З 1 верасня 2013 года па май 2015 года наша школа паспяхова рэалізавала
ПЕДАГАГІЧНЫ ПРАЕКТ
“Укараненне мадэлі грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў сродкамі інфармацыйна-краязнаўчага метадычнага цэнтра ва ўмовах аграгарадка”
Кансультант праекта Обухава Наталля Іванаўна, метадыст вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы "Мінскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр".
Мэта праекта: Павышэнне ўзроўню грамадзянска-патрыятычнага выхавання праз далучэнне навучэнцаў да актыўнай і сістэмнай краязнаўчай дзейнасці.
Задачы:
1. Забяспечыць навукова-метадычную падрыхтоўку педагагічных работнікаў да ўкаранення мадэлі грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў сродкамі інфармацыйна-краязнаўчага метадычнага цэнтра ўстановы адукацыі.
2. Ажыццявіць комплекс дыягнастычных мерапрыемстваў для вывучэння ўзроўню грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў школы.
3. Арганізаваць правядзенне штогадовага месячніка па краязнаўстве, конкурсу “Краязнавец года”, работу секцыі “Краязнаўства” ў рамках школьнага конкурсу даследчых прац навучэнцаў;
4. Стварыць віртуальныя музеі на аснове экспазіцый школьных народных музеяў “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды”.
5. Распрацаваць педагагічную прадукцыю, якая спрыяе павышэнню ўзроўню грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў, па накірунках дзейнасці клуба “Цікавых сустрэч”, клуба “Юных экскурсаводаў”, школьнага прэс-цэнтра, валанцёрскіхатрадаў і секцыі “Краязнаўства” навуковага таварыства вучняў.
6. Абагульніць і прааналізаваць вопыт укаранення мадэлі, распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па яго распаўсюджванні ў масавую педагагічную практыку.
Каляндарны план рэалізацыі праекта 2014 год (спампаваць)
Загад аб арганізацыі дзейнасці па рэалізацыі педпраекта (спампаваць)
Приказ управления образования (спампаваць)