества гражданина и патриота.

 

 

ЦЕННЫЕ ЭКСПОНАТЫ МУЗЕЯ

 

ЭКСПОНАТ 1

      Ядро 1812 года

     Артилллерийское ядро (152 мм) времен Отечественной войны 1812 года найдено нашими краеведами в Илье.

 

ЭКСПОНАТ 2

      Копия свидетельства о смерти М.К. Огинского

     Наша делегация в 2013 году посетила населенный пункт Гузово в Польше. Там мы смогли получить копию свидетельства о смерти известного государственного деятеля, музыканта и композитора Михала Клеофаса Огинского, который  до своего участия в восстании Тадеуша Костюшко, владел ильянскими землями.

 

ЭКСПОНАТ 3

      Металлическая кружка, найденная на месте сожженной фашистами д.Любча 

     5 мая 1943 года фашистами за связь с партизанами были сожжены две местные деревни Любча и Борки. Во время уборки мемориального комплекса “Любча - Борки” была найдена самодельная металлическая кружка, принадлежащая мирным жителям.

свернуть